КА́ЛЬНІН Пётр Іванавіч (1872, г. Адэса, Украіна — пасля 1917),
бел.архітэктар. Скончыў Пецярбургскі ін-тграмадз. інжынераў (1896). Працаваў Магілёўскім губ. праўленні, з 1906 гарадскі, у 1907—17 Магілёўскі губ.архітэктар. Паводле яго праектаў у Магілёве узведзены будынкі дваранскага банка, крэдытнага т-ва, царква Трох Свяціцеляў; у Шклове — гар. бойня і будынак папярова-кардоннага з-да. Выкананыя ім 2 эскізныя праекты будынка Магілёўскага пазямельна-сял. банка выкарыстаны арх. А.Друкерам; паводле яго эскізаў выкананы інтэр’еры асобных памяшканняў. Распрацаваў (1913) праекты будынкаў земства і рамеснай школы для Быхава, гандл. крам для Оршы, астрога для Рагачова, яўр. гімназіі для Магілёва, рамеснай школы для Клімавіч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛОЗ, Лоас (Loos) Адольф (10.12.1870, г. Брно, Чэхія — 22.8.1933), аўстрыйскі архітэктар. Скончыў Вышэйшую тэхн. школу ў Дрэздэне (Германія, 1893). Працаваў пераважна ў Вене (у 1920—22 гал.архітэктар), а таксама ў ЗША (1893—96), Парыжы (1923—28). Зазнаў уплыў Л.Салівена. З канца 1890-х г. выступаў супраць стылю мадэрн. У пабудовах (інтэр’ер бара Кернтнера, 1907; дом Штайнера, 1910; праект квартала Хойберг, 1922, усе ў Вене) рысы рацыяналізму, аскетызм форм, выяўленне спецыфікі буд. матэрыялаў. З сярэдзіны 1920-х г. у яго работах з’явіліся тэндэнцыі класіцызму, уплыў кубізму, элементы традыц.нар. дойлідства (дамы Трыстана Тцара ў Парыжы, 1926; Кунера ў Паербаху, Аўстрыя, 1930).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ЙМАН, Нёйман (Neumann) Іаган Бальтазар (хрышчоны 30.1.1687, г. Хеб, Чэхія — 19.8.1753), нямецкі архітэктар; прадстаўнік позняга барока і ракако. Па прафесіі ліцейшчык. З 1719 архітэктар епіскапа верцбургскага. Працаваў у паўд. і зах. гарадах Германіі, пераважна ў Вюрцбургу. Гал. твор Н. — епіскапская рэзідэнцыя (1719—53) вылучаецца смеласцю канстр. вырашэнняў (лесвіца рэзідэнцыі з размалёўкамі Дж.Цьепала), арганічнасцю спалучэння жывапіснага і скульпт. дэкору з унутр. прасторай будынка (Кайзерзаль з размалёўкамі Цьепала). Аўтар праектаў больш за 100 цэркваў, у т. л. паломніцкай у Фірцэнгайлігене (1743—71), манастырскай у Нерэсгайме (пачата ў 1745); палаца ў Вернеку (1733—37), жылых дамоў, мастоў, плошчаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАМАНЯ́Н Аляксандр Іванавіч (16.3.1878, г. Краснадар, Расія — 20.2.1936),
армянскі архітэктар. Нар.архітэктар Арменіі (1924). Скончыў Пецярбургскую АМ (1904). У ранніх творах распрацоўваў прынцыпы класіцызму. Стварыў першы генплан рэканструкцыі Ерэвана (1924), праекты планіроўкі гарадоў Гюмры (1925), Эчміядзін (1927—28) і інш. У многіх работах 1920-х г. у Ерэване выкарыстоўваў кампазіцыйныя прыёмы класіцызму: будынкі фізіятэрапеўтычнага, зоаветэрынарнага, політэхн. ін-таў, абсерваторыя і анатомікум медыцынскага ін-та. Звяртаўся да творчай перапрацоўкі традыцый арм. сярэдневяковага дойлідства, выкарыстоўваў пароды мясц. каменю: Т-р оперы і балета (1926—53), Дом урада (1926—41) і інш. у Ерэване. Дзярж. прэмія СССР 1942.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАВА́КІНСКІ Сава Іванавіч (1713, с. Вешкі Цвярской вобл., Расія — паміж 1774 і 1780),
рускі архітэктар; прадстаўнік барока. Вучыўся ў Х.Корабава (1732—38). У 1741—67 гал.архітэктар Адміралцействаў-калегіі ў Пецярбургу. У творчасці спалучаў традыцыі рус. з прыёмамі і формамі ордэрнай архітэктуры. Удзельнічаў у буд-ве палацава-парк. комплексу ў Царскім Сяле (цяпер г. Пушкін Ленінградскай вобл.; 1745—60). Пабудаваў у Пецярбургу палацы П.Б.Шарамецева на Фантанцы (1750—55) і І.І.Шувалава (1753—55), Нікольскі марскі сабор (1753—62), склады «Новая Галандыя» (1765—80), перабудаваў Кунсткамеру (1754—58). Сярод вучняў В.Бажэнаў і І.