пажада́нне н.

1. Wunsch m -es, Wünsche;

маё са́мае вялі́кае пажада́нне mein shnlichster Wunsch;

па яго пажада́нню nach sinem Wunsch;

у мяне́ ёсць пажада́нне ich habe inen Wunsch; Glückwunsch m (віншаванне);

до́брае пажада́нне Sgenswunsch m;

2. (патрабаванне) Verlngen n -s (чаго-н. nach D)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

паварушы́цца, ‑рушуся, ‑рушышся, ‑рушыцца; зак.

1. Зрабіць некалькі рухаў; пашавяліцца. Усе трое сядзелі хвіліну нерухома, баючыся дыхнуць, не тое што паварушыцца. Шашкоў. Старшыня рэўкома папярэдзіў: без яго каманды ніхто не мае права нават паварушыцца. Грахоўскі.

2. перан. Заняцца чым‑н., праявіць актыўнасць у чым‑н. [Шыковіч:] — Дык што ж, па-твойму, пакінуць .. [Савіча] ворагам? Не паварушыцца, каб даказаць яго сумленнасць, рэабілітаваць яшчэ адно добрае імя, як рэабілітаваны імёны тысяч ні ў чым не вінаватых людзей. Шамякін. Тады толькі паварушыўся стараста і вызваліў з балота а. Мадэста. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рай, ‑ю, м.

Паводле рэлігійна-містычных уяўленняў — месца, дзе знаходзяць шчаслівае існаванне душы праведнікаў пасля іх смерці. Рад бы ў рай, ды грахі не пускаюць. Прымаўка. // перан. Пра прыгожую мясцовасць; пра месца, дае можна шчасліва і прывольна жыць; пра добрыя жыццёвыя ўмовы наогул. — Рай! Зялёны рай! — захапляўся Мікалай Мікалавеіч, азіраючыся па баках. Шашкоў. З мілым па душы — рай і ў шалашы. Прымаўка.

•••

Рай адамкнуўся каму — адкрылася добрае жыццё, насталі добрыя ўмовы.

Рай зямны — незвычайна прыгожае месца, дзе ўсяго многа і дзе можна шчасліва і бесклапотна жыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расці́ць, рашчу, росціш, росціць; незак., каго-што.

1. Даглядаючы, забяспечваць рост, развіццё (раслін); вырошчваць. Расціць жыта. Расціць сад. □ Няхай Ганна раскажа .. [камсамолкам], як яна росціць лён. Сабаленка. // Гадаваць, выхоўваць. Для радасці мяне расціла маці І аддала мне сэрца і жыццё. Русак. — Лёгка расціць дзяцей, калі аб іх не адна толькі маці клапоціцца. Шамякін. // Даваць магчымасць расці (пра валасы, поўсць). Расціць вусы. // Садзейнічаць развіццю каго‑, чаго‑н. Расціць кадры. Расціць талент. □ Сягоння сілы, ўпартасці стае, каб добрае расціць, ліхое крэсліць! В. Макарэвіч.

2. Прарошчваць на солад. Расціць ячмень.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сві́снуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. Аднакр. да свістаць.

2. каго, каму. Разм. Моцна, з размаху сцебануць, стукнуць. Аж самой балюча станавілася, і дзіця прыціскалася да плота, баючыся, каб каторы [паліцыянт] не пад’ехаў ды не свіснуў па галаве і яе [Ліпачку]. Сабаленка. Іван падняў даўбешку ды як свіснуў чорту ў лоб. Якімовіч.

3. каго-што. Разм. Украсці. Свіснулі гадзіннік. □ [Кудравец:] Табе добрае плацце справім. Грошы знойдуцца. Бачыш? (Паказвае Ніне ашчадную кніжку). Я не хачу тут (паказвае на тумбачку) трымаць, а то яшчэ свіснуць. Кучар.

•••

Калі рак свісне гл. рак ​1.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

wywierać

незак.

1. уздзейнічаць; дзейнічаць на што;

wywierać nacisk — рабіць націск; ціснуць;

wywierać wpływ — уплываць; рабіць уплыў;

2. выклікаць;

