1. У філасофіі: вынік і ідэальная форма адлюстравання прадметаў і з’яў матэрыяльнага свету ў свядомасці чалавека.
2. Выгляд, аблічча, якія ўзнікаюць у памяці, ва ўяўленні.
В. маці.
3. Жывое, нагляднае ўяўленне аб кім-, чым-н.
Светлыя вобразы будучага.
4. У мастацтве: абагульненае мастацкае адлюстраванне рэчаіснасці, увасобленае ў форму канкрэтнай індывідуальнай з’явы.
Паэт мысліць вобразамі.
5. У мастацкім творы: тып, характар, створаны пісьменнікам, мастаком, артыстам.
Вобразы рамана.
Артыст увайшоў у в. (ужыўся ў ролю). Стварыць в. рабочага.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
адно́сіны, -сін.
1.гл. аднесціся, адносіцца.
2. Сувязі паміж людзьмі, пэўнымі групамі або краінамі, якія ўзнікаюць у працэсе іх дзейнасці; погляд на што-н., характар паводзін, абыходжання каго-н. з кім-, чым-н.
А. паміж бацькамі і дзецьмі.
Дыпламатычныя а.
3. Дачыненне да каго-, чаго-н.; узаемная сувязь, залежнасць з’яў або іх кампанентаў.
Мець а. да гандлю.
А. прычыны да выніку.
◊
Ва ўсіх адносінах — з любога пункту гледжання.
У адносінахда каго-чаго — ужыв. ў якасці прыназоўніка са знач. напрамку дзеяння.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
1.каго-што. Стаць ростам вышэйшым за каго-, што-н.
Сын перарос бацьку.
2.перан., каго (што). Стаць вышэйшым за каго-н. у разумовых, маральных адносінах, ва ўменні.
П. свайго настаўніка.
3.у што. Развіўшыся, ператварыцца ў што-н. іншае.
Гоман перарос у крык.
4. Выйсці з узросту, устаноўленага для чаго-н.
Для дзіцячага сада хлапчук перарос.
|| незак.перараста́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; наз.перараста́нне, -я, н. (да 2 і 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ула́сны, -ая, -ае.
1. Які належыць каму-, чаму-н. як уласнасць.
Уласная машына.
2. Свой, асабісты.
Зрабіць што-н. уласнымі рукамі.
На ўласныя вочы ўбачыць.
Па ўласнай волі.
3. Які знаходзіцца ў непасрэдным распараджэнні, падпарадкаванні каго-, чаго-н.
У. карэспандэнт.
Уласная канцылярыя.
4. Літаральны, сапраўдны.
Ва ўласным сэнсе слова.
5. Уласцівы толькі каму-, чаму-н., без пабочных дабавак (спец.).
Уласная вага цела.
○
Уласнае імя — у граматыцы: назоўнік, які з’яўляецца асабовай індывідуальнай назвай каго-, чаго-н.; проціл. агульнае імя.
Полацк — уласнае імя горада.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Вярбня́к ’зараснік вярбы, вербалозу’ (БРС, Мат. Гом.), укр.вербняк ’вярбовы гай’. Утворана ад вярба (гл.) і суф. ‑няк, які ваўсх.-слав. мовах утварае назвы гаю ад назвы дадзенага віду дрэў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Teen[ti:n]m -s, -s, Teenager['ti:ne:dʒər]m -s, - падле́так, юна́к, тынэ́йджар (асоба, часцей дзяўчынка ва ўзросце ад 13 да 19 гадоў)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Zwánzigerm -s, -
1) мужчы́на ва узро́сце ад 20 да 30 гадо́ў
2) мане́та ў 20 цэ́нтаў [капе́ек і г.д.]
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
інтэлектуа́л, ‑а, м.
Пра чалавека з высока развітым інтэлектам, а таксама пра чалавека разумовай працы. [Каладкевіч] — чалавек-легенда, інтэлектуал, важак, асоба ў самым высокім сэнсе гэтага слова.Мехаў.Нідзе ва ўсім.. горадзе так не ішлі кнігі і часопісы, як у гэтым інстытуце. «У нас — інтэлектуалы», — з гордасцю сказаў прарэктар.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
куфэ́рак, ‑рка, м.
1. Невялікі куфар; тое, што і куфар. Волька перакладвала ў куфэрку нейкую бялізну.Чорны.
2. Дарожная скрынка, род чамадана, звычайна прыгожа аформленая. [Шэмет] быў і апрануты ва ўсё крамнае і ў руцэ трымаў куфэрак.Чарнышэвіч.Ужо цямнела, калі Косця са сваім фанерным куфэркам прыбыў у інтэрнат.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
засту́пнік, ‑а, м.
Той, хто заступаецца за каго‑н.; абаронца. Ва ўсіх творах маладога Купалы чуецца голас паэта-гуманіста, б’ецца гарачае сэрца паэта-грамадзяніна, заступніка працоўных.Івашын.— Гэта ж галасаваць неўзабаве будуць. Дык ты, брат, глядзі, галасуй за дзевяты нумар, за бальшавікоў, за Леніна. Ён — наш бядняцкі заступнік.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)