мэтанакіраваная пазнавальная дзейнасць, якая кіруецца самой асобай; набыццё сістэм. ведаў у якой-н. галіне навукі, тэхнікі, культуры, паліт. жыцці і інш.самаст. работай паза навуч. ўстановамі; адзін са сродкаў самавыхавання. Мэта С. — атрыманне кваліфікацыі або павышэнне адукац. ўзроўню. Асн. віды С. — агульная і спецыяльная. Асн. форма — вывучэнне навук., навукова-папулярнай, вучэбнай, маст. і інш. л-ры. Крыніцамі С. служаць таксама праслухоўванне лекцый, дакладаў, фоназапісаў, кансультацыі спецыялістаў, прагляд кінафільмаў, наведванне музеяў, выставак; розныя віды практычнай дзейнасці — эксперыменты, доследы і інш. С. — абавязковы кампанент сучаснага навучання. Яна можа развівацца адначасова з вучобай у навуч. установе (пашыраць, дапаўняць, паглыбляць вучэбны матэрыял), а можа быць і самаст. у адносінах да навучання (вывучэнне новых курсаў, якіх няма ў навуч. установе).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФОТАГРА́ФІКА (ад фота... + графіка),
стварэнне твораў фотамастацтва з дапамогай тэхнал. працэсаў фатаграфіі і графікі. Да 1950-х г. Ф. наз. жывапіснае ўмяшанне ў фотаздымак, жывапіс святлом на фотаматэрыяле. Пазней пад Ф. сталі разумець перапрацоўку фатаграфіі пры дапамозе фотахіміі, тэхнік асвятлення і рэпраграфікі. Мэта — графічнае ўздзеянне, часам рэдуцыраванне рэдукаванне* і аддаленне да растварэння выявы. Асн. тэхнікі Ф.: падзел тонаў, псеўдасалярызацыя, выкарыстанне масак, варыянтаў мантажу (фотарэльеф), работа з растрамі, тонамі і інш.хім. змены выявы. Некат. змены дасягаюцца з дапамогай графічных праграм камп’ютэрнай апрацоўкі. Сярод заснавальнікаў Ф.: К.Шад (шадаграфія), Л.Мохай-Надзь. Эль Лісіцкі, М.Рэй (рэяграфія). На Беларусі Ф. вядома ў творах М.Баразны, В.Ганчарэнкі, М.Жылінскага, У.Цярэнцьева.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
арыенці́р
(ням. orientieren = арыентаваць, ад лац. oriens, -ntis = усход)
1) добра бачны на мясцовасці нерухомы прадмет або элемент рэльефу, па якім можна вызначыць сваё месцазнаходжанне, знайсці пэўны аб’ект, 2) перан. кірунак дзейнасці, мэта, устаноўка.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БРА́ЦКІ САЮ́З ВАЕННАПАЛО́ННЫХ (БСВ),
падпольная антыфаш. арганізацыя сав. ваеннапалонных у фаш. Германіі ў гады 2-й сусв. вайны. Узнік у сак. 1943 у лагеры сав. ваеннапалонных афіцэраў у Мюнхен-Перлаху (раён Мюнхена). Арганізатары — удзельнікі абароны Севастопаля. Штаб БСВ наладзіў сувязь з вязнямі інш. канцлагераў, ваеннапалоннымі і вывезенымі ў Германію людзьмі. Камітэты і ячэйкі БСВ былі ў большасці лагераў ваеннапалонных і больш як у 20 лагерах «усходніх рабочых». Гал.мэта БСВ — арганізацыя паўстання ў лагерах ваеннапалонных вакол Мюнхена, захоп горада і разгортванне ўзбр. паўстанцкай барацьбы. Летам 1943 БСВ наладзіў супрацоўніцтва з падпольным антыфаш. ням.нар. фронтам Паўд. Германіі. У канцы 1943 гестапа натраціла на след абедзвюх арг-цый. Усе кіраўнікі і шмат радавых членаў БСВ былі схоплены і закатаваны фашыстамі. 4 вер. 1944 у канцлагеры Дахаў расстраляны 93 сав. афіцэры — удзельнікі БСВ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ДАКУМЕ́НТЫ, ШТО ТЛУМА́ЧАЦЬ ГІСТО́РЫЮ ЗАХОДНЯРУ́СКАГА КРА́Ю», «Документы, объясняющие историю Западно-Русского края и его отношения к России и к Польше»,
зборнік дакументаў, выдадзены ў 1865 Археаграфічнай камісіяй у С.-Пецярбургу. Падрыхтаваны ў сувязі з паўстаннем 1863—64, разлічаны на замежнага чытача і мае выключна паліт. характар. Дакументы надрукаваны на мове арыгінала і ў перакладзе на франц. мову. Паводле слоў рэдактара і аўтара прадмовы М.В.Каяловіча, мэта зборніка — даказаць, што «заходнярускі край» быў рускім, а не польскім. Публікацыя дакументаў пачынаецца з прывілея караля Ягайлы, дадзенага ў 1387 віленскаму біскупу. Большасць змешчаных дакументаў была апублікавана раней. Сярод надрукаваных упершыню ўрыўкі з дзённіка Люблінскага сейма 1569, крыніцы з архіва уніяцкіх мітрапалітаў.