wywierać dobre wrażenie — рабіць (выклікаць) добрае ўражанне

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Вёдрадобрае надвор’е (Інстр. II). Укр. ве́дро ’яснае надвор’е’, рус. вяц. вёдрецо, арханг. ве́дрие, смал., пск. ведри́на ’яснае сонечнае надвор’е’, ст.-рус. ведро ’тс’ (з XII ст.); ’гарачыня, спякота, засуха’ (з XII ст.), ст.-польск. wiadro, wiodro (з XV ст.) ’спякота, гарачыня’, н.-польск. wiadro ’надвор’е, стан паветра’, каш. vʼodro ’надвор’е, паветра’, палаб. vedrü ’надвор’е’; ’сонца’, н.-луж., в.-луж. wjedro ’надвор’е’, чэш. vedro ’спякота, гарачыня’, славац. уст. vedrný, vedro ’яснае надвор’е’, славен. védro, vedrína ’тс’, vę̑drtia ’вясёлка’, серб.-харв. ве̏дро, ведрѝна ’яснае, сонечнае надвор’е’, макед. ведорница, ведрина ’тс’, балг. ведрина, ведринка, ведрост ’тс’, ведър ’ясны, бясхмарны (аб надвор’і)’, ст.-слав. ведродобрае надвор’е’. Прасл. vedro з’яўляецца старым адпрыметнікавым назоўнікам. У балтыйскіх адпаведніках, паводле Скока, 3, 572, адсутнічае пачатковае v‑ (< і.-е. u̯e‑); параўн. літ. gaidrùs giẽdras ’ясны, светлы’, лат. gẽdrs, skaidrs ’ясны’. Праабражэнскі (1, 69) аспрэчвае роднасць балтыйскіх лексем да слав. vedro. Славянска-германская ізалекса звычайна інтэрпрэтуецца як звязаная з і.-е. *u̯e‑ і ўтвораная пры дапамозе суф. *‑dhro; параўн. таксама ст.-ісл. veðr ’вецер, паветра, надвор’е’, ст.-в.-ням. wetar, н.-в.-ням. Wetter ’надвор’е’, англ. weather ’надвор’е, ветранае надвор’е; шторм’. Гл. Міклашыч, 377; Праабражэнскі, 1, 69; Брукнер, 622; Голуб-Копечны, 410; Фасмер, 1, 284; Шанскі, 1, В, 84; КЭСРЯ, 72; Скок, 3, 572; БЕР, 1, 127–128. Аднак прагерм. weðra суадносіцца са ст.-грэч. (Ϝ)έτος ’год’, δυσ‑ετηρία ’дрэннае надвор’е’, ст.-інд. vatsaraḥ ’год’ і інш. Калі гэта так, тады прасл. vedro трэба лічыць запазычаннем з герм. (Мартынаў, Лекс, взаим., 56–58). Махэк₂ (681) суадносіць vedro з (s)vęd‑ ’сушыць цяплом, сушыцца, вянуць’, магчыма, сюды ст.-польск. wiądro (?), аднак цяжка звязаць з гэтым коранем прасл. vedro без назальнага ‑e‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

land2 [lænd] v.

1. прызямля́цца

2. выса́джвацца (з самалёта, карабля)

3. выгружа́ць (груз, людзей з самалёта, карабля)

4. infml нечака́на апыну́цца

5. infml (in, on) даво́дзіць, прыво́дзіць;

His carelessness landed him in trouble. Нядбайнасць прывяла яго да бяды.

6. infml дабі́цца, здабы́ць (месца працы, кантракт і да т.п.);

He landed a good job. Ён знайшоў добрае месца працы.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Labitur a mente cito res bona, sed mala lente

Дабро хутка забываецца, зло доўга помніцца.

Добро быстро забывается, зло долго помнится.

бел. Добрае доўга помніцца, а дрэннае век не забудзеш. Ліхое доўга ў памяці. Ліха даўжэй у памяці, як дабро.

рус. Доброе скоро забывается, а худое долго помнится. Лихо помнится, а добро забывается. Хорошее лежит, а худое бежит. Доброе смолчится, а худое смолвится. Обида сильнее человека, и чтобы её забыть, не хватает века.

фр. Mémoire du mal a longue face, mémoire du bien bientôt passe (У лиха ‒ долгий след, a добро быстро забывается).

англ.

нем. Das Gute wird bald vergessen (Доброе скоро забывается).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

сэ́рца¹, -а, мн. -ы, -аў, н.

1. Цэнтральны орган крывяноснай сістэмы, які мае выгляд мускульнага мяшка (у чалавека — у левым баку грудной поласці).

С. б’ецца.

Хворае с.

2. перан. Сімвал душы, перажыванняў, пачуццяў, настрояў.

У яго добрае с.

Жыць так, як падказвае с.

3. перан. Важнейшае месца чаго-н., цэнтр.

Мінск — с. нашай дзяржавы.

4. Унутраная частка ствала дрэва, сцябла ці плода расліны.

На выгляд дрэва магутнае, а с. гнілое. С. морквы.

Адкрыць сэрца — прызнацца ў каханні.

Ад усяго сэрца — шчыра, чыстасардэчна.

З адкрытым сэрцам — даверліва, ад душы.

Прымаць блізка да сэрца што (разм.) — аднесціся да чаго-н. з увагай, спачуваннем.

Сэрца кроўю абліваецца чыё, у каго (разм.) — каму-н. вельмі цяжка ад душэўнага болю.

|| памянш. сэ́рцайка, -а, н. (да 1 і 2 знач.).

|| прым. сардэ́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)