тэхнічныя сродкі для папярэджання, абмежавання або тушэння пажару, ратавання людзей, матэрыяльных каштоўнасцей і прыродных аб’ектаў. Асн. П.т. — пажарныя машыны: пажарныя аўтамабілі, паязды, судны, самалёты, верталёты, танкі, мотапомпы і інш. Да П.т. адносяцца таксама пажарныя драбіны, пажарная аўтаматыка (у т. л. сістэмы пажарнай сігналізацыі), сродкі проціпажарнага водазабеспячэння, процідымнай аховы і экстраннага абвяшчэння, першасныя сродкі пажаратушэння, пажарна-тэхн. і аварыйна-выратавальнае абсталяванне.
Пажарныя паяздыпрызначаны тушыць пажары паблізу чыг. палатна і на рухомым саставе чыг. транспарту. Складаюцца з вагонаў, у якіх размешчаны помпавая станцыя, спец. і пажарна-тэхн. абсталяванне, бокс для пажарных аўтамабіляў, ёмістасці для пенаўтваральніка, чыг. цыстэрны з вадой. Пажарныя судны (цеплаходы, катэры і інш.) тушаць пажары на плаўсродках і ў прыбярэжнай зоне. Яны абсталяваны помпамі, якія нагнятаюць ваду (да 1000 м³/гадз) у рукаўныя лініі ці лафетныя ствалы (брандспойты); маюць запас пенаўтваральніка для тушэння суднаў і нафтапрадуктаў. Пажарныя самалёты (Ан-2, Ан-12, Ан-24, Іл-76, Як-12) і верталёты (Мі-4, Мі-6, Мі-8, Ка-26) прызначаны для авіяпатрулявання, дастаўкі да месца пажару ў аддаленых і цяжкадаступных раёнах людзей, тэхнікі і вогнетушыльных рэчываў. Маюць сістэмы забору вады ў палёце (да 10 т), могуць перавозіць бульдозеры. аўтацыстэрны і інш., распыляць аэразольныя рэагенты, якія ствараюць штучны заліўны дождж. Пажарныя танкі выкарыстоўваюць для тушэння пажараў і ліквідацыі аварый на пажаравыбухованебяспечных аб’ектах, базах і складах боепрыпасаў і выбуховых рэчываў. На іх устанаўліваюць ёмістасці для вогнетушыльных рэчываў, пажарна-тэхн. абсталяванне, сістэмы жыццезабеспячэння для работы ў непрыдатным для дыхання асяроддзі. Мотапомпы (пераносныя і прычапныя) служаць для тушэння лясных пажараў, падачы вады на верхнія паверхі вышынных будынкаў, запаўнення пажарных ёмістасцей; уваходзяць у камплект пажарных паяздоў і аўтамабіляў хуткага рэагавання. Складаюцца з цэнтрабежнай помпы і рухавіка ўнутр. згарання.
Стварэнне П.т. распачата ў глыбокай старажытнасці. Грэч. механік з Александрыі Ктэсібій (каля 2—1 ст. да н.э.) вынайшаў пажарную помпу (поршневую 2-цыліндравую), якая «выкідвала ваду наверх». Падобную ручную помпу пабудаваў у 16 ст. А.Платнер (Германія), яна давала струмень да 8 м. У 1672 у Амстэрдаме Я. ван дэр Гейдэ вынайшаў выкідны рукаў, што зрабіла помпу гал. сродкам тушэння пажару. Арыгінальную канструкцыю пажарнай помпы прапанаваў у 1739 рус. вынаходнік А.К.Нартаў. У 1829 у Лондане з’явілася паравая пажарная машына, з 1862 паравыя пажарныя помпы пачалі выкарыстоўваць у Расіі. У канцы 19 — пач. 20 ст. у Германіі, потым у інш. краінах пачалі выкарыстоўвацца аўтамабілі, абсталяваныя мех. помпамі, пажарныя драбіны. З 1920-х г. пачалося развіццё П.т. ў СССР: першыя пажарныя машыны выпушчаны ў 1925 у С.-Пецярбургу, пазней наладжаны выпуск пенаўтваральнікаў, тэхнікі тушэння газавых і нафтавых фантанаў і інш.
На Беларусі выкарыстанне простай П.т. вядома з 13 ст. Прафесійная пажарная каманда створана ў 1853 у Мінску; яна мела ручныя помпы, скураныя і пяньковыя рукавы, брандспойты і інш. У наш час аснову тэхн. сродкаў пажарнай аховы складаюць пажарныя аўтамабілі і мотапомпы.
Літ.:
Машины и аппараты пожаротушения. М., 1972;
Шувалов М.Г. Основы пожарного дела. 3 изд. М., 1983;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
вартавы́, ‑ая, ‑ое.
1.Прызначаны для варты. Вартавая вышка. Вартавыя пункты. □ Вартавы катэр увайшоў у бухту і кінуў якар.Хомчанка.// Звязаны з нясеннем варты. Вартавая служба.
