Зяпа ’пашча’. Рус. дыял. зяпа калуж. ’рот’, дан. ’крыклівы чалавек’, серб.-харв. зја̑п ’адтуліна’. Параўн. зіепа́ті ’ледзь дыхаць’ (Сл. паўн.-зах.), віц. зіпа́ць ’раўці’ (Касп.). Параўн. славац. ziapať ’крычаць, раўці’, балг. зяпам ’стаю з адкрытымі вуснамі’, макед. зјапа ’ззяць (быць адкрытым)’, рус. зя́пать, зепа́ть ’зяваць, крычаць’, укр. зіпа́ти ’крычаць’, польск. ziepać, zipać ’цяжка дыхаць’. Зяпа — бязафіксны назоўнік ад дзеяслова *зяпа́ць ’адкрываць (пашчу)’ < прасл. zěpati. Параўн. літ. žiopsótiбыць разявакай’, ст.-ісл. geipa ’балбатаць’, нарв. geipa ’адкрываць’, ням. geifen, geipenбыць разявакай’. І.‑е. аснова тая ж, што ў зяваць, ззяць, зяхаць (гл.) з пашырэннем ‑p‑: *gʼhoi‑p‑, *gʼhei‑p‑. Фасмер, 2, 94–95; БЕР, 1, 671.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ВАРЫЯЦЫ́ЙНАЯ ФО́РМА, варыяцыі,

музычная форма, якая складаецца з тэмы (зрэдку дзвюх, трох тэм) і яе відазмененых паўтораў (варыяцый). Асн. тэма можа быць арыгінальная ці запазычаная. У варыяцыйнай форме можа быць напісаны самаст. твор, частка цыкла або раздзел буйнога муз. твора (сімфоніі, канцэрта, сюіты, санаты, квартэта), а таксама оперы, балета.

Вытокі варыяцыйнай формы ў нар. песеннай і танц. творчасці. У прафес. музыцы яна выпрацоўвалася ў розных поліфанічных жанрах (І.​С.​Бах, Г.​Ф.​Гендэль, Г.​Ф.​Тэлеман). У 17 ст. ў зах.-еўрап. музыцы ўзнікла варыяцыйная форма на баса астыната. У 2-й пал. 18 ст. склалася строгая (класічная) варыяцыйная форма з захаваннем у варыяцыях памераў, гармоніі, танальнасці, тэмпу, метра, тэмы (І.​Гайдн, В.​А.​Моцарт, Л.​Бетховен). У 19 ст. ў творчасці кампазітараў-рамантыкаў (Ф.​Шуберт, Р.​Шуман, Ф.​Мендэльсон) з’явілася свабодная варыяцыйная форма, дзе ўсе сродкі выразнасці тэмы могуць вольна вар’іравацца нават да яе жанравых змен. У рус. музыцы 19 ст. найб. пашырана варыяцыйная форма на нязменную мелодыю — сапрана астыната (т.зв. глінкаўскія варыяцыі).

У бел. музыцы ў варыяцыйнай форме напісаны самаст. творы (фп. варыяцыі Л.​Абеліёвіча, Г.​Вагнера, У.​Алоўнікава, Р.​Суруса, Э.​Тырманд, М.​Васючкова; аркестравыя («З беларускага эпасу» Л.​Захлеўнага) і часткі цыклічных твораў (у сімфоніі «Беларусь» В.​Залатарова, сімфаньеце М.​Аладава, фп. трыо А.​Багатырова), эпізоды з балетаў «Альпійская балада» і «Выбранніца» Я.​Глебава і інш.

Літ.:

Протопопов В. Вариационные процессы в музыкальной форме. М., 1967;

Цуккерман В. Анализ музыкальных произведений. Вариационная форма. 2 изд. М., 1987.

Э.​А.​Алейнікава.

т. 4, с. 20

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАРТРЭ́Т ПАХАВА́ЛЬНЫ,

жывапісная або скульптурная выява нябожчыка. Функцыя П.п. — дакладная перадача фізічнага аблічча памерлага для ўшанавання яго памяці або (паводле шэрагу рэліг. дактрын) забеспячэння вечнага жыцця яго душы. П.п. магла быць прыжыццёвая выява памерлага, адлюстраванне, выкананае з пасмяротнай маскі, часта з геральдычнымі знакамі і надпісамі. Нярэдка быў часткай скульпт. надмагілля.

Вядомы са старажытнасці ў многіх народаў свету (напр., фаюмскі партрэт у Егіпце). Вылучаюць трунны, эпітафійны партрэты і жалобную харугву (канклюзію). Трунны партрэт часцей малявалі алейнымі фарбамі на метал. блясе 6—8-граннай або акруглай формы. Прызначаўся ён для размяшчэння на тарцовай частцы труны ў час пахавальнай цырымоніі, пазней яго звычайна змяшчалі на сцяне крыпты або храма; уваходзіў ў склад сінт. маст. вырашэння яго інтэр’ера. Эпітафійны партрэт не мацаваўся на труну і таму часцей меў авальную форму, уваходзіў у склад прысценнага скульпт. надмагілля ў храме разам са скульпт. алегарычнымі постацямі і надмагільным надпісам у рамцы. Для адной цырымоніі маглі быць выкарыстаны і трунны і эпітафійны партрэты. Своеасаблівы від П.п. — канклюзія — жалобная харугва з маляваным або шытым партрэтам, упрыгожаная метал. ніткамі, галунамі, карункамі, звычайна з надпісам біягр. або панегірычнага характару і выявай герба.

