зо́дчы, ‑ага, м.

Высок. Дойлід, мастак-будаўнік, архітэктар. Дружнай сілай сялян і рабочых Будаваў гэты помнік жывы Самы смелы ў гісторыі зодчы, Самы мудры ў вяках бальшавік. Глебка. Высокае майстэрства індыйскіх зодчых і будаўнікоў можна бачыць у збудаванні палацаў. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БЕЛАВУ́САЎ (Мікалай Аляксеевіч) (н. 29.12.1925, г. Тамбоў, Расія),

бел. вучоны ў галіне педагогікі. Д-р пед. н. (1991), праф. (1994). Скончыў Ленінградскі ін-т культуры (1962) і Армавірскі пед. ін-т (1967). З 1975 працуе ў БДУ. Працы па героіка-патрыятычным выхаванні моладзі, педагогіцы вышэйшай і сярэдняй спец. школы, удасканаленні пед. майстэрства настаўнікаў.

т. 2, с. 382

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АРЛО́ЎСКІ (Уладзімір Данатавіч) (1.2.1842, Кіеў — 19.2.1914),

украінскі жывапісец-пейзажыст. У 1861—68 вучыўся ў Пецярбургскай АМ, з 1874 яе акадэмік, з 1878 прафесар. Удасканальваў майстэрства ў Францыі, Германіі, Швейцарыі, Італіі. Пісаў рамант. пейзажы з эфектамі асвятлення: «Крымскі пейзаж» (1868), «У стэпе» (1874), «Сенакос», «На моры перад навальніцай» (абедзве 1878), «Зацішша» (1890) і інш.

т. 1, с. 486

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІНЖЫНІ́РЫНГ (англ. engineering інжынернае майстэрства),

сфера дзейнасці па аказанні інж.-кансультацыйных паслуг па падрыхтоўцы і забеспячэнні працэсу вытв-сці і рэалізацыі прадукцыі, эксплуатацыі прамысл., інфраструктурных аб’ектаў і інш. Асн віды І.: паслугі перадпраектнага, праектнага, пасляпраектнага характару і рэкамендацыйныя паслугі па эксплуатацыі, кіраванню, рэалізацыі прадукцыі. Ажыццяўляецца на камерцыйнай аснове спец. незалежнымі інжынірынгавымі кампаніямі.

т. 7, с. 258

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЯРКУ́Р’ЕЎ (Васіль Васілевіч) (6.4.1904, г. Востраў Пскоўскай вобл., Расія — 12.5.1978),

расійскі акцёр, педагог. Нар. арт. СССР (1960). Скончыў Ленінградскі ін-т сцэн. мастацтваў (1926). На сцэне з 1920. З 1928 у Ленінградскім т-ры акцёрскага майстэрства пад кіраўніцтвам Л.​С.​Віўена, з 1937 у Ленінградскім т-ры драмы імя А.​С.​Пушкіна. Вядомы пераважна як камедыйны, характарны акцёр. Яго выканальніцкае майстэрства вызначалася яркасцю, непасрэднасцю, мяккім гумарам, лірызмам, тонкай псіхалагічнасцю. Сярод роляў: Фамусаў («Гора ад розуму» А.​Грыбаедава), Меншыкаў («Пётр I» А.​Талстога), Мальволіо («Дванаццатая ноч» У.​Шэкспіра), Максімаў («За тых, хто ў моры» Б.​Лаўранёва) і інш. Здымаўся ў кіно: «Нябесны ціхаход» (1946), «Глінка» (1947, Дзярж. прэмія СССР), «Аповесць пра сапраўднага чалавека» (1948, Дзярж. прэмія СССР 1949), «Ляцяць журавы» (1957), «Ксенія, любімая жонка Фёдара» (1974) і інш. Дзярж. прэмія СССР 1952. Дзярж. прэмія Расіі 1979.

Літ.:

В.​В.​Меркурьев: Воспоминания. Статьи. М., 1986.

В.В.Мяркур’еў.

т. 11, с. 76

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Свядо́масць ‘успрыманне і разуменне чалавекам рэчаіснасці’ (ТСБМ, Гарэц., Ласт.), ст.-бел. сведомостьмайстэрства, умельства’ (Ст.-бел. лексікон). Запазычанне з польск. świadomość, аб чым сведчыць фанетыка кораня, што ўзыходзіць да ‑věd‑ (гл. ведаць). Аб польскім слове гл. Брукнер, 535; Борысь, 621. Інакш Крамко (Гіст. мовы, 2, 149), які лічыць слова неалагізмам пачатку XX ст., утвораным ад свядомы (гл.) з суф. ‑асць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тыпагра́фія ‘друкарня’ (ТСБМ), ст.-бел. типография ‘тс’ (1633 г., ПГС). Хутчэй за ўсё, у названым значэнні запазычана праз рус. типогра́фия ‘тс’ ці непасрэдна з ням. Typographie або франц. typographie ‘тс’ (з грэч. τύπος ‘адбітак’ і γραφω ‘пішу’), гл. Арол, 4, 72; параўн. польск. typografjaмайстэрства друку’ (Варш. сл.). Віткоўскі (Зб. Русаку, 241) для рускай мовы дапускае польскае пасрэдніцтва, відаць, праз старабеларускую мову.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

art1 [ɑ:t] n.

1. маста́цтва;

fine arts выяўле́нчае маста́цтва;

applied arts прыкладно́е маста́цтва;

works of art тво́ры маста́цтва

2. pl. the arts гуманіта́рныя наву́кі

3. уме́нне; майстэ́рства

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ВЯ́ЗАЎ (Анатоль Міхайлавіч) (24.4.1910, г. Гомель — 5.8.1986),

артыст цырка. Засл. арт. Беларусі (1964). У цырку з 1927, артыст Саюздзяржцырка. Акрабат, скакун, дывановы клоун у масцы Чарлі Чапліна. Вынаходнік і асн. выканаўца арыгінальнага гімнастычнага нумара — паветранага палёту без сеткі з амартызатарам, у якім спалучалася майстэрства гімнаста і коміка. Здымаўся ў фільмах «Два-Бульдзі-два», «Цырк», «Дзяўчынка на шары».

т. 4, с. 340

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

удаскана́ліцца, -люся, -лішся, -ліцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць больш дасканалым.

Навыкі ўдасканаліліся.

2. у чым. Павысіць сваё майстэрства ў якой-н. галіне, свае веды і пад.

У. ў гульні на скрыпцы.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Развіцца, стаць вельмі ўспрымальным, вострым (пра пачуцці і пад.).

Густ удасканаліўся.

|| незак. удаскана́львацца, -аюся, -аешся, -аецца; наз. удаскана́льванне, -я, н.

|| наз. удаскана́ленне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)