Літ.:
Улащик Н.Н. Очерки по археографии и источниковедению истории Белоруссии феодального периода. М., 1973.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЖНАРО́ДНАЯ ФІНА́НСАВАЯ КАРПАРА́ЦЫЯ (МФК; International Finance Corporation),
спецыялізаваная ўстанова ААН. Створана ў 1956 як філіял Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця (МБРР) для капіталаўкладанняў у прыватны сектар-краін, якія сталі на шлях развіцця. У 1995 у МФК уваходзіла 161 дзяржава (у т. л. Рэспубліка Беларусь; з 1992). Мэта МФК — садзейнічанне эканам. развіццю краін-членаў шляхам заахвочвання інвестыцый прыватнага капіталу за мяжой, пераважна ў краіны, якія развіваюцца, а ў апошнія гады ва ўсходне-еўрап. краінах. Вышэйшы орган МФК — Савет кіраўнікоў, бягучую дзейнасць карпарацыі накіроўвае дырэктарат на чале з прэзідэнтам МФК. Капітал карпарацыі складаецца з узносаў краін-удзельніц; найб. ўзносы зроблены ЗША, Вялікабрытаніяй, Францыяй і інш. развітымі краінамі. Да крыніц фінансавання МФК адносяцца таксама крэдыты МБРР, адлічэнні ад прыбыткаў, сродкі ад вернутых крэдытаў і прыцягнутыя на міжнар. рынках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́РДЭН РЫ́ЦАРАЎ ПРА́ЦЫ, Высакародны ордэн рыцараў працы (The Noble Order of Knights of Labor),
масавая арг-цыя рабочых ЗША у апошняй трэці 19 ст.Засн. ў 1869 у г. Філадэльфія краўцом У.Стэфенсам, да 1878 дзейнічаў тайна. Меў складаны рытуал і абрады. Аб’ядноўваў гал. чынам некваліфікаваных рабочых розных прафесій і некаторыя інш. катэгорыі працоўных. Мэта — стварэнне вытв. кааператываў, арг-цыя ўзаемадапамогі працоўных, барацьба за лепшыя ўмовы працы. Легалізацыя О.р.п. спрыяла яго ператварэнню ў найб. ўплывовую арг-цыю рабочых ЗША (700 тыс. членаў у 1886). Да 1886 ордэн правёў шэраг паспяховых забастовак, у далейшым яго кіраўніцтва на чале з Т.В.Паўдэрлі выступала за мірныя спосабы вырашэння прац. спрэчак. З канца 1880-х г. уплыў і колькасць членаў О.р.п. няўхільна скарачаліся, у канцы 1890-х г. ён распаўся.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭСПУБЛІКА́НСКАЯ ПА́РТЫЯ (РП),
палітычная партыя цэнтрысцкага кірунку на Беларусі. Створана ў сак. 1994. Вышэйшы орган паміж з’ездамі — Цэнтр. праўленне і яго выканком. Асн.мэта — адраджэнне і стварэнне моцнай, суверэннай, гуманнай, дэмакр.бел. дзяржавы з дастатковай ступенню інтэграцыі з рэспублікамі б.СССР і краінамі Захаду, якая дазволіць забяспечыць выхад з эканам. і сац.-паліт. крызісу. Выступае за шматукладную эканоміку, арыентацыю яе на вырашэнне сац. задач, дасягненне высокага ўзроўню жыцця, стварэнне механізмаў, якія дазваляюць спалучаць эканам. эфектыўнасць і сац. справядлівасць; за фарміраванне сучаснай цывілізаванай сістэмы рыначных адносін і механізмаў пры актыўнай ролі дзярж. рэгулявання эканомікі; за стварэнне высокаэфектыўнай эканомікі, гнуткай і ўспрымальнай да навук.-тэхн. прагрэсу, пастаянна зменлівых грамадскіх і асабістых патрэб. Асн.сац. база партыі — прадпрымальнікі, банкіры, кіраўнікі дзярж. прадпрыемстваў, рабочыя, студэнты, сяляне. На 1.1.2001 партыя аб’ядноўвала 8,5 тыс. чал.