uftreten n -s

1) з’яўле́нне

2) вы́ступ

3) паво́дзіны;

er hat ein scheres ~ ён паво́дзіць сябе́ ўпэўнена

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

наве́с м. разм.

1. Schrmdach n -(e)s, -dächer; Snnendach n (ад сонца);

2. (выступ чаго-н.) Vrsprung m -(e)s, -sprünge, ǘberhängender Teil (напр. скалы);

3. спарт. (у футболе) hhes Zspiel

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Мы́шчалкавыступ або патаўшчэнне на канцах касцей шкілета, якое служыць для прымацавання мышц або ўваходзіць у склад сучлянення’ (ТСБМ), расон. мы́шчалкі ’суставы пальцаў на руцэ’ (Шатал.). З рус. мы́щелка, мыщелок ’шчыкалатка’, ’галоўка касці’ (Крукоўскі, Уплыў, 72), якія Гараеў (221) выводзіць з мышка, мышь. Не зусім пераканаўча.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́нік (прі́нік) ’драўляны выступ каля печы замест ляжанкі’ (Мат. Маг.). Бяссуфікснае ўтварэнне ад прыні́кнуць ’прыціснуцца’ з пераносам націску на прэфікс і звужэннем семантыкі. Параўн. аналагічнае рус. пск. прини́ка ’прытулак, прыстанак’, а таксама семантыку дзеясловаў: гом. приника́ть ’межаваць, прылягаць’, укр. приника́ти, прини́кнуты ’шчыльна прытуляцца да каго-, чаго-небудзь’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пучо́к1 ’лытка’ (ЛА, 3). Ад пуквыступ’, параўн. спалучэнне пучок лыткі ’мяккая частка лыткі’ (там жа).

Пучо́к2 ’верацяно пражы’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Да пук ’пукатасць, выпукласць’, што характарызуе знешні выгляд напрадзенага.

Пучо́к3 ’сноп сцяблоў (ільну, канапель і інш.); мера канопляў’ (Яшк. Мясц.; Сл. ПЗБ), сюды ж пучкі́ ’паплаўкі, зробленыя з бізунніку і прыстасаваныя для плавання на іх’ (Янк. 1). Памянш. да пук ’вязка, сноп’.

Пучо́к4 ’драўляная або металічная падстаўка ў падсядзёлку’ (Касп.; рагач., Сл. ПЗБ), пучкі́ ’падсядзёлак’ (Янк. 1). Да пуквыступ’.

Пучо́к5: шляхтичей крестьяне зовуть пучками, если они живут на одзиночцы (віц., Шн. 3), параўн. пучо́к ’заможны селянін’ (Мат. Смал.). Да пук (гл.), паралельнае да рус. дыял. пу́чка ’поўны, тоўсты чалавек’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шпо́ра

(ням. Spom)

1) металічная дужка з зубчастым або гладкім кольцам, якая прымацоўваецца да бота наезніка і служыць для кіравання канём;

2) рагавы выступ на нагах самцоў некаторых птушак.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

лабо́к Высокае адкрытае месца, узгорак; выступ на раўніне, узвышэнне на роўным месцы (Слаўг.). Тое ж лубок (Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Rppe f -, -n

1) рабры́на; тэх. рабро́к

2) вы́ступ (на якой-н. паверхні)

3) се́кцыя батарэ́і параво́га ацяпле́ння

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

шып 1, ‑а, м.

1. Востраканцовы цвёрды выступ, нарасць на целе ў некаторых жывёл.

2. Невялікі выступ на падэшвах спартыўнага абутку, колах, гусеніцах аўтамашын, трактароў і пад., які садзейнічае счэпліванню з глебай, служыць для лепшага ўпору пры руху. Скрут з Балашам адправіліся да горкага хрыбта. Узброіліся зусім па-зямному — альпенштокамі, апранулі чаравікі з вострымі шыпамі. Шыцік.

3. Спец. Канцавая частка вала, якой ён абапіраецца на падшыпнік; цапфа.

шып 2, ‑а, м.

Буйная прамысловая рыба сямейства асятровых, якая водзіцца ў Чорным, Азоўскім, Аральскім і Каспійскім марах.

шып 3, ‑у, м.

Тое, што і шыпенне. Вясною той, уначы, — а бачылі тое жыхары з Міра, Нясвіжа, .. — з шыпам і свістам прамчаў па небе агнявы змій з доўгім зыркім хвастом. Караткевіч. Ходзіць — нос па ветру носіць: — Тут нядобра, дрэнна там! — Шып яе змяінай злосці Даўся ў знакі батракам. А. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карні́з

(ням. Karnies)

1) гарызантальны выступ, які завяршае сцяну будынка або робіцца над вокнамі, дзвярамі;

2) папярочка над акном, дзвярамі для штор, парцьер;

3) вузкі ўступ уздоўж абрывістага схілу гор.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)