Староў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭ́ЙМБЕРС, Чэмберс (Chambers) Уільям (хрышчаны 23.2.1726, г. Гётэбарг, Швецыя — 8.3.1796), англійскі архітэктар. Вучыўся ў Парыжы (1749—50) у Ж.Ф.Бландэля і ў Італіі (1750—55). У 1740-я г. служыў у Швед. Ост-Індскай кампаніі, наведаў Індыю і Кітай. З 1760 прыдворны архітэктар, з 1782 гал. наглядчык каралеўскіх будынкаў. Чл.-заснавальнік Лонданскай АМ (1768). Адзін са стваральнікаў тыпу рамант. пейзажнага парку. У паркавых збудаванняў (парк К’ю ў графстве Сурэй, 1757—62) выкарыстоўваў ант., гатычныя і ўсх. матывы. Сярод твораў: Шатл. банк у г. Эдынбург (1771—72), Сомерсет-хаўс у Лондане (1776—86) і інш.Іл.гл. да арт.Лондан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯГО́РАЎ Юрый Аляксеевіч (23.5.1911, г. Ніжні Ноўгарад, Расія — 8.6.1963),
бел.архітэктар і даследчык архітэктуры. Д-р мастацтвазнаўства, праф. (1952). Скончыў Маскоўскі арх.ін-т (1935). З 1944 гал.архітэктар Мінска, з 1949 заг.арх.-буд. сектара АН Беларусі, адначасова ў 1948—54 выкладаў у БПІ. Адзін з удзельнікаў распрацоўкі праектаў і забудовы цэнтра Мінска і яго гал. праспекта (цяпер праспект Ф.Скарыны). З 1954 у Маскве, выкладаў у ін-це інжынераў гар.буд-ва Массавета. Аўтар даследаванняў па горадабудаўніцтве Беларусі.
Тв.:
Градостроительство Белоруссии. М., 1954: Архитектура и градостроительство Советской Белоруссии. Мн., 1957 (у сааўт.);
Ансамбль в градостроительстве СССР: Очерки. М., 1961.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРА́ДАЎ Юрый Міхайлавіч (н. 26.6.1934, г. Чарапавец, Расія),
бел.архітэктар. Засл.архітэктар Беларусі (1979). Скончыў Маскоўскі арх.Ін-т (1958). З 1960 у ін-це «Мінскпраект». Работы ў Мінску: рэканструкцыя цэнтра горада (праект 1974, кіраўнік аўтарскага калектыву), праекты дэталёвай планіроўкі і забудовы Машэрава праспекта, рэканструкцыі і добраўпарадкавання Траецкага прадмесця, павільён Рэсп. выставачнага цэнтра, будынак Мін-ва ўнутраных спраў (1979), станцыя метрапалітэна «Плошча Незалежнасці» (1984, усе ў сааўт.). Працуе таксама ў галіне манум. Мастацтва: арх.-скульпт. мемар. комплексы «Хатынь» (Ленінская прэмія 1970), «Прарыў», «Кацюша», «Праклён фашызму»; помнікі М.Ф.Гастэлу і яго экіпажу каля г.п. Радашковічы (1976), у Мінску — Я.Купалу і Я.Коласу (абодва 1972; усе ў сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРО́ЛЬ Уладзімір Адамавіч (14.12.1912, г. Чэрвень Мінскай вобл. — 26.5.1980),
бел.архітэктар. Засл. будаўнік Беларусі (1962). Нар.архітэктарСССР (1970). Правадз.чл.АМСССР (1979). Скончыў Усерас.АМ у Ленінградзе (1941). У 1955—79 старшыня Дзярж.к-таБССР па справах буд-ва, адначасова з 1959 выкладаў у БПІ. Сярод работ у Мінску: праекты планіроўкі і забудовы праспекта Скарыны (б. Ленінскі праспект) і Кастрычніцкай пл. (б. Цэнтральная; у сааўт.; Дзярж. прэмія Беларусі 1968), будынак Гал. тэлеграфа, Мінскі галоўны паштамт (абодва ў сааўт.), манумент Перамогі і інш. Адзін з аўтараў мемар. комплексу Брэсцкая крэпасць-герой.
Тв.:
Архитектурный облик будущего Минска. Мн., 1953;
Минск: Послевоенный опыт реконструкции и развития. М., 1966 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕДУ́, Ле Ду (Ledoux, Le Doux) Клод Нікала (1736, г. Дарман, Францыя — 19.11.1806), французскі архітэктар. Вучыўся ў Ф.Бландэля і Л.Ф.Труара. З 1773 «архітэктар караля». У работах (т-р у Безансоне, 1775—84; заставы ці т. зв. прапілеі Парыжа, захаваліся 4 з 6 пабудаваных, 1784—89) выкарыстоўваў строгія стэрэаметрычныя формы, часткова прадвызначыў арх. мову стылю ампір. У праекце г. Шо (з 1771, ажыццёўлены часткова) развіваў ідэю рэнесансавага «ідэальнага» горада, дзе жылыя, вытв. і адм. будынкі складалі адзіны комплекс. Ідэі сац. утапізму ўласцівы і інш. яго праектам, у якіх захапленне сімвалізмам простых геам. форм — куба, цыліндра, шара, піраміды.
Літ.:
Аркин Д.Е. Леду // Аркин Д.Е. Образы архитектуры и образы скульптуры. М., 1990.