Мікі́та ’стары танец: двое трымаюцца за канцы палкі і, перакідваючы ногі праз яе, па чарзе пытаюцца: — «Мікіта, ці ты-та? — Не я-та, мой тата!» (зах., Даль). Інакш у БелСЭ, 7 (гл.). Ад імя Мікіта (як і «Лявоніха», «Яйка», «Юрачка»), якое з с.-грэч. Νικήτης.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Місю́гін ’вар’ят’ (Шат.), рус. миши́гинер ’дурны, юродзівы’. З ідыш ein Meschuggener (чэш. mišuge, mešuge ’тс’), якое са ст.-яўр. mesuggah (Шатэрнік, 158; Фасмер, 2, 630). Не выключана магчымасць кантамінацыі ідыш і слова, утворанага (накшталт чэш. misogyn ’жанчынаненавіснік’) са ст.-грэч. μισέω ’ненавідзець’ і γυνή ’жанчына’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Міф ’старажытнае фантастычнае паданне’, ’вымысел’ (ТСБМ). Кніжнае запазычанне са ст.-грэч. μῡθος ’слова, мова, апавяданне, вестка’, ’апавяданне пра багоў і герояў’, ’байка, казка, вымысел’, прыстасаванае да візантыйскага вымаўлення (Фасмер, 2, 629). Праз рус. мову (Крукоўскі, Уплыў, 77). ЕСУМ (3, 486) дапускае сувязь з myslь.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Палі́цыя ’у дарэвалюцыйнай Расіі і капіталістычных краінах сістэма асобых органаў дзяржаўнага апарату для аховы існуючага парадку’ (ТСБМ). Праз рус. поли́ция або польск. policja з ням. Polizei ад лац. politīa: грэч. πολιτεία. У рус. мове таксама праз польскае пасрэдніцтва (гл. Праабражэнскі, 2, 93; Фасмер, 3, 310).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Парфі́р ’вулканічная горная парода, у якой асобныя крышталі вылучаюцца з асноўнай масы сваёй велічынёй ці колерам’ (ТСБМ). З рус. порфи́р ’тс’ (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 87). Рус., відаць, праз ням. Porphyr, італ. porfiro з грэч. πορφυροῡς ’баграны, пурпуровы’ (гл. Праабражэнскі, 2, 111; Фасмер, 3, 336).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Парфі́ра ’доўгая пурпуровая мантыя — сімвал улады манарха; параднае цырыманіяльнае ўбранне манарха’ (ТСБМ). Рус. порфи́ра ’тс’, рус.-ц.-слав., ст.-слав. поръфира, поръфѷра, рус.-ц.-слав. таксама пърфира, пърфура. З грэч. πορφἴρα ’тс’ (Праабражэнскі, 2, 111; Фасмер, 3, 336). У бел., відаць, кніжнае запазычанне з рус.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́люс ’пункт перасячэння з паверхняй уяўнай восі вярчэння Зямлі’ (ТСБМ). З лац. polus ’тс’ < грэч. πόλος ’паваротны пункт, вось вярчэння’, ужо ў Арыстоцеля — πόλος αρκτικος і πόλος ανταρκτικος (Ванякова, Зб. Слаўскаму, 220). Увёў ва ўжытак усходніх славян Ілля Капіевіч (Сацута, PC, 1997, 11. 88).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прасві́рка, просвіра ’белая круглая булачка з прэснага цеста, якая выкарыстоўваецца ў абрадах набажэнства’ (ТСБМ), параўн. укр. просвирка ’тс’, рус. просви́ра, просви́рка, ст.-слав. просфора, просвора ’тс’, што да грэч. προσφορά ’дар, паднашэнне’ (Праабражэнскі, 2, 131; Фасмер, 3, 377; ЕСУМ, 4, 601). Гл. таксама праскура.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Саста́ў ’сукупнасць частак, прадметаў, якія складаюць цэлае; склад’ (ТСБМ). Рус. соста́в, ст.-рус., ст.-слав. съставъ. У сучаснай беларускай мове з рускай, на што ўказвае прыстаўка са‑ (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 56). Да со‑ставитъ; лічаць (гл. Фасмер, 3, 727 і наст.) калькай грэч. слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Схеда ’частка вёскі па некалькі хат’ (мір., Я. Брыль). З польск. scheda ’частка маёмасці, спадчына, атрыманы ў спадчыну кавалак зямлі’, першапачаткова ’картка, аркуш’ з лац. scheda ’аркуш, старонка’, што з грэч. σχίη ’дошчачка, трэска, аддзеленая частка’ (Брукнер, 57; Варш. сл., 6, 43; ЕСУМ, 5, 490).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)