лугавы воўк, млекакормячае роду ваўкоў сям. сабачых. Пашыраны ў Паўн. і Цэнтр. Амерыцы на адкрытых прасторах, жыве ў норах. Адносяць да продкаў сабак (скрыжоўваецца са свойскімі сабакамі).
Даўж. цела каля 90 см, хваста каля 30 см, маса да 13 кг. Поўсць густая, шэра-рыжая, канец хваста чорны. Манагамы. Нараджае 8—10 і больш шчанят. Асн. корм — зайцы, грызуны, падла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЬЦАВО́Е РАДО́ВІШЧА ГЛІН,
у Віцебскім р-не, каляв. Пушча, каля кальцавой дарогі. Пластавы паклад звязаны з лімнагляцыяльнымі адкладамі паазерскага ледавіка. Гліны бурыя, чырвона-бурыя і карычневыя, шчыльныя, вязкія, высокапластычныя, з тонкімі пясчанымі праслойкамі і ўключэннямі жвіру. Разведаныя запасы 8,3 млн.м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 2—10,2 м, ускрышы (пяскі, марэнныя супескі) 0,1—3,5 м. Гліны прыдатныя на вытв-сць керамзітавага жвіру.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМЕРУ́Н (Cameroon, Cameroun),
вулканічны масіў у Афрыцы, каля берагоў Гвінейскага заліва. Тэр. дзяржавы Камерун. Выш. 4070 м. Трахібазальтавы стратавулкан са шматлікімі бакавымі конусамі і кратэрамі. Гал. вяршыня — дзеючы конус Фака (апошняе вывяржэнне ў 1959). На зах. і паўд.-зах. схілах выпадае найб. ў Афрыцы колькасць ападкаў (каля 10 000 мм за год). Ніжняя ч. схілаў занята экватарыяльнымі лясамі, часткова плантацыямі, вышэй — горныя лясы і лугі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНСТАНЦІ́НАВА,
возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Друйка (ручаём злучана з возерам), за 32 км на ПнУ ад г. Браслаў. Пл. 0,47 км², даўж.каля 1,1 км, найб.шыр. 500 м, даўж. берагавой лініі каля 3 км. Пл. вадазбору 10,8 км². Схілы катлавіны выш. 15—20 м, у верхняй ч. разараныя, на У пад хмызняком. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́НТАН (Canton),
горад на ПнУ ЗША, штат Агайо. Каля 100 тыс.ж., з прыгарадамі каля 500 тыс.ж. (1988). Вузел чыгунак і аўтадарог. Буйны цэнтр чорнай металургіі і металаапрацоўкі (выплаўка электрасталі і сплаваў, вытв-сць ліцця з чыгуну і каляровых металаў, буд. металаканструкцый, штампаваных дэталей, труб, сейфаў). Машынабудаванне (вытв-сць падшыпнікаў, аўтадэталей, электрабытавых прылад, рухавікоў унутр. згарання). Перапрацоўка пластмас, харч.прам-сць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПЦЮГА́НСКІ ВАЛУ́Н,
геалагічны помнік прыроды на Беларусі (з 1994). За 1,3 км на Пд ад в. Ладыга Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл., ва ўрочышчы Капцюганскі Лес. Валун гранітагнейсу. Даўж. 4,7 м, шыр. 3,4 м, выш. 2,2 м, у абводзе 12,4 м, аб’ём 18,6 м³, маса каля 49 т. Прынесены ледавіком каля 200—120 тыс.г. назад са Скандынавіі. У язычніцкія часы — культавы фетыш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАГАНДЗІ́НСКІ ВУ́ГАЛЬНЫ БАСЕ́ЙН,
у Казахстане, у бас.р. Нура. Пл.каля 3600 км². У тоўшчы вугляносных адкладаў карбону (магутнасць да 5 км) каля 30 рабочых пластоў. Разведаныя запасы вугалю 7,84 млрд.т. Вуглі каменныя і бурыя. Здабыча з 1854, планамернае асваенне з 1930. Цеплыня згарання на рабочае паліва 21 МДж/кг. Здабыча падземным і адкрытым спосабамі. Асн. цэнтры здабычы: гарады Караганда, Сарань, Абай, Шахцінск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЧО́ВА,
вёска ў Баранавіцкім р-не Брэсцкай вобл., каляр. Сэрвач. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 35 км на Пн ад г. Баранавічы. 236 км ад Брэста, 35 км ад чыг. ст. Баранавічы-Цэнтральныя. 523 ж., 203 двары (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Каля вёскі помнік архітэктуры — Туганавіцкі парк і геал. помнік прыроды — Камень «філарэтаў».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КОРБ ((Korb) Іаган Георг) (каля 1670, г. Ноймаркт, Германія — каля 1742),
дыпламат, падарожнік. Сакратар пасольства аўстр. імператара Леапольда I у Расію (1698—99). У 1700 выдаў у Вене на лац. мове «Дзённік падарожжа ў Масковію», у якім ёсць звесткі пра Вільню, Ашмяны, Баруны, Мінск, Барысаў, Друцк, Шклоў і інш.бел. гарады і вёскі, побыт іх жыхароў, пра касцёлы, кляштары, шляхі зносін і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫВО́Е ВО́ЗЕРА,
у Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Ласіца (цячэ праз возера), за 32 км на У ад г. Паставы. Пл. 0,26 км², даўж.каля 1,3 км, найб.шыр. 300 м, даўж. берагавой лініі каля 3,4 км. Пл. вадазбору 31,5 км². Схілы катлавіны выш. да 10 м (на У да 15 м), у ніжняй ч. пад хмызняком, у верхняй — пераважна разараныя.