ВЯЛІКАБРЫТА́НІЯ (Great Britain),

самы вялікі востраў у складзе Брытанскіх а-воў. Пл. каля 230 тыс. км². Гл. ў арт. Вялікабрытанія (дзяржава).

т. 4, с. 342

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АКІЯ́НСКІЯ АСТРАВЫ́,

астравы, якія ўзніклі ў межах ложа акіяна або сярэдзінна-акіянскіх хрыбтоў у выніку тэктанічных, вулканічных або арганагенных працэсаў. Гл. таксама Востраў.

т. 1, с. 197

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

насе́лены

1. в разн. знач. населённый;

~ная кватэ́ра — населённая кварти́ра;

2. (имеющий население) обита́емый;

н. во́страў — обита́емый о́стров;

н. пункт — населённый пункт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ДО́МЖАРЫЦКАЕ БАЛО́ТА,

на ПдЗ Лепельскага р-на Віцебскай вобл., у вадазборы р. Бярэзіна. Вярховага, нізіннага, пераходнага і мяшанага тыпаў. Асобныя ўрочышчы на балоце маюць назвы Вокны, Глухая Быкаўка, Жылая Быкаўка, Святая Лука, Доўгі Востраў, Казіны Пераскок, Конскае, Паўлава, Шэры Востраў і інш. Пл. 10,9 тыс. га, у межах прамысл. пакладу 9,4 тыс. га. Глыб. торфу да 6,9 м, сярэдняя 2,4 м. Балота ў натуральным стане, з’яўляецца ч. Бярэзінскага біясфернага запаведніка. Занята лесам з хвоі і бярозы. На Пд пераважаюць асокі і сфагнавыя імхі. Трапляюцца пясчаныя грады з ялова-шыракалістым лесам.

т. 6, с. 182

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АНТЫКО́СТЫ (Anticosti),

востраў у заліве Св. Лаўрэнція, тэр. Канады. Пл. 7,9 тыс. км². Раўнінны (выш. да 192 м), укрыты цемнахвойнай тайгой, балотамі. Порт — Пор-Менье.

т. 1, с. 397

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КУ́БА (Cuba),

востраў у Вест-Індыі, самы вял. ў групе Вял. Антыльскіх а-воў. Пл. 105 тыс. км². На востраве размешчана асн. ч. дзяржавы Куба.

т. 8, с. 545

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Расто́ўвостраў сярод балота, на якім расце высокі лес’ (віц., Яшк.). Слова няяснага паходжання запісана Раманавым у Веліжскім павеце, параўн. рус. дыял. ростово́й ’жывы, на корані (пра лес)’. Да расці́ (?), гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

populate [ˈpɒpjuleɪt] v. насяля́ць, засяля́ць;

populate an island засяля́ць во́страў;

densely/thickly populated areas густанасе́леныя раёны;

sparsely populated areas маланасе́леныя раёны;

The northern islands are sparsely populated. Паўночныя астравы маланаселеныя.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

island

[ˈaɪlənd]

n.

абто́к -а m., во́страў -ва m., вы́спа f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ДЖЭ́РБА,

востраў у Міжземным м., каля берагоў Туніса, у паўд. ч. заліва Габес. Пл. 500 км². Паверхня раўнінная, амаль плоская. Вырошчваюць пальмы, аліўкавыя дрэвы. Рыбалоўства. Гал. горад — Джэрба.

т. 6, с. 98

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)