НЯЯ́ЎНАЯ ФУ́НКЦЫЯ,

функцыя, зададзеная суадносінамі, дзе залежная пераменная не вылучана ў яўным выглядзе. Запісваецца ўраўненнем віду F(x, y) = 0. Бывае адна- і мнагазначная. Напр., ураўненне xy − 1 = 0 задае адназначную Н.ф. пры x ≠ 0, якую можна запісаць у яўным выглядзе y = 1/x; ураўненне x2 + y2 − 1 = 0 — двухзначную Н.ф. на інтэрвале -1 < x < 1, якую можна запісаць у яўным выглядзе y = ± 1 x2 .

т. 11, с. 423

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дэната́т

(лац. denotatus = вызначаны)

аб’ект; тое, што можна абазначыць пэўнай назвай.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

летаргі́я, -і, ж. (спец.).

Несапраўдная смерць, стан нерухомасці, падобны на доўгі сон, з адсутнасцю рэакцый на раздражняльнікі, рэзкім прыгнятаннем усіх прыкмет жыцця, якія можна выявіць пры пільным абследаванні.

|| прым. летаргі́чны, -ая, -ае.

Л. сон.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цяпе́р.

1. прысл. Зараз, у гэты момант.

Папрацавалі, ц. і адпачыць можна.

2. Ужыв. пры пераходзе да наступнай тэмы гаворкі: далей.

Школу пабудавалі новую, прыгожую, ц., калі гаварыць пра дзяцей, то яны вельмі задаволены.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

arguable [ˈɑ:gjuəbl] adj. fml

1. даказа́льны;

it is arguable that… мо́жна сцвярджа́ць, што…

2. спрэ́чны; які́ патрабуе до́казаў

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

squiggle [ˈskwɪgl] n. крамзо́лі, кара́кулі;

Is this squiggle supposed to be a signature? Гэтыя крамзолі можна лічыць подпісам?

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

па-ро́знаму нареч. по-ра́зному; разли́чно, ра́зно;

гэ́та мо́жна тлума́чыць п.э́то мо́жно толкова́ть по-ра́зному (разли́чно, ра́зно)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

умудры́цца, -ру́ся, -ры́шся, -ры́цца; -ры́мся, -рыце́ся, -ра́цца; зак.

Ухітрыцца зрабіць што-н., а таксама (іран.) ухітрыцца зрабіць што-н. такое, чаго лёгка можна пазбегнуць.

Як ты ўмудрыўся на столькі спазніцца?

|| незак. умудра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэстара́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Гандлёвая ўстанова, дзе можна смачна пад’есці і прыемна правесці час (іншы раз з музыкай, танцамі і пад.).

Першакласны р.

Заказаць столік у рэстаране.

|| прым. рэстара́нны, -ая, -ае.

Рэстаранныя цэны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сувыме́рны, ‑ая, ‑ае.

Такі, які можна змераць аднолькавай з чым‑н. мерай. Сувымерныя велічыні. // перан. Такі, які можна параўнаць з чым‑н. Сувымерныя паняцці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)