вартавы, ‑ая, ‑ое.

1. Прызначаны для варты. Вартавая вышка. Вартавыя пункты. ▪ Вартавы катэр увайшоў у бухту і кінуў якар. Хомчанка. // Звязаны з нясеннем варты. Вартавая служба.

2. у знач. наз. вартавы, ‑ога, м. Той, хто стаіць на варце. Пры хаце застаўся адзін толькі вартавы, ён жа і перакладчык. Брыль. Патржанецкі прыйшоў у лагер ужо вечарам. Ніхто не сустрэў яго. Ніякіх застаў, ніякіх вартавых не было. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)