На Беларусі былі пашыраны ў 15—18 ст., найб. раннія формы трапляюцца ў тканых пахавальных пакрывалах і харугвах. Сярод найб. значных П.п. партрэты А.​Завішы (1676), А.​Пацея (18 ст.), эпітафія Б.​Біспінгу работы І.​Прукнера ў Троіцкім касцёле ў Ружанах (1789), надмагілле М.​Радзівіла ў касцёле ў Дзятлаве (18 ст.) і інш.

Літ.:

Хадыка А.Ю., Хадыка Ю.В. Непаўторныя рысы: З гісторыі бел. партрэта. Мн., 1992.

Б.​А.​Лазука, А.​Ю.​Хадыка.

Партрэт пахавальны А.​Пацея. 18 ст.

т. 12, с. 106

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

магчы́, магу, можаш, можа; пр. мог, магла, магло; незак., пераважна з інф.

1. Быць у стане, мець дастаткова сілы выканаць што‑н. Маці, маці!.. Вобраз твой пранясу я ў сваім сэрцы праз усё жыццё, пакуль буду магчы дыхаць, бачыць сонца, чуць людскія галасы. Ермаловіч. [Сяргей] .. прахапіўся і больш ужо заснуць не мог. Шахавец. // Мець магчымасць што‑н. зрабіць, рабіць. За яго [роднае слова] паміралі і гіблі, Каб на здзекі і глум не аддаць, Каб маглі сёння песні і гімны Пра шчаслівую долю складаць! Гілевіч. // Быць здольным здзейсніць што‑н. Мілая моладзь, слаўная моладзь Нашай бязмежнай краіны! Горы і мора можаш ты здолець, Сэрцам расплавіць ільдзіны. Купала. [Карнейчык:] Я, брат, дарогу тут ведаю, заплюшчыўшы вочы магу натрапіць. Крапіва.

2. Мець права, абавязак. [Сухадольскі:] Такім чынам, я лічу, што прапанову таварыша Гусаковіча мы не можам прыняць. Крапіва.

3. Абазначае верагоднасць, магчымасць якога‑н. дзеяння. Некаторым можа паказацца, што Міколку заўсёды жылося весела і бесклапотна. Лынькоў. [Ананімныя паэмы «Энеіда навыварат» і «Тарас на Парнасе»] не маглі б з’явіцца ў маладой беларускай літаратуры, каб не было творчасці вялікіх рускіх паэтаў Жукоўскага, Пушкіна і Лермантава. Лойка.

•••

Не магчы (не ўмець) звязаць двух слоў — пра няўменне прыгожа, звязна гаварыць, выказваць свае думкі.

Не можа быць! — вокліч, які выказвае недавер, сумненне, здзіўленне і пад.

Не можа быць (і) гаворкі — нельга нават і гаварыць аб выкананні, здзяйсненні чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

hover

[ˈhʌvər]

v.i.

1) (over) луна́ць, лётаць над адны́м ме́сцам; вісе́ць, узвыша́цца

2) быць, знахо́дзіцца паблі́зу

3) вага́цца, хіста́цца

to hover between life and death — вага́цца памі́ж жыцьцём і сьме́рцяй, быць блі́зкім да сьме́рці

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

По́быт1 ’быт’ (ТСБМ). Укр. по́бут, по́бит ’тс’, рус. по́быт ’звычка’. Ад *po‑ і *bytъ. Развіццё семантыкі: ’быццё, знаходжанне’ > ’агульны ўклад і умовы існавання, быцця’. Паводле Булахава (Развіццё, 43), запазычана з украінскай. Да быт, быць (гл.).

По́быт2 ’знаходжанне’ (ТСБМ). Ст.-укр. побытъ ’быццё’, польск., в.-луж., чэш., славац. pobyt ’знаходжанне’. Ад po‑ і *bytъ, якое ад *byti (ЭССЯ, 3, 155). Да быт, быць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

incarnate

[ɪnˈkɑ:rnət]

1.

adj.

увасо́блены, ажыцьцёўлены

2.

v.t.

1) [ɪnˈkɑ:rneɪt] увасабля́ць

2) ажыцьцяўля́ць

3) быць увасабле́ньнем

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

one’s ship comes home, one’s ship comes in

здабы́ць, атрыма́ць бага́цьце; быць у грашо́х

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

catch it

informal

быць пакара́ным, атрыма́ць наганя́й

I caught it — Мне ўляце́ла за гэ́та

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

be in sight of

а) мець у по́лі зро́ку

б) быць у по́лі зро́ку

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)