ПРЫШЧЭ́ПА (Іна Міхайлаўна) (н. 1.6.1961, г. Віцебск),
бел. вучоны ў галіне фізіялогіі і валеалогіі. Д-рбіял.н. (1997), праф. (2000). Скончыла Віцебскі пед.ін-т (1983). З 1989 у Віцебскім ун-це (з 1998 заг. кафедры). Навук. працы па ўплыве экалагічных фактараў на развіццё хранічных захворванняў рэспіраторнай сістэмы чалавека ў розных рэгіёнах Беларусі.
Тв.:
Иммунология для неиммунолога: Вводный курс. Витебск, 2000 (у сааўт.);
Оценка акарологического пейзажа жилища человека для профилактики обострений бронхиальной астмы (у сааўт.) // Иммунопатология, аллергология, инфектология. 2000. № 2.
сербскі гісторык. Скончыў Кіеўскую акадэмію (1756). Аўтар «Гісторыі розных славянскіх народаў і найперш за ўсё балгар, харватаў і сербаў...» (Вена, 1794—95, ч. 1—4), у якой найб. каштоўнасць маюць ч. 2 (канец) — 4, прысвечаныя гісторыі Сербіі ад часоў старажытнасці да 2-й пал. 18 ст. У гэтым творы Р. адлюстраваўся рост. нац. самасвядомасці сербскага народа і яго імкненне да вызвалення ад тур. няволі. У 1772 прыняў манаскі сан і займаўся напісаннем багаслоўскіх твораў і перакладамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАУ́ЛЬ ((Raoult) Франсуа Мары) (10.5.1830, Фурн-ан-Веп, Францыя — 1 4.1901),
французскі хімік і фізік Чл.-кар. Парыжскай АН (1890). Замежны чл.-кар. Пецярбургскай АН (1899). Вучыўся ў Парыжскім ун-це. З 1853 выкладаў у розных ліцэях. З 1867 у Грэнобльскім ун-це (з 1870 праф.). Навук. працы па электра- і тэрмахіміі, аналіт. хіміі, даследаванні раствораў. Устанавіў законы, названыя яго імем (гл.Рауля законы), распрацаваў метад крыяскапіі. Аўтар манаграфіі «Крыяскапія» (1901).
Літ.:
Джуа М. История химии: Пер. с итал. М., 1975. С. 404.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭА́ЛЬНАСЦЬ (ад позналац. realis сапраўдны, рэчыўны),
агульнае філас. паняцце, якое вызначае аб’ект пазнання. Выкарыстоўваецца ў розных сэнсах: як усё, што існуе (у гэтым сэнсе Р. набліжаецца да паняцця быццё); як аб’ектыўны свет, які існуе незалежна ад чалавечай волі і ўяўленняў, у т. л. аб’ектываваны ўнутр, свет чалавека, суб’ектыўна-аб’ектыўны свет культуры; як рэчаіснасць (актуальнае быццё). У тэарэтыка-пазнавальным плане Р. супрацьпастаўляюць ідэальнае. Тэрмін «Р.» выкарыстоўваюць і для вызначэння пэўных аспектаў універсуму (напр., фіз. Р., біял. Р., моўная Р. і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕНБЕРНА́Р, бернардзінскі сабака,
парода буйных дэкаратыўна-вартаўнічых сабак. Выведзена ў 13—14 ст. у Швейцарыі. Назва ад аднайм. кляштара (Швейцарскія Альпы), дзе яна выкарыстоўвалася для пошуку людзей у гарах.
Магутныя, маларухомыя сабакі грубай і рыхлай канстытуцыі. Выш. ў карку 65—70 см. Касцяк масіўны. мускулатура аб’ёмістая. Галава вял., шырокая. Вушы звіслыя. Скура рыхлая, утварае складку і адвісласці. Масць белая з рыжымі плямамі, рыжа-пярэстая розных адценняў. Грудзі, лапы, морда каля носа і канец шаблепадобнага хваста белыя. Даўга- ці караткашэрсныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІ́ХРА (Андрэй Восіпавіч) (1773, г. Вільня — 15.12.1850),
гітарыст, кампазітар. Па паходжанні чэх. З 1801 працаваў у Маскве, з 1813 у Пецярбургу. З 1926 выдаваў нотны «Journal pour la guitare...» («Часопіс для гітары»), у 1828—29 «Петербургский журнал для гитары...» Удасканаліў 7-струнную гітару, зацвердзіў яе сучасны строй. Гітарыст-віртуоз, выступаў у шматлікіх гарадах. Аўтар твораў для гітары, у т. л. варыяцыі на рус.нар. песні, пералажэнняў твораў розных кампазітараў. Складальнік кн «Тэарэтычная і практычная школы для 7-струннай гітары» (1870).
Разм. Хутка і мітусліва рухацца, перамяшчацца ў розных напрамках. Ашалелы ад страху статак гайсаў па лужку.«Работніца і сялянка».Дзятва гойсала, кугікала і круцілася ля вогнішча.Каваль.// Раз’язджаць, бегаць у пошуках каго‑, чаго‑н. Гендарсан гайсаў на сваёй кабыле па вёсках, шукаў работніц капаць бульбу.Чарнышэвіч.// Хадзіць, бегаць дзе папала без пэўнай мэты. Ты ж тут не гойсай па вуліцы, а вучыся добра.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адсю́ль, прысл.
1. З гэтага месца; ад гэтага месца. Адсюль, з лясной паляны, На бітву і ў разведку Хадзілі партызаны.Аўрамчык.Да гарадка адсюль было вёрст трыццаць.Чорны.// З гэтай мясцовасці. Ён родам адсюль, са Стоўбцаў.
2. З папярэдняга разважання; у выніку гэтага. [Вейс:] — Калі злачынца злоўлены ці ўрэшце так пакараны сваімі рабочымі, трэба і зрабіць адсюль належныя вывады.Лынькоў.
•••
Адсюль-адтуль — з розных месцаў патроху.
Ні адсюль, ні адтуль — раптоўна, немаведама адкуль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ірва́ныірва́ны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад ірваць 1 (у 1 знач.).
2. Падраны на кавалкі. Ірваная папера ляжала шматкамі.
3. Парваны ў розных месцах; падраны, дзіравы. Ірваныя бацінкі на босую нагу больш за ўсё іншае гаварылі, што ён з далёкай дарогі...Брыль.У хатах забіралі нават паношаную, ірваную вопратку.Кавалёў.
4. З няроўнымі краямі. Ірваная рана. Ірваныя хмары. □ За акном праляталі неспакойныя рваныя кудлы дыму з паравоза.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзевя́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Рмн. ‑так; ж.
1. Лічба 9. Напісаць прыгожа дзевятку.//Разм. Назва розных прадметаў (круга ў мішэні, тралейбуса маршруту № 9 і пад.), якія нумаруюцца лічбай 9. Трапіць у дзевятку. Прыехаць дзевяткай.
2.Разм. Група з дзевяці чалавек або з дзевяці аднародных прадметаў. Строем, важка, як на парадзе, дзевяткамі плылі самалёты.Алешка.
3. Ігральная карта з дзевяццю ачкамі. — Добрыя карты! — шапнуў Зязюльскі, глянуўшы на званковую дзевятку і на храстовага караля.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)