АХЛО́ПКАЎ Мікалай Пятровіч (15.5.1900, г. Іркуцк — 8.1.1967),
рускі рэжысёр, акцёр. Нар.арт.СССР (1948). Сцэн. дзейнасць пачаў у 1918. З 1923 акцёрТ-ра імя У.Меерхольда. З 1930 узначальваў Рэалістычны т-р, з 1938 рэж. і акцёрт-ра імя Я.Вахтангава. У 1943—66 гал. рэжысёр Маскоўскага т-ра драмы (з 1954 т-р імя У.Маякоўскага). Яго спектаклі вызначаліся яскравай тэатральнасцю, публіцыстычнасцю, манументальнасцю, шырокім выкарыстаннем умоўнасці і сінт. сродкаў выразнасці, пошукамі новых тэатр. формаў. Сярод пастановак: «Арыстакраты» М.Пагодзіна (1935), «Маладая гвардыя» паводле А.Фадзеева (1947), «Гамлет» У.Шэкспіра (1954), «Іркуцкая гісторыя» А.Арбузава (1960), «Медэя» Эўрыпіда (1961). Акцёрскае мастацтва Ахлопкава адметнае спалучэннем арганічнасці пачуццяў з экспрэсіўнай выразнасцю вобраза. Здымаўся ў кіно: Васіль Буслаеў («Аляксандр Неўскі»), камісар Вараб’ёў («Аповесць пра сапраўднага чалавека»), Батманаў («Далёка ад Масквы») і інш.Дзярж. прэмія СССР 1941, 1947, 1949 (двойчы), 1951 (двойчы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭ ФІЛІ́ПА (De Filippo; сапр.Пасарэлі; Passarelli) Эдуарда
(24.5.1900, г. Неапаль, Італія — 1.11.1984),
італьянскі драматург, акцёр, рэжысёр т-ра і кіно. З сям’і акцёраў, дэбютаваў на сцэне ў 11 гадоў. У 1931—73 кіраўнік і акцёр створанай ім у Неапалі трупы «Камічны т-р Дэ Філіпа». Аўтар п’ес «Філумена Мартурана» (1946; у 1964 паводле яе В.Дэ Сіка зняў фільм «Шлюб па-італьянску»), «Мана на доўгіх нагах» (1948), «Мая сям’я» (1955), «Субота, нядзеля, панядзелак» (1960), «Мэр раёна Саніта» (1961) і інш. У кіно з 1932 выступаў як акцёр (у камедыях, пастаўленых па сваіх сцэнарыях), з 1939 — як рэжысёр. Экранізаваў свае п’есы. Сярод акцёрскіх работ — ролі ў фільмах «Травіята 1953 года», «Дзяўчаты з плошчы Іспаніі», «Золата Неапаля». Лепшы яго фільм «Неапаль — мільянер» (у пракаце «Неапаль — горад мільянераў»). У творчасці спалучаў традыцыі неапалітанскага дыялектальнага т-ра, які ўзыходзіць да камедыі дэль артэ, з прынцыпамі неарэалізму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСТРАЯ́НІ (Mastroianni) Марчэла (28.9.1924, Фантана-Ліры, Італія — 19.12.1996),
італьянскі акцёр. Пачынаў у 1947 як акцёр-аматар. Іграў ва Універсітэцкім т-ры ў Рыме, запрошаны ў трупу Л.Вісконці. З 1947 у кіно. У 1960—70-я г. здымаўся ў рэжысёраў Вісконці («Белыя ночы», «Старонні»), Ф.Феліні («Салодкае жыццё», прэмія Міжнар. кінафестывалю ў Канах 1960; «Восем з паловай», прэмія Міжнар. кінафестывалю ў Канах 1963, прэмія «Оскар»), М.Антаніёні («Ноч», прэмія Міжнар. кінафестывалю ў Зах. Берліне 1961), В.Дэ Сіка («Учора, сёння, заўтра», прэмія «Оскар» 1964; «Шлюб па-італьянску», «Сланечнікі», сав.-італьян.) і інш. Шматпланавы характарны акцёр з ярка выяўленым камедыйным талентам. У 1980—90-я г. вылучыўся выкананнем роляў у фільмах «Горад жанчын» і «Джынджэр і Фрэд» (абодва рэж. Феліні), «Вочы чорныя» (сав.-італьян., рэж. М.Міхалкоў), «Тэраса» (прэмія Міжнар. кінафестывалю ў Канах 1980), «Прыгожае каханне», «Гатовае адзенне» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭ́ХАЎ Міхаіл Аляксандравіч (28.8.1891, С.-Пецярбург — 30.9.1955),
расійскі акцёр, рэжысёр, педагог. Засл. арт. Рэспублікі (1924). Пляменнік А.П.Чэхава. Скончыў Тэатр. школу А.Суворына ў Пецярбургу. Працаваў у т-ры Суворына. З 1913 акцёр Маскоўскага маст.т-ра, 1-й Студыі гэтага т-ра, пазней Маскоўскага маст.акад.т-ра 2-га (у 1924—27 маст. кіраўнік). З 1928 за мяжой (Германія, Латвія, Вялікабрытанія, ЗША): іграў у т-ры, здымаўся ў кіно, кіраваў тэатр. студыямі. Акцёр, надзелены вынаходлівасцю, абвостраным адчуваннем драматызму жыцця, схільны да экспрэсіяністычнага гратэску: Эрык XIV («Эрык XIV» А.Стрындберга), Гамлет, Мальволіо («Гамлет», «Дванаццатая ноч» У.Шэкспіра), Хлестакоў («Рэвізор» М.Гогаля), Аблявухаў («Пецярбург» А.Белага) і інш. Даследаваў праблемы акцёрскай псіхатэхнікі; пераасэнсаваўшы законы тэатр. творчасці, адкрытыя К.Станіслаўскім, распрацаваў «тэорыю імітацыі» (магчымасці поўнага пераўвасаблення акцёра). Аўтар. кн. «Шлях акцёра» (1928), «Пра тэхніку акцёра» (1953).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАПКО́ Эдуард Пятровіч (13.6.1903, г. Ліепая, Латвія — 28.10.1977),
