СА́РЫЧАЎ Юрый Аляксеевіч (28.4.1953, Мінск — 20.9.1997),
бел. акцёр і рэжысёр т-ра лялек. Засл. арт. Беларусі (1990). Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1975). У 1975—86, 1989—92 і 1996—97 акцёр, у 1987—89 рэжысёр Бел.дзярж.т-ра лялек, у 1992—93 рэжысёр-пастаноўшчык Брэсцкага абл.т-ра лялек, у 1994—96 гал. рэжысёр Мінскага абл.т-ра лялек «Батлейка» (г. Маладзечна). Для акцёрскага мастацтва С. характэрны псіхал. дакладнасць і яркая характарнасць. Найб. поўна талент праявіўся ў спектаклях для дарослых. Сярод роляў: Гефест («Хачу быць богам» А.Вярцінскага), Мядзведзь, Ілья Мурамец («Да трэціх пеўняў» В.Шукшына), Калібан («Бура» У.Шэкспіра), Паэт («Зорка і смерць Хаакіна Мур’еты» П.Неруды), Анёл А («Боская камедыя» І.Штока) і інш. Паставіў спектаклі: «Церам-Церамок» С.Маршака (1985), «Казка пра Хлапчыша-Кібальчыша» А.Гайдара (1987), «Пра Фядота-Стральца, удалога малайца» Л.Філатава (1988), «Васіліса Прыгожая» С.Пракоф’евай і Г.Сапгіра (1990) у дзярж. т-ры лялек; «Доктар-Айбаліт» В.Карастылёва (1992), «Янка-ўдалец і нячыстая сіла» І.Сідарука (1993) і інш. ў Брэсцкім т-ры лялек; «Меч анёла» Сідарука (1994), «Незвычайныя спаборніцтвы» Я.Спяранскага (1995), «Снежная каралева» Х.К.Андэрсена (1995), «Доктар-Айбаліт» Карастылёва (1996) у т-ры лялек «Батлейка».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШУТО́ВІЧЯнка (Іван Іосіфавіч; 24.1.1904, в. Шутавічы Смаргонскага р-на Гродзенскай вобл. — 9.12.1973),
бел. грамадскі і культурны дзеяч, літаратуразнавец. Скончыў віленскія бел. гімназію (1924), ун-т (1934). У час вучобы ва ун-це прымаў удзел у працы Бел. студэнцкага саюза, Бел.навук.т-ва, Т-ва прыяцеляў беларусаведы, Бел. ін-та гаспадаркі і культуры, рэдагаваў час. «Студэнцкая думка», «Шлях моладзі». Адзін з кіраўнікоў Бел.нац. аб’яднання (гл.Беларуская хрысціянская дэмакратыя). Працаваў у Бел. друкарні імя Ф.Скарыны. У 1935—39 адказны рэдактар і выдавец час.«Калоссе». У 1936 кіраваў агульным Школьным сакратарыятам. Быў зняволены польскімі ўладамі, вызвалены сав. войскамі ў 1939. З восені 1939 займаўся асв. і выдавецкай дзейнасцю, з 1940 працаваў у Бел. музеі ў Вільні (з 1941 дырэктар). У 1944 рэпрэсіраваны, вызвалены ў 1956, рэабілітаваны ў 1958. Жыў у Вільнюсе. Друкаваўся з 1927. Выступаў з артыкуламі пра Я.Драздовіча, Ш.Руставелі, Т.Шаўчэнку, рыхтаваў матэрыялы пра М.Гарэцкага, А.Гурыновіча, М.Забэйду-Суміцкага, Я.Карскага, А.Уласава, Бел. музей у Вільні. У 1940 пад яго рэд. у Вільні выдадзена кн. «Ксёндз Адам Станкевіч: У 25-я ўгодкі свяшчэнства і беларускай нацыянальнай дзейнасці (10.1.1915—10.1.1940)». Выявіў у архіве рукапіс рамана Гарэцкага «Віленскія камунары». Рукапісны і ўласны архіў Ш. захоўваецца ў Цэнтр.навук. б-цы Нац.АН Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮРЭ́ВІЧ Уладзімір Міхайлавіч (н. 22.7.1916, в. Дуброва Смалявіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. пісьменнік і літ.-знавец. Засл. работнік культуры Беларусі (1976). Скончыў БПІ (1941). З 1932 працаваў на Бел. радыё, з 1954 карэспандэнт «Литературной газеты», у час. «Маладосць», з 1970 дырэктар Літ. музея Я.Купалы, на Бел. тэлебачанні, у час. «Коммунист Белоруссии», з 1979 літ. кансультант Саюза пісьменнікаў Беларусі, у 1985—96 адказны сакратар К-та па дзярж. прэміях Беларусі ў галіне л-ры, мастацтва і архітэктуры. Друкуецца з 1949. Аўтар зб-каў апавяд. для дзяцей «Тараскавы турботы» (1966), «Дзе начуе сонца» (1970), «Дожджык на колах» (1977), «Нястрашны страх» (1986) і інш. Даследуе сучасную бел. прозу, маст. публіцыстыку, пытанні мовы літ. твораў: «Слова і вобраз» (1961), «Шматгалоссе жыцця» (1965), «Погляд» (1974). Аўтар кн. «Янка Купала: Нарыс жыцця і творчасці» (1983), «Мінск: Учора, сёння, заўтра» (1982), «Слова жывое, роднае, гаваркое» (1992). Перакладае на бел. мову з рус. і ўкр. моў. Дзярж. прэмія Беларусі 1994.
