сямейная фін. і прамысл. група ў ЗША. Заснавальнік — Э.І.Дзюпон дэ Немур (1771—1834), сын П.С.Дзюпона дэ Немура. У 1802 ён пабудаваў у пас. Уілмінгтан (штат Дэлавэр) парахавы з-д. Разбагацелі на ваен. бізнесе ў час англа-амер. вайны 1812—14, амер.-мекс. вайны 1846—48, грамадз. вайны ў ЗША 1861—65, 1-й і 2-й сусв. войнаў. Пры Т.К.Дзюпоне (1863—1930) узнік хім. канцэрн «Дзюпон дэ Немур энд компані» (1899).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЫ́ГМУНД (Zygmund) Антоні (26.10.1900, Варшава — 30.5.1992),
амерыканскі матэматык, заснавальнік чыкагскай школы матэм. аналізу. Чл. Польскай і Нац.АН ЗША (1961). Скончыў Варшаўскі ун-т (1923). З 1922 у ВНУ Варшавы, з 1929 вучыўся ў Оксфардзе і Кембрыджы, у 1930—39 праф. Віленскага ун-та. З 1940 у ЗША. Навук. працы па матэм. аналізе, тэорыі функцый рэчаіснай і камплекснай пераменнай, дастасаваннях тэорыі імавернасцей да матэм. аналізу.
Тв.:
Рус.пер. — Тригонометрические ряды. Т. 1—2. М., 1965.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́НГАЛД, Інгальд (Ingold) Крыстафер (28.10.1893, Лондан — 8.12.1970), англійскі хімік-арганік, заснавальнік фізічнай арган. хіміі. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1924). Скончыў Імперскі каледж Лонданскага ун-та (1913), там і працаваў (з 1930 праф.). Навук. працы па даследаванні электроннай структуры араматычных злучэнняў. Распрацаваў тэорыю мезамерыі (1926—34), агульнапрынятую сістэму R- і S-абазначэнняў для прасторавых канфігурацый (разам з У.Прэлагам). Увёў уяўленне аб электра- і нуклеафільных рэакцыях.
Тв.:
Рус.пер. — Теоретические основы органической химии. 2 изд. М., 1973.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНВЕНЦЫЯНАЛІ́ЗМ (ад лац. conventio пагадненне, дагавор),
кірунак у філас. тлумачэнні навукі, паводле якога ў аснове матэм. і прыродазнаўча-навук. тэорый ляжаць адвольныя пагадненні (умоўнасці. вызначэнні, канвенцыі паміж вучонымі). Іх выбар рэгулюецца меркаваннямі зручнасці, мэтазгоднасці, «прынцыпам эканоміі мыслення» і інш.Заснавальнік К. — Ж.А.Пуанкарэ. У 1930-я г. з развіццём матэм. логікі прынцыпы К. асабліва выразныя ў ранніх творах Р.Карнапа ( Аўстрыя) і К.Айдукевіча (Польшча). У чыстым выглядзе К. не існуе; асобныя яго элементы характэрны для неапазітывізму, прагматызму. аперацыяналізму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕНЭ́ (Quesnay) Франсуа (4.6.1694, г. Мер, Францыя — 16.12.1774),
французскі вучоны-эканаміст, заснавальнік школы фізіякратаў. Д-р медыцыны (1744). Прыдворны ўрач Людовіка XV. К. і яго школа абверглі асн. тэзіс меркантылізму аб узнікненні прыбытку з абарачэння і выводзілі прырост багацця з працэсу вытв-сці. У працы К. «Эканамічная табліца» (1758) упершыню зроблена спроба правесці аналіз грамадскага ўзнаўлення з пазіцыі вызначаных балансавых прапорцый паміж натуральнымі (рэчавамі) і вартаснымі зменамі грамадскага прадукту.
