неафіцыйны ўрад у Расіі ў канцы 1540-х — 50-я г. Складаўся з асоб, прыбліжаных да цара Івана IV Васілевіча Грознага. Кіруючае становішча ў выбранай радзе займалі А.Ф.Адашаў, прыдворны святар Сільвестр, мітрапаліт Макарый, думны дзяк І.М.Віскаваты, князь А.М.Курбскі і інш. У час праўлення выбранай рады праведзены важнейшыя рэформы (выдадзены Судзебнік 1550, створаны прыказы, стралецкае войска і інш.), далучаны Казанскае і Астраханскае ханствы, вялася барацьба за Прыбалтыку. Сур’ёзныя змены ў знешняй і ўнутр. палітыцы Івана IV прывялі да падзення выбранай рады.
Літ.:
Зимин А.А., Хорошкевич А.Л. Россия времени Ивана Грозного. М., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯРЭ́ЙСКІ (Георгій Сямёнавіч) (30.7.1886, г. Хмяльніцкі, Украіна — 19.12.1962),
рускі графік. Правадз.чл.АМСССР (1949). Нар. мастак Расіі (1962). Скончыў Пецярб.ун-т (1912). Вучыўся ў Пецярбургу (1913—16) у М.Дабужынскага, Б.Кустодзіева, Г.Астравумавай-Лебедзевай. У 1918—30 — хавальнік аддзела гравюр у Эрмітажы. Майстар графічнага партрэта (літаграфія, афорт, малюнак). Стварыў серыі літаграфій: альбомы «Партрэты рускіх мастакоў» (1922, 1927), «Вёска» (1924), «Партрэты рускіх пісьменнікаў» (т. 1—2, 1927—29). Пейзажы Вярэйскага вызначаюцца тонкім лірызмам («Сад Рускага музея», 1925). Аўтар артыкулаў па мастацтвазнаўстве. Дзярж. прэмія СССР 1946.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАБО́ВІЧ (Міхаіл Маркавіч) (7.12.1905, в. Вялікія Гулякі Фастаўскага р-на Кіеўскай вобл. — 12.7.1965),
расійскі артыст балета, педагог. Нар.арт.Расіі (1951). Скончыў Маскоўскае харэаграфічнае вучылішча, выкладаў у ім (у 1954—58 маст. кіраўнік). У 1924—52 саліст Вял.т-ра. Сярод класічных партый: Салор («Баядэрка» Л.Мінкуса), Зігфрыд, Дэзірэ («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Альберт («Жызэль» А.Адана), Жан дэ Брыен («Раймонда» А.Глазунова). Першы выканаўца партый Вацлава («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Прынца, Рамэо («Папялушка», «Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева) і інш. Сярод вучняў У.Васільеў. Аўтар балетных сцэнарыяў, артыкулаў і рэцэнзій. Дзярж. прэміі СССР 1946, 1950.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАБРЫЧЭ́ЎСКІ (Георгій Нарбертавіч) (23.2.1860, Масква — 5.4.1907),
рускі мікрабіёлаг і эпідэміёлаг, заснавальнік навук. школы бактэрыёлагаў і Рас. бактэрыялагічнага т-ва. Скончыў Маскоўскі ун-т (1884). У 1889—91 працаваў у І.І.Мечнікава, Р.Коха, П.П.Э.Ру, П.Эрліха. У 1891 заснаваў бактэрыял. лабараторыю ў Маскоўскім ун-це, з 1895 — Бактэрыялагічны ін-т (узначальваў да 1907). Навук. працы па этыялогіі і лячэнні дыфтэрыі, шкарлятыны, зваротнага тыфу, чумы. Разам з Н.Ф.Філатавым упершыню ў Расіі ўвёў у практыку сываратачнае лячэнне дыфтэрыі (1894), арганізаваў таксама вытв-сць лекавых сываратак. Яго імем названы Бактэрыял.ін-т Маскоўскага ун-та.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРМА́ТНЫ ДВОРу Маскве,
цэнтр гарматна-ліцейнай вытв-сці ў Расіі ў 15—17 ст.Засн. каля 1479 як казённая мануфактура, што вырабляла гарматы і ядры, а таксама званы, панікадзілы. Самая стараж. гармата адліта ў 1483—84 майстрам Якавам. На Гарматным двары была створана школа майстроў-гарматнікаў, да якой належаў і А.Чохаў, які адліў у 1586 «Цар-пушку». У сярэдзіне 17 ст. на Гарматным двары працавала каля 400—500 майстроў, чаляднікаў і вучняў 32 прафесій (гарматнікі, ліцейшчыкі, кавалі і інш.). З канца 18 ст. сховішча для зброі, боепрыпасаў і сцягоў, якія ў 1802 перададзены ў Крамлёўскі арсенал.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕАТЭРМА́ЛЬНЫЯ РЭСУ́РСЫ,
запасы глыбіннага цяпла Зямлі, эксплуатацыя якіх эканамічна выгадная. Адрозніваюць гідрагеатэрмальныя (тэрмальныя воды) і петрагеатэрмальныя рэсурсы (акумуляваныя ў блоках горных парод, нагрэтых да 350 °C і больш). Практычнае значэнне маюць гідратэрмальныя рэсурсы, якія выкарыстоўваюць для цеплазабеспячэння (пры т-ры ад 40 да 100—150 °C) і атрымання электраэнергіі на геатэрмальных электрастанцыях пры т-ры 150—300 °C. Прымеркаваны яны да трэшчынных воданапорных сістэм у раёнах сучаснага вулканізму, маладых складкавых гор, зон тэктанічных разломаў. Геатэрмальныя рэсурсы выкарыстоўваюць у ЗША (самае буйное ў свеце радовішча Вялікія Гейзеры), Італіі, Новай Зеландыі, Японіі, Мексіцы, Расіі, Ісландыі і інш.