2.узнач.наз.вартавы́, ‑ога, м. Той, хто стаіць на варце. Пры хаце застаўся адзін толькі вартавы, ён жа і перакладчык.Брыль.Патржанецкі прыйшоў у лагер ужо вечарам. Ніхто не сустрэў яго. Ніякіх застаў, ніякіх вартавых не было.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ві́нны1, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да віна. Вінны пах.//Прызначаны для віна. Вінны склеп. Вінны посуд.
•••
Вінная кіслатагл. кіслата.
Вінная ягадагл. ягада.
Вінны каменьгл. камень.
Вінны спіртгл. спірт.
ві́нны2, ‑ая, ‑ае; вінен, вінна.
Разм. Тое, што і вінаваты (у 1, 2 і 4 знач.).
•••
Богу душою не вінны — тое, што і богу душою не вінаваты (гл. вінаваты).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
істу́жкавыісту́жкавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да істужкі (у 1 знач.). Істужкавая фабрыка.//Прызначаны для вырабу істужак. Істужкавыя машыны.// Зроблены з істужкі. Істужкавыя банцікі.
2. Які мае выгляд, форму істужкі, вузкі і доўгі. Істужкавыя чэрві. Істужкавыя расліны. Істужкавыя рыбы.
3. З рухомым палатном, лентай, пасам (пра розныя прыстасаванне механізмы). Істужкавы транспарцёр. □ У цэху — самы разгар работы. Ужо безупынна стракацяць стужкавыя пілы.Мыслівец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кантро́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да кантролю, ажыццяўляе кантроль. Кантрольны пункт. Кантрольны мост. Кантрольная камісія.//Прызначаны для кантролю. Кантрольная работа. Кантрольная апаратура.
2.узнач.наз.кантро́льная, ‑ай, ж. Праверачная работа ў школе, вну. Было ў Сяргея і сваё, асабістае жаданне. Пра яго ён не толькі не пісаў ніколі ў кантрольнай, але нават не гаварыў і сваім лепшым сябрам.Шахавец.
•••
Кантрольныя лічбыгл. лічба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дэманстрацы́йны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да дэманстрацыі (у 1 знач.). Дэманстрацыйная калона. □ [Рыгор] пачаў падбіваць рабочых на рашучасць, на дэманстрацыйнае выступленне.Гартны.
2. Заснаваны на паказе, на дэманстрацыі (у 2 знач.). Дэманстрацыйны метад выкладання.//Прызначаны для дэманстрацыі (у 2 знач.). Дэманстрацыйная зала. Дэманстрацыйныя ўстаноўкі.
3. Тое, што і дэманстратыўны (у 1 знач.). Дзед Піліп змоўк і з дэманстрацыйнай безуважнасцю закурыў сваю.. піпку.Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ручні́к, ‑а, м.
Вузкі прадаўгаваты кавалак тканіны, спецыяльна прызначаны для выцірання твару, рук, цела ці пасуды. Гаспадыня падала чысты ручнік. Аляксей падзякаваў, выцер рукі і сеў за стол.Пальчэўскі.Галіна падышла да сцяны, ля якой сядзеў Папас, зняла з цвіка лямпу і пачала ручніком праціраць шкло.Галавач.Госці вылазілі з-за стала. Дзядзька Пракоп, павязаны наўскасяк цераз плячо вышываным ручніком, вылез амаль першым.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
са́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да сала (у 1, 2 знач.). Сальная праслойка.// Зроблены з сала. Сальная свечка.
2.Прызначаны для атрымання сала; з высокім утрыманнем сала. Сальны адкорм. Сальная парода свіней.
3. Забруджаны салам. Сальныя плямы.// Тлусты, блішчасты ад сала. — Дык жа выхадны сёння, — вылазячы з-за стала і выціраючы сальныя вусны, сказаў Гарвась.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
саля́ны1, ‑ая, ‑ае.
У выразе: саляная кіслата — водны раствор хлорыстага вадароду.
саляны́2, ‑а́я, ‑о́е.
Які мае адносіны да солі (у 1, 4 знач.). Саляны пласт.// Які ўтрымлівае соль. Саляны раствор. Саляныя азёры.// Звязаны са здабычай солі; прызначаны для здабычы солі. Саляныя капальні. □ Як спрактыкавана ў падзямеллі Беларус камбайнам саляным Праразае дзіўныя тунелі.Аўрамчык.// Звязаны з апрацоўкай, транспартаваннем, захоўваннем солі. Саляны склад. Саляны млын. Саляная прыстань.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спажы́ўны, ‑ая, ‑ае.
1.Прызначаны для яды, для спажывання. Спажыўныя расліны. □ Партызаны і насельніцтва невялічкага ўзвышша-вострава выбіралі ў балотах усё спажыўнае.Кавалёў.
2. Які змяшчае неабходныя для жыццядзейнасці арганізма рэчывы; пажыўны. Тры разы за гэты час малая гаспадыня клапатліва рыхліла зямлю, часта паіла сваю градку вадою і карміла ўсялякімі спажыўнымі харчамі.Якімовіч.Суп быў на касцях, з бульбаю і крупкаю, вельмі спажыўны і смачны.Гарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)