Тв.:
Рус.пер. — Избр. экономические произведения. М., 1960.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕВАШО́Ў Анатоль Яўгенавіч (8.8. 1898, г. Жаркент Талды-Курганскай вобл., Казахстан — 27.12.1979),
фізік-тэарэтык, заснавальнікбел.навук. школы па гравітацыі. Д-рфіз.-матэм.н. (1960), праф. (1962). Скончыў Сярэднеазіяцкі ун-т у Ташкенце (1925). З 1962 у БДУ. Навук. працы па агульнай тэорыі адноснасці (АТА) і рэлятывісцкай электрадынаміцы. Развіў бескаардынатныя тэнзарныя метады і выкарыстаў іх у дынамічнай метэаралогіі, фізіцы элементарных часціц і тэтраднай фармулёўцы АТА.
Тв.:
Движение и двойственность в релятивистской электродинамике. Мн., 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЬЮ́ІС (Lewis) Гілберт Ньютан (23.10. 1875, г. Уэймут, ЗША — 23.3.1946),
амерыканскі фізікахімік, заснавальнікнавук. школы. Чл.Нац.АН ЗША (1913). Замежны ганаровы чл.АНСССР (1942). Скончыў Гарвардскі ун-т (1896). З 1912 праф. Каліфарнійскага ун-та ў Берклі. Навук. працы па хім. тэрмадынаміцы і тэорыі будовы рэчыва. Прапанаваў электронную тэорыю непалярнай хім. сувязі (1912—16), адну з сучасных тэорый кіслот і асноў (1923). Атрымаў цяжкую ваду (1933, разам з Р.Макдональдам), вылучыў цяжкі ізатоп вадароду — дэйтэрый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮ БАН (247? — 195 да н.э.),
адзін з кіраўнікоў паўстання 209—206 да н.э. ў Кітаі, заснавальнік дынастыі Хань. Паходзіў з сялян. У 209 далучыўся да паўстання супраць дынастыі Цынь, якое ўзначаліў Чэнь Шэн, пасля яго гібелі (208) камандуючы паўстанцкай арміяй. У 207 заняў сталіцу імперыі г. Сяньян. У 206—202 змагаўся з другім кіраўніком паўстанцаў — Сян Юем. У 202 абвясціў сябе імператарам Гаацзу. Скасаваў жорсткія законы Цынь Шыхуандзі, паменшыў падаткі. Аднавіў практыку раздачы зямель сваім сваякам і паплечнікам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРКО́ЎСКІ Стафан Стафанавіч (17.5. 1886, в. Кіромна Камянец-Падольскага р-на Хмяльніцкай вобл., Украіна — 28.9.1949),
бел. музыкант, педагог; заснавальнік школы ігры на ўдарных інструментах у Беларусі. Вучыўся ў С.-Пецярбургскай кансерваторыі (1910—12), скончыў Бел. кансерваторыю (1937), з 1932 выкладаў у ёй (у 1944—48 прарэктар) і Мінскім муз. вучылішчы. Адыграў значную ролю ў аднаўленні Бел. кансерваторыі пасля Вял.Айч. вайны. Аўтар «Школы ігры на ўдарных інструментах» (прынята да друку ў 1941, не выдадзена).
англійскі эканаміст, заснавальніккембрыджскай школы. Скончыў Кембрыджскі ун-т. У 1877—81 праф. Брыстольскага, у 1885—1908 — Кембрыджскага ун-таў. Гал. праца «Прынцыпы эканамічнай навукі» (1890) была асн. падручнікам па эканам. тэорыі ў многіх краінах свету. Даследаваў узаемадзеянні попыту і прапановы ў працэсе ўсталявання рыначнай раўнавагі і раўнаважных цэн, сфармуляваў уласцівасці крывой попыту, увёў паняцці эластычнасці попыту ад цаны, дыяграму ўтварэння цаны на скрыжаванні ліній попыту і прапановы («Маршалаўскі крыж») і інш.