шаржы́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., каго-што і без дап.
Апісваць, адлюстроўваць каго‑, што‑н. у манеры шаржу. Пісьменнік зусім не хоча шаржыраваць Бародку, ён хоча сам стаць у яго становішча, зразумець унутраныя спружыны яго паводзін.Кучар.Завастраючы тую ці іншую адмоўную рысу, байкапісец, аднак, не шаржыруе і не акарыкатурвае дзеючых асоб.Казека.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
schlaua
1) хі́тры, падсту́пны; аванту́рны
2) разм. разу́мны, талко́вы;
aus etw. (D) nicht ~ wérden не дабра́ць ро́зуму, не зразуме́ць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
вы́гляд, -у, М -дзе, м.
1. Знешнасць, вонкавае аблічча; стан.
Здаровы в.
Шарападобны в.
З вучоным выглядам.
2. У спалучэнні з прыназоўнікамі «з», «на», «пад» утварае прыслоўныя словазлучэнні ў знач. знешне.
На в. або з выгляду ён яшчэ маладжавы.
◊
Для выгляду — каб толькі здавалася.
Не падаць (або не паказаць) выгляду — не даць заўважыць, зразумець што-н.
Пад выглядамкаго-чаго (разм.) — пад маркай каго-, чаго-н., выдаючы за каго-, што-н.
Рабіць выгляд — прыкідвацца, прытварацца.
У выглядзечаго — у форме чаго-н.
Выклаў даклад у выглядзе тэзісаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
półsłówko
półsłówk|o
н.
1. паўслова;
2. недагаворанасць; недамоўка; намёк;
dać do zrozumienia ~ami — даць зразумець намёкамі
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
дапы́тлівы, ‑ая, ‑ае.
Які імкнецца ўсё зразумець, пазнаць, набыць новыя веды. Дапытлівы розум. □ Уладзік — хлопец цікаўны, дапытлівы, ён ужо ўсё разумеў у бацькавай працы, ён прагна ўсё лавіў, прагна пазнаваў жыццё.Марціновіч.// Праніклівы, цікаўны (аб позірку). [Сілівон] абвёў дапытлівым позіркам насцярожаную постаць чалавека.Лынькоў.Цёмныя, заўсёды дапытлівыя вочы дачкі глядзяць цяпер некуды ў глыбіню саду.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ві́на,
гл. віны.
віна́, ‑ы, ж.
1. Нядобры ўчынак, правіннасць. Зразумець віну. Даказаць віну. □ Чэсь апусціў галаву ў знак свае віны і стаяў панурыўшыся.Колас.// Адказнасць за ўчынак, злачынства. Па чыёй віне?
2. Прычына. А сок быў свежы, такі хвацкі, Такі салодкі, забіяцкі! Ён быў галоўнаю віною Таго, што позняю парою Сядзелі дзеці чарадою.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узако́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.
Надаць чаму‑н. законную сілу, зацвердзіць, аформіць у адпаведнасці з законам. Узаконіць шлюб.// Увесці ва ўжытак на правах агульнага прызнання; даць чаму‑н. правы грамадзянства. Крытык павінен уявіць сабе сувязь паміж адзінкавым выпадкам і агульнымі рысамі жыцця, зразумець сэнс пэўнага выпадку, вытлумачыць яго прычыны, узаконіць яго існаванне.Юрэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
усвядо́міць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак., што.
Поўнасцю, да канца зразумець што‑н.; уразумець. Юнацтва планеты ўсвядоміла, што сёння ствараецца будучыня і для яго.«Маладосць».Адна справа ўсвядоміць з’яву, другая справа пазбыцца схільнасцей і звычак, якія ты ўвабраў з малаком маці.Карпюк.[Стасюню] падвялі да Кісялёва, і толькі цяпер яна поўнасцю ўсвядоміла ўсё, што адбылося.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Зразумець, засвоіць. Успрыняць новы метад. □ Бацька зноў закульгаў па кабінеце, прыстукваючы кіем аб падлогу, і не мог ніяк успрыняць, асвоіць адказ сына.Пестрак.// Прарэагаваць пэўным чынам на што‑н. Раёк успрыняў вестку аб звальненні яго з пасады начальніка лесаўчастка знешне спакойна.Сіўцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Спана́трыць ‘унадзіцца’ (Жд. 2), ‘прызвычаіцца, прывыкнуць, прывучыць’ (Скарбы, Юрч.), ‘вынюхаць, адчуць карысць’ (Арх. Федар.), ‘разабрацца, зразумець праз пэўны час’ (ашм., Стан.), ‘здагадацца, скеміць’ (Варл., Сл. ПЗБ), спана́трываць ‘разумець’ (Касп.), спынутрува́цца ‘ўнадзіцца’ (Бяльк.), спапатрава́ць ‘паназіраць’ (Сл. ПЗБ). Параўн. балг.дыял.спантре́вам ‘разумець’, адносіны да якога застаюцца няяснымі. Да панатрыць (гл.), няяснага паходжання. Аўтары Сл. ПЗБ (4, 529) параўноўваюць з польск.spenetrować ‘агледзець, высачыць’, што з лац.penetrare ‘пранікаць, дасягаць, урывацца’.