прылада або ўстаноўка для выяўлення дэфектаў (тыпу парушэнняў суцэльнасці ці аднароднасці, адхіленняў у хім. саставе) у матэрыялах, паўфабрыкатах і вырабах метадамі неразбуральнага кантролю. Стацыянарныя і лабараторныя Д. абсталёўваюць асцылаграфічнымі і лічбавымі індыкатарамі, самапіснымі прыстасаваннямі; пераносныя — стрэлачнымі прыладамі, гукавымі або асвятляльнымі сігналізатарамі. Існуюць Д., якія кантралююць рухомыя вырабы або самі рухаюцца адносна вырабаў (рэйкавыя Д., Д.-цялежкі і інш.).
Адрозніваюць Д.: ультрагукавыя (выкарыстоўваюць уласцівасць ультрагукавых хваль адбівацца ад дэфектаў, напр., трэшчын); рэнтгенаўскія і гама-Д. (прасвечваюць вырабы і матэрыялы адпаведнымі прамянямі, фіксуюць трэшчыны, ракавіны, пабочныя ўключэнні); магнітныя (з дапамогай магн. поля збіраюць магн. парашок або суспензію ў месцах дэфектаў); электраіндуктыўныя (узбуджаюць у вырабе або матэрыяле віхравыя токі, сіла і шчыльнасць якіх залежаць ад наяўнасці дэфектаў); люмінесцэнтныя (выяўляюць парушэнні пакрыццяў на дэталях электронных прылад); аптычныя (устаноўкі з прасветным экранам для візуальнага кантролю або сістэмай аўтам. аналізу відарысу; выяўляюць мікрашчыліны, мех. напружанні, адшчэпы, драпіны, скопішчы дыслакацый па змене інтэнсіўнасці адбітых прамянёў) і інш.Гл. таксама Дэфектаскапія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Маладосць, моладасць, моладась, мо́лодосць ’маладыя гады жыцця’, ’уласцівасць маладога’ (ТСБМ, Гарэц., Нас., Шат., Растарг., Сл. ПЗБ, ТС). Укр.мо́лодість, рус.мо́лодость, польск.młodość, н.- і в.-луж.młodosć, чэш.mladost, славац.mladosť, славен.mladóst, серб.-харв.мла̏дост, макед., балг.младост. Цэйтлін (Лексика, 22) дапускае, што ў ст.-слав. мове было слова младость са значэннем ’ранняе дзяцінства’, параўн. серб.-харв.мла́дити ’народжваць дзіцянят’, харв.mladíti ’тс’, н.-луж.ga sy ty młody? ’калі ты нарадзіўся?’. На бел. моўнай тэрыторыі гэта лексема мае кніжны характар. У ст.-рус. мове младость азначала ’дзяцінства’, а значэнне ’маладосць’ у рус. мове зафіксавана толькі ў 1704 г. (Палікарпаў).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыві́ць, прывіва́ць ’прымусіць, засвоіць, надаць (якую-небудзь уласцівасць, звычку і пад.)’, прыві́цца ’замацавацца, укараніцца, стаць звычайным’ (ТСБМ), прыві́цца ’прыкруціцца (калі ўюць вяроўку, то ў вяроўку можа ўкруціцца, увіцца што-небудзь пабочнае)’, ’назойліва прычапіцца (напр., пра пчалу)’ (Янк. 3.), прывіва́цца ’часова жыць’ (Юрч.). Да віць2 (гл.). Сюды ж аддзеяслоўныя назоўнікі са сферы ткацкай лексікі: прывытні́к ’верацяно, на якое змотваецца пража з некалькіх — звычайна з 2–3, радзей з большай колькасці верацён для прасушкі’, прыві́вак ’верацяно, з якога звіваюць пражу на другое для прасушвання’ (Уладз.), прыві́ванка ’дзве ручайкі пражы на адным верацяне’ (ТС); а таксама прыво́й ’(часовае) месцазнаходжанне’ (Мат. Маг.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
іне́рцыя
(лац. inertia = нерухомасць, бяздзейнасць)
1) уласцівасць цела захоўваць стан спакою або раўнамернага прамалінейнага руху, пакуль якая-н. знешняя прычына не выведзе яго з гэтага стану (напр. ляцець па інерцыі);
2) перан. вяласць, бяздзейнасць, коснасць (напр. і. мыслення, і. быту).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
пара́метр
(гр. parametreo = адмерваю)
1) велічыня, якая ўваходзіць у матэматычную формулу і захоўвае пастаяннае значэнне толькі для дадзенага выпадку;
2) велічыня, якая характарызуе якую-н.уласцівасць, стан, памер або форму прадмета ці з’явы; паказчык.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
скарача́цца, ‑аецца; незак.
1.Незак.да скараціцца.
2.нашто. Мець уласцівасць у выніку дзялення на які‑н. лік выражацца ў меншых ліках. Дроб 4/6 скарачаецца на 2.
3. Мець уласцівасць, сціскаючыся, змяншацца па даўжыні, у аб’ёме (пра тканкі, органы, клеткі).
4.Зал.да скарачаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
відаво́чнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць відавочнага (у 2 знач.). Рэвалюцыя паказала .. з усёй відавочнасцю, што народ — вялікая сіла.Каваленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ёмкасць, ‑і, ж.
1. Тое, што і ёмістасць (у 1 знач.).
2.Уласцівасць ёмкага (у 1, 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зага́дкавасць, ‑і, ж.
Уласцівасць загадкавага. А зямля ляжыць вакол.., поўная загадкавасці, вабіць сваёй блізкасцю, дражніцца сваімі багаццямі.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гаварлі́васць, ‑і, ж.
Уласцівасць гаварлівага. У празмернай гаварлівасці краўца ўвесь яго характар: яго мітуслівасць, дзівацтва, багацце фантазіі.Луфераў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)