ЛУГА́НСК,
горад на Украіне, цэнтр Луганскай вобл., каля сутокаў рэк Лугань і Альхавая. Узнік у 1795 каля Екацярынаслаўскага (з 1797 Луганскага) чыгуналіцейнага з-да; з 1882 горад, у 1935—58 і 1970—90 наз. Варашылаўград. 480 тыс. ж. (1997). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Буйны цэнтр машынабудавання Данбаса (цеплавозы, аўтамабілі, шчолачныя акумулятары); металаапр. (трубы і інш.), лёгкая (тонкасуконны камбінат, трыкат., абутковыя, швейныя прадпрыемствы), дрэваапр., хім.-фармацэўтычная, харчасмакавая прам-сць; вытв-сць буд. матэрыялаў. 3 ВНУ, у т.л. ун-т. 3 т-ры. Цырк. Філармонія. Музеі: краязнаўчы, маст.,
У.І.Даля.
т. 9, с. 356
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)