Тв.:
Абрысы: Выбр. з літ. крытыкі. Мн., 1976;
Выбранае. Мн., 1987;
Дзе начуе сонца: Апавяданні, нарысы. Мн., 1998.
Літ.:
Каваленка В. Абрысы сталасці // Жывое аблічча дзён. Мн., 1979;
Андраюк С. Свой погляд на рэчы // Андраюк С. Жыць чалавекам. Мн., 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
адгруката́ць, ‑качу, ‑кочаш, ‑коча; зак.
Разм. Перастаць грукатаць. Калі адгрукочуць трамваі і самазвалы, Пагаснуць у інтэрнатах запозненыя агні, Па Мінску задумліва крочыць Янка Купала, Радкі ненапісаных вершаў шэпчучы ў цішыні.Бураўкін.//перан. Прайсці, мінуцца. Калі паўвека мерна адгрукоча І ўжо не так бурліць у жылах кроў, І шлях жыццёвы, і сваіх сяброў Хто прыгадаць у цішыні захоча, Няхай жа той ніколі не забудзе Квяцістую дарогу ў родны дом.Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перамо́жаны, ‑ая, ‑ае.
Той, якога перамаглі. Жартамі, на якія быў вялікі майстар Янка Купала, Бядуля быў пераможаны.Хведаровіч.І зведаў пераможаны Берлін Святы наш гнеў, святую нашу літасць: Не толькі помсціць за сяброў забітых — Жывых сяброў мы ратаваць ішлі.Жычка./узнач.наз.перамо́жаны, ‑ага, м.Услед за .. [глушыцай] паляцеў і пераможца. Крыху счакаўшы, з моцным лопатам цяжка ўзняўся і нізам пацягнуў у той жа бок і пераможаны.Ляўданскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГРЫ́НЧЫК Мікола (Мікалай Міхайлавіч; н. 1.8.1923, в. Быцень Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел.літ.-знавец і крытык. Д-рфілал.н. (1970), праф. (1971). Засл. дз. нав. Беларусі (1977). Скончыў Гродзенскі пед.ін-т (1952). Настаўнічаў. У 1957—70 у Ін-це л-ры АН Беларусі, з 1970 заг. кафедры бел. л-ры Гомельскага ун-та, з 1980 — Мінскага ун-та культуры. Даследуе праблемы народнасці л-ры, узаемадзеянне л-ры і фальклору, асновы бел. вершаскладання, творчасць Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, А.Куляшова, П.Глебкі і інш. Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (т. 2, 1966), «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (т. 2, 1969), «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (на рус. мове, 1977), падручнікаў для студэнтаў пед. ін-таў «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры. 1917—1940» (т. 1, 1981), «Гісторыя беларускай літаратуры. XIX — пачатак XX ст.» (1981), «Гісторыя беларускай літаратуры. Старажытны перыяд» (1985). У 1973—85 гал. рэдактар рэсп.навук.зб. «Беларуская літаратура».