расійскі біяхімік. Акад. Расійскай АН (1987, чл.-кар. 1970). Скончыў 1-ы Маскоўскі мед.ін-т (1956). З 1956 у Ін-це марфалогіі жывёл, з 1963 у Ін-це малекулярнай біялогіі АНРасіі. Навук. працы па вывучэнні механізмаў рэалізацыі генетычнай інфармацыі. Адкрыў у ядрах клетак жывёл ядзерную РНК — папярэднік матрычнай РНК (1961), вынайшаў у клетках інфармасомы і вызначыў іх структуру (1965—70). Знайшоў у жывёльных клетках і даследаваў мабільныя генетычныя элементы. Ганаровы чл. Германскай акадэміі даследчыкаў прыроды «Леапальдзіна» (1972). Ленінская прэмія 1976. Дзярж. прэмія СССР 1983.
рускі кампазітар. Засл. дз. маст.Расіі (1988). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1964). Працуе пераважна ў муз.-сцэн. жанрах. Аўтар оперы «Старэйшы сын» (паст. 1984), балетаў «Вій» (1984), «12 крэслаў» (1985), аперэты «Тры Іваны», мюзіклаў «Брэменскія музыканты» (1968), «Тэмп—1929» (1971), «Дульсінея Табоская» (1972), «Тыль» (1974). Сярод інш. твораў: араторыя; кантаты; сімфанічныя, харавыя творы; музыка для дзяцей, да кіна- і мультфільмаў (больш за 100), драм. спектакляў (больш за 30). Яркі меладыст, у папулярных жанрах арыентуецца на класічныя традыцыі.
Літ.:
Федосова Э. Геннадий Гладков // Композиторы Москвы. М., 1980. Вып. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́РСКІ ЗА́МАК.
Існаваў у 16—18 ст. у стараж.г. Горы Вялікія (цяпер в. Горы Горацкага р-на Магілёўскай вобл.). Быў умацаваны 7 бастыёнамі, злучанымі паміж сабой валамі-курцінамі, а таксама шырокім і глыбокім ровам. У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 замак быў заняты ў вер. 1654 войскамі А.М.Трубяцкога. У 1663 «фортеция Горская» згадваецца як вельмі разбураная, але ў дакументах 1680-х г. ужо ўпамінаюцца замак і гар. астрог. У апошні раз умацаванні Горскага замка спрабаваў выкарыстаць у 1708 шведскі кароль Карл XII. Пазней Горскі замак страціў сваё ваен. значэнне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАНАВІ́ТАЯ ПАЛА́ТА,
помнік архітэктуры Расіі канца 15 ст.; адзін з стараж. будынкаў Масквы. Уваходзіць у комплекс Крамля Маскоўскага. Пабудавана ў 1487—91 італьян.арх. М.Фразінам і П.А.Салары. Назва з-за аздаблення гранёным рустам усх. фасада палаты. Выкарыстоўваецца як парадная зала для ўрачыстых прыёмаў. Пл. каля 500 м². Перакрыта крыжовымі скляпеннямі, што апіраюцца на цэнтр. слуп. У 1882 сцены палаты размалявалі палехскія іканапісцы, якія паўтарылі своеасаблівую кампазіцыю стараж. размалёўкі. Разны залочаны партал 15 ст. выкананы ў формах рэнесансавай архітэктуры.
Літ.:
Насибова А. Грановитая палата Московского Кремля: [Альбом]. Л., 1978.