Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛО́ТКА,
пярэдні аддзел стрававальнага тракту і дыхальных шляхоў чалавека і пазваночных жывёл, злучае поласць рота і носа з гартанню і страваводам. У чалавека размешчана на ўзроўні 6 верхніх шыйных пазванкоў. У глотцы адрозніваюць 3 аддзелы: насаглотку (злучаецца праз яўстахіеву трубу з барабаннай поласцю сярэдняга вуха), ротаглотку і гартанаглотку. Сценкі глоткі маюць 4 абалонкі: слізістую, фіброзную, мышачную, вонкавую, злучальнатканкавую. Лімфоідная тканка слізістай абалонкі ўтварае глотачнае лімфаэпітэліяльнае кольца з 6 міндалін. Асн. функцыя глоткі — правядзенне стравы ў стрававод. У беспазваночных жывёл глотка — пярэдні аддзел кішкі, якім яны захопліваюць ежу.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
касцюме́рны, -ая, -ае.
1. Які мае адносіны да тэатральных і маскарадных касцюмаў, звязаны з іх вырабам, падрыхтоўкай і захоўваннем.
Касцюмерная майстэрня.
2.у знач.наз.касцюме́рная, -ай, мн. -ыя, -ых, ж.Аддзел у тэатры, дзе захоўваюцца касцюмы, ці майстэрня, дзе яны рыхтуюцца.
Атрымаць касцюм у касцюмернай.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ру́капіс, -у, мн. -ы, -аў, м.
1. Арыгінал або копія тэксту, напісанага ад рукі ці аддрукаванага на пішучай машынцы.
Рукапісы пісьменніка.
Аддаць р. у набор.
2. Помнік пісьменнасці, які адносіцца пераважна да часу ўзнікнення кнігадрукавання.
Вывучэнне старажытных рукапісаў.
|| прым.рукапі́сны, -ая, -ае.
Р. тэкст.
Р. аддзел бібліятэкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
канцыля́рыя, ‑і, ж.
Аддзел установы, заняты справаводствам, а таксама памяшканне гэтага аддзела. Калгасная канцылярыя. □ У канцылярыях займаліся сваімі справамі рахункаводы.Залескі.//Разм.жарт. Аб чыіх‑н. паперах, перапісцы.
[Лац. cancellaria.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
сінані́міка, ‑і, ДМ ‑міцы, ж.
1. Сукупнасць сінонімаў якой‑н. мовы. Стараславянская мова выпрацавала даволі багатую сіпаніміку, шырокаразгалінаваную сістэму сэнсавых адценняў.Шакун.
2.Аддзел лексікалогіі, які вывучае сінонімы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КАНЦЫЛЯ́РЫЯ (лац. cancellaria),
1) аддзел установы, заняты справаводствам, а таксама памяшканне гэтага аддзела.
2) Назва некаторых дзярж. устаноў у Расіі ў 18 — пач. 20 ст.Напр., тайная К. — орган паліт. вышуку.