Тв.:
Максім Багдановіч і народная паэзія. Мн., 1963;
Аркадзь Куляшоў. Мн., 1964;
Фальклорныя традыцыі ў беларускай дакастрычніцкай паэзіі. Мн., 1969;
Шляхі беларускага вершаскладання. Мн., 1973;
«Сымон-музыка» Якуба Коласа і традыцыі фінскага эпасу // Бел. літаратура. Мн., 1982;
Вып. 10;
Классики белорусской литературы Янка Купала и Якуб Колас в контексте славянских культур // Славянские культуры и мировой культурный процесс. Мн., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЕ́СНІК Уладзімір Андрэевіч (17.9.1922, в. Сіняўская Слабада Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл. — 15.12.1994),
бел. крытык, літ.-знавец, празаік. Канд.філал.н. (1958), праф. (1983). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1979). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1949). Працаваў у Бабруйскім настаўніцкім ін-це (1952—54), Брэсцкім пед. ін-це (з 1954, у 1988—94 праф.). Літ. дзейнасць пачаў з 1952 як крытык. Выдаў кнігі «Паэзія змагання Максім Танк і заходнебеларуская літаратура» (1959), «Час і песні» (1962), «Зорны спеў» (1975), «Ветразі Адысея: Уладзімір Жылка і рамантычная традыцыя ў беларускай паэзіі» (1977), «Максім Танк» (1981), «Лёсам пазнанае» (1982), «Тварэнне легенды» (1987), «Янка Брыль» (1990), «Усё чалавечае» (1993, Ліг. прэмія імя І.Мележа 1994). Даследаваў зах.-бел. л-ру, адкрываючы яе як грамадскі і эстэтычны феномен у бел. л-ры 1920-х г. Працы К. вылучаюцца высокай творчай культурай, глыбінёй даследчыцкай думкі, імкненнем да аб’ектыўнасці і шматбаковасці даследавання, уменнем стварыць жывыя творчыя партрэты грамадскіх і літ. дзеячаў. Аўтар дакументальна-маст. твораў пра В.Таўлая («Аповесць пра Таўлая», 1964—65), зах.-бел. рэвалюцыянера і публіцыста А.Альшэўскага («Пасланец Праметэя», 1979). Адзін з аўтараў дакументальнай кн. «Я з вогненнай вёскі...» (1975, з А.Адамовічам і Я.Брылем). За ўдзел у 2-томным даследаванні «Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры» (1977, на рус. мове) Дзярж. прэмія Беларусі імя Я.Коласа 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МАЛАДА́Я БЕЛАРУ́СЬ»,
літаратурнамастацкі і грамадска-паліт. альманах. Выдаваўся ў 1912 (сш. 1—2) і 1913 (сш.
3) у Пецярбургу на бел. мове бел. выдавецкай суполкай «Загляне сонца і ў наша аконца». Друкаваўся кірыліцай і лацінкай адначасова. Меў літ.-маст., сац.-паліт. і навук.-краязнаўчы аддзелы. Выступаў з ідэяй пашырэння бел.нац. асветы, культуры, школьнай справы. Сваёй задачай абвясціў «патрапіць першы раз да сэрца несвядомага беларуса, каб... мець у ім беларуса-грамадзяніна» («Да чытачоў», сш. 1). У артыкулах «На дарозе да новага жыцця» (сш. 1), «К пытанню аб нацыянальных адносінах у Беларусі і Літве» (сш.