бел.акцёр. Засл. арт. Беларусі (1946). У 1922—59 у Бел. т-ры імя Я.Купалы, дзе сфарміраваўся як акцёр пад кіраўніцтвам Е.Міровіча. Характарны і камед.акцёр. Яго мастацтва вылучалася сакавітасцю сцэн. фарбаў, дэталёвай распрацоўкай паводзін і знешняга аблічча персанажа, дакладнасцю сац. характарыстык вобразаў. Сярод лепшых роляў: Шмігельскі, Праменны («Партызаны», «Мілы чалавек» К.Крапівы), Прыстаў («Бацькаўшчына» К.Чорнага), Лейтэнант («Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона), Кругляш («Гута» Р.Кобеца), Дароднаў, Лыняеў, Мілаўзораў, Барабошаў («Позняе каханне», «Ваўкі і авечкі», «Без віны вінаватыя», «Праўда добра, а шчасце лепш» А.Астроўскага), Сімяонаў-Пішчык («Вішнёвы сад» А.Чэхава), Мантэкі («Рамэо і Джульета» У.Шэкспіра), Настаўнік філасофіі, Жак («Мешчанін у дваранах», «Скупы» Мальера), фон Кальб («Каварства і каханне» Ф.Шылера), Пера Каленіч («Пані міністэрша» Б.Нушыча), Вернер («Рускія людзі» К.Сіманава), Рэдзька («У стэпах Украіны» А.Карнейчука) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
прэм’е́р
(фр. premier = першы)
1) тое, што і прэм’ер-міністр;
2) акцёр, які выконвае першыя, галоўныя ролі.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ВАРЛА́МАЎ Канстанцін Аляксандравіч (23.5.1848, С.-Пецярбург — 15.8.1915),
рускі акцёр. Сын А.Я.Варламава. На сцэне з 1867, з 1875 у Александрынскім т-ры (С.-Пецярбург). Камедыйны акцёр-імправізатар, спалучаў традыцыі буфанады з псіхал. распрацоўкай вобразаў. Меў багаты па дыяпазоне голас. Сыграў каля 1000 роляў, большасць у вадэвілях. З класічнага рэпертуару: Варавін, Мурамскі («Справа», «Вяселле Крачынскага» А.Сухаво-Кабыліна), Восіп, Яічніца («Рэвізор», «Жаніцьба» М.Гогаля), Бальшакоў, Кураслепаў («Свае людзі — паладзім», «Гарачае сэрца» А.Астроўскага), Сганарэль («Дон Жуан» Мальера). Варламава называлі «царом рус. смеху».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́СНІК Яўген Якаўлевіч (н. 15.1.1923, С.-Пецярбург),
рускі акцёр. Нар.арт.СССР (1989). Скончыў Тэатр. вучылішча імя М.Шчэпкіна (1948). Працаваў у маскоўскіх т-рах імя К.Станіслаўскага (да 1954), Сатыры (1954—64), Малым (1964—90). Вострахарактарны акцёр, схільны да сатыры, гратэску. Сярод роляў: Гараднічы («Рэвізор» М.Гогаля), Прысыпкін («Клоп» У.Маякоўскага), Барон Ленбах («Агонія» М.Крлежы), Крачко («Дзікі Ангел» А.Каламійца). Здымаецца ў кіно: «Справа № 306», «Трэмбіта», «Святло далёкай зоркі», «Звычайны цуд», «Новыя прыгоды няўлоўных», «Угрум-рака» (тэлевізійны) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІСЕ́НТЭ, Вісенці (Vicente) Жыл (Хіль; каля 1470, г. Гімарайнш, Партугалія, ці Лісабон — каля 1536), партугальскі драматург і акцёр; заснавальнік партуг.нац.т-ра. Аўтар, акцёр і пастаноўшчык прыдворных відовішчаў, п’ес для карнавальных шэсцяў. Яго драмы, камедыі і фарсы насычаны ісп. і партуг.нар.муз. фальклорам, адметныя вальнадумствам, вострай сатырай, накіраванай супраць сац. загану: «Наведванне, ці Маналог пастуха» (1502), «Дзейства пра Сівілу і Касандру» (1503), «Трылогія пра лодку» (1517—19), «Фарс пра пагоншчыкаў мулаў» і «Свяшчэннік з Бейры» (1526) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЎЛАЦЯ́Н Фрунзе Вагінакавіч (н. 26.5.1927, Ерэван),
армянскі кінарэжысёр, акцёр. Нар.арт.СССР (1983). Пачынаў як тэатр.акцёр. Скончыў Усесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі ў Маскве (1960). З 1944 здымаецца ў кіно: «Давід-Бек», «Анаіт», «Пра што шуміць рака» і інш. Паставіў фільмы: «Кар’ера Дзімы Горына» (1961) і «Ранішнія паязды» (1963, абодва з Л.Мірскім), «Добры дзень, гэта я!» (1966, і роля Зарана; Дзярж. прэмія Арменіі 1967), «Браты Сараяны» (1968, і гал. роля; Дзярж. прэмія Арменіі 1971) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1950.