1. Уступіць у чым‑н., адступіць, адмовіцца ад чаго‑н. Ведаў [Казік], што ўсё адно маці не папусціцца, настаіць на сваім, і ён ляжа спаць, як заўсёды, роўна ў дзевяць.Шыловіч.
2. Даць сябе ў крыўду. — Не будзе гнаць [ляснічы] цябе за слова: Няма прычын. А папусціся, Тады ідзі ды хоць тапіся.Колас.У крыўду ніхто цябе не дапусціць, дый сам ты не папусцішся.Шынклер.
3.Разм. Дапусціць, дазволіць што‑н. Сёння .. [Васіль] да спадобы Галіне. Можа, таму яна і папусцілася, калі ён у Ваўкаўні папраўляў у яе лыжы.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перапусці́ць, ‑пушчу́, ‑пу́сціш, ‑пу́сціць; зак.
Разм.
1.што. Паступова перасыпаць, пераліць з аднаго сховішча ў другое. Перапусціць віно з бочкі ў бочку.
3.што. Расплавіўшы, ператварыць у іншы стан, зрабіць прыгодным для чаго‑н.; ператапіць. Перапусціць воск. Перапусціць тлушч.
4.што, чаго і без дап. Добраахвотна адмовіцца ад чаго‑н., уступіць што‑н. каму‑н. Ён свайго не перапусціць. □ Людзі скарэй згодны былі .. [Грамабою] перапусціць, як мелі займацца з гэтакім.Крапіва.— Сваркі паміж нас ніколі не было, бо я заўсёды перапушчу.В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
увя́знуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. увяз, ‑ла; зак.
1. Засесці, завязнуць, трапіўшы ў што‑н. вязкае, ліпкае, сыпкае. Увязнуць па пояс у балоце.//Разм. Завязнуць у чым‑н. цесным, вузкім. Увязнуць з пакункамі ў дзвярах.
2.перан.Разм. Поўнасцю аддацца якой‑н. справе. — От чортава натура! — без злосці прамовіў Яўген Рыгоравіч. — Ужо ўвяз [у будаўніцтва] і мяне цягне... Але хіба можна адмовіцца!Хадкевіч.// Аказацца пад уздзеяннем, ва ўладзе чаго‑н. [Чаркашын:] — Я быў у .. [Рэні]. Не пусцілі .. Я ім усю іхнюю бальніцу разнясу, калі другі раз не пусцяць. Я, брат... цяпер увесь увяз... Душа ўвязла...Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
устрыма́цца, устры́млівацца
1. sich enthálten* (адчаго-н.G); entságen vi (адчаго-н.D); sich mäßigen, Ábstand néhmen* (адчаго-н. von D);
устрыма́цца пры галасава́нні sich der Stímme enthálten*;
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
збо́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.
1. Сысці або з’ехаць убок, даючы каму‑н. дарогу. Алена борзда збочыла ў ячмень, каб даць конніку дарогу.Мележ.Міхась збочыў, уступаючы дарогу жанчынам.Васілёнак.
2. Звярнуць убок з дарогі, мяняючы кірунак руху; павярнуць куды‑н. Збочыць у завулак. □ Міхась збочыў з язджалай дарогі і, расхінаючы рукамі галлё маладога зарасніку, пабрыў па лесе.Сачанка.//перан.Адмовіцца ад ранейшых прынцыпаў, поглядаў, змяніць свае паводзіны. А калі ты збочыш з той дарогі, Што да мэты нас вядзе святой, — Не чакай ніякай дапамогі І падтрымкі не прасі маёй!Непачаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адмо́вагл. адмаўленне
1.адмо́віцца
1.áblehnen vt; sich lóssagen (ад чаго-н. von D); zurücknehmen*vt, widerrúfen*vt, ábschwören*vt (ад слоўі г. д.); sich wéigern (выканаць загаді г. д.);
2. (пазбавіць сябе чаго-н.) verzíchten vi (auf A); áufgeben*vt
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ТАЎЛА́Й Валянцін Паўлавіч (8.2.1914, г. Баранавічы Брэсцкай вобл. — 27.4.1947),