2) А.Навіны (А.Луцкевіч) абгрунтаваў адраджэнскую канцэпцыю бел. гісторыі. Упершыню апублікаваў многія маст. творы, у т. л. паэму Я.Купалы «Сон на кургане» (сш. 1), цыклы вершаў Ц.Гартнага з яго аўтабіяграфіяй (сш. 2), гіст.-літ. эцюд А.Янулайціса «Аб маладым паэце з Крошына» (пра П.Багрыма, сш. 3), вершаваныя творы «Батрак» і «Як Янка забагацеў» Я.Коласа, апавяданні «Асеннія лісты» і «Зялёнка» Цёткі, «Амерыканец» А.Новіча (А.Ціхановіча), «Апошняе спатканне», «Парабкі» і «Шчырае каханне» У.Галубка, «Прывід» і «Сябра з каўбасой» Власта (В.Ластоўскага), першае апавяданне «Хутара-ра, Хутара!» Л.Гмырака, цыклы вершаў А.Паўловіча, Ф.Чарнышэвіча, А.Гурло, Я.Журбы, А.Петрашкевіча. Інфармаваў пра дзейнасць бел. выдавецкай суполкі ў Пецярбургу, змяшчаў бел. бібліяграфію, рэцэнзіі, рэкламу бел. друку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРАДА́Янка (Іван Мікітавіч; 13.5.1879, в. Задзвея Баранавіцкага р-на Мінскай вобл. — пасля 19.11.1943),
дзеяч бел.нац. руху. Скончыў Варшаўскі ветэрынарны ін-т (1903). У 1905—06 у арміі, знаходзіўся на Маньчжурскім фронце. У 1907—11 працаваў ветэрынарам у Мінскай губ., адначасова выкладаў у Мар’інагорскім с.-г. вучылішчы. Быў чл.Бел.сацыяліст. грамады, з 1914 публікаваўся на с.-г. тэмы ў час. «Саха». У 1-ю сусв. вайну на фронце, вайск. ветэрынар. З 1917 уключыўся ў бел.нац.-вызв. рух. Старшыня прэзідыума Усебеларускага з’езда 1917, Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (1918). У 1918 чл.ЦКБеларускай партыі сацыялістаў-федэралістаў, у 1919—20 уваходзіў у Часовы Бел.нац.к-т, прэзідыум Найвышэйшай рады Беларускай Народнай Рэспублікі. У 1921—25 навук. супрацоўнік, заг. б-кі Інбелкульта, выкладчык Мінскага бел.пед. тэхнікума, у Наркамаце земляробства БССР. Арганізатар і дырэктар Мінскага ветэрынарна-заатэхн. тэхнікума (1923—24). У 1925—29 дацэнт Бел.с.-г. акадэміі ў Горы-Горках, адначасова ў 1927 навук. супрацоўнік Бел.НДІ сельскай і лясной гаспадаркі. З пач. 1930 жыў у Мінску. Аўтар прац па пытаннях ветэрынарыі і сельскай гаспадаркі. 4.7.1930 арыштаваны па справе т.зв. «Саюза вызвалення Беларусі», 10.4.1931 сасланы на 5 гадоў у Яраслаўль. 27.12.1941 паўторна асуджаны на 10 гадоў зняволення. Датэрмінова вызвалены 19.11.1943 з Краслага (Краснаярскі край). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ў 1988 і 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯГО́ЎДЗІК (сапр.Ягаўдзік) Уладзімір Іванавіч
(н. 14.2.1956, в. Кастровічы Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1978). З 1978 працаваў у брэсцкай абл. газеце «Заря», на Брэсцкай студыі тэлебачання. з 1982 у газ. «Літаратура і мастацтва», з 1990 рэдактар газ. «Дзеці і мы», у час. «Нёман», у 1997—2003 гал. рэдактар час. «Бярозка». Адначасова з 1995 гал. рэдактар час. «Лесавік». Друкуецца з 1972. У кн. аповесцей, апавяданняў, эсэ «Стронга» (1984), «Прыручэнне птушкі». аповесці «Вочы Начніцы» (абедзве 1989) і інш. маральна-этычныя праблемы, пошукі гармоніі чалавека і прыроды. Піша для дзяцей: кн. апавяданняў і аповесцей-казак «Сонейка, свяці!» (1988), «Янка і Ружа» (1993), «Бабуліна варта» (1999) і інш. Аўтар кн. пра пісьменнікаў і мастакоў «Белыя рысы на чорным полі» (1995), літаратурна-крытычных артыкулаў і інш. Перакладае на бел. мову з рус. і ўкр. моў. Уклаў і пераказаў зб-кібел.нар. легенд і паданняў «Вужовы кароль» (1996), бел.нар. казак «Царэўна ў падземным царстве» (2000), помнік стараж.слав. л-ры «Аповесць мінулых гадоў» (1999). Пераклаў на бел. мову раман В.Астаф’ева «Сумны дэтэктыў» (1992), камедыю А.Астроўскага «Лес» (паст. 1994, Бел.т-р імя Я.Купалы).
Тв.:
Свята летаўца: Апавяданні, аповесці, казкі. Мн., 1996;
Сем цудаў Беларусі. Мн., 1999;
Рэха турынага рога: Апавяданні. Мн., 2002;
Звярынец апошняга ледавіка: Апавяданні. Мн., 2003.