бел. паэт, дзеяч рэв.-вызв. руху ў Зах. Беларусі. Маленства правёў на радзіме бацькоў, у в. Рудаўка Слонімскага р-на. Вучыўся ў Слонімскай настаўніцкай семінарыі (у 1925 выключаны за нежаданне адмовіцца ад бел. нацыянальнасці), у 1927—29 у Віленскай бел. гімназіі (выключаны як адзін з арганізатараў вучнёўскай забастоўкі). За падпольную камсамольскую дзейнасць арыштаваны і зняволены ў слонімскую турму, потым у гродзенскі астрог (1929—30). У 1930—32 працаваў у газ. «Звязда» і вучыўся ў БДУ. У снеж. 1932 адкліканы на падп. працу ў Зах. Беларусь — чл.цэнтр. рэдакцыі КПЗБ у Варшаве, адзін з фактычных рэдактараў «Беларускай газеты» і яе дадатку час. «Літаратурная старонка» — легальных неафіц. органаў КПЗБ у Вільні. Прадстаўнік ЦККПЗБ у Цэнтры нац.-вызв. руху Зах. Беларусі. Адзін з арганізатараў Літ. фронту сялянска-рабочых пісьменнікаў. Пры спробе перайсці граніцу ў Сав. Беларусь у 1934 арыштаваны, засуджаны на 8 гадоў зняволення ў гродзенскі астрог. Пасля вызвалення Зах. Беларусі працаваў у лідскай раённай газ. «Уперад» (1939—41). У Вял.Айч. вайну сувязны партыз. атрада імя Катоўскага брыгады імя Дзяржынскага Баранавіцкай вобл., разведчык спецгрупы «Буравеснік» (1942—44). У 1944—45 адказны сакратар навагрудскай раённай газ. «Звязда», у 1945—47 ст.навук. супрацоўнік і нам. дырэктара Літ. музея Я.Купалы. Друкаваўся з 1928. Меў псеўданімы Бунтарны, Янка Дванаццаты, Паўлюк Сірата, В.Тарскі і інш. Як паэт-рэвалюцыянер фарміраваўся ў камуніст. падполлі (паэма «Непераможная», выд. на шапірографе, 1928). У першым пасмяротным зб. «Выбранае» (1947) палымяныя паэтычныя цыклы астрожных вершаў («Лукішскія вершы», «Таварышу маёй вясны», «Бацьку») і паэм («Таварыш», «Песня пра сухар»). Раскрыў мужнае аблічча рэвалюцыянера 1930-х г., характэрныя рысы якога — глыбокае лірычнае перажыванне і ўнутр. гатоўнасць высокага ахвяравання, асэнсаванне сутнасці пройдзеных змагарных шляхоў і барацьбы як усечалавечай праблемы разняволення свету, абнаўлення жыцця. Над паглыбленнем зместу вершаў і паэм працаваў усё творчае жыццё, даводзячы іх да гранічнай маст. дасканаласці. Эстэт. набытак Т. ўзнімаецца на ўзровень рэв. паэзіі свету. Аўтар публіцыст. нарысаў пра рэв.-вызв. і антыфаш. барацьбу, літ.-крытычных артыкулаў пра творчасць Я.Купалы, П.Пестрака, Я.Брыля. Пераклаў на бел. мову асобныя творы А.Міцкевіча, І.Крылова.
Тв.:
Вершы і паэмы. Мн., 1955;
Выбр. творы. Мн., 1958;
Творы. Мн., 1961;
[Выбр. вершы і паэмы]. Мн., 1967;
Пілую вершам краты. Мн., 1984.
Літ.:
Арочка М. Валянцін Таўлай. Мн., 1969;
Калеснік У. Аповесць пра Таўлая // Полымя. 1964. № 10;
1. Развітаўшыся, разысціся. На гэтым яны рассталіся, а назаўтра раніцай Вера была ўжо ў Зоі Максімаўны.Пальчэўскі.[Андрэй і Косця] рассталіся, калі першыя агністыя прамені сонца пырснулі з-за небасхілу.Чарнышэвіч.// Разлучыцца з кім‑н. [Лабановіч] успамінаў Выганаўскую школу, вучняў, знаёмых, сялян, з якімі ён здружыўся і з якімі расстаўся так раптоўна і нават трагічна.Колас.// З’ехаць адкуль‑н. [Энрыка Фермі] З Венецыяй расстаўся і з Неапалем, Пакінуў назаўсёды дзіўны Рым.І. Калеснік.
2.перан.Адмовіцца ад каго‑, чаго‑н. Кастусь позна лёг спаць: не мог расстацца з кнігаю.С. Александровіч.Не, Шайпак не расстанецца з марай сваёй, Будзе станцыі ставіць ён і над вадой!..Куляшоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)