Сапежы́нка ’гатунак грушы’ (Нас.), сапяжа́нка ’тс’ (Касп., Сцяшк. Сл.). Польск. sapieżanka ’тс’. Ад імя князя Сапегі, з садоў якога паходзіў гэты гатунак груш (Нас., 573; Дарашэўскі, 8, 65).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Смаль ‘пах гару’ (Нас., Гарэц., Касп., Бяльк.), ‘смала ў люльцы’ (Бяльк.), сма́лінь ‘гар’ (Нар. сл.), смы́лінь ‘тс’ (Нар. лекс.), сма́ліна ‘тс’ (Нас.). Да смалі́ць (гл.) з рознымі суфіксамі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Спаро́міць ‘падганяць, прыскорваць’, спаро́міцца ‘спяшацца’, ‘паспяваць, упраўляцца’ (Нас.), ‘назапашваць, збіраць; запасіць’, спо́рам ‘назапашванне’ (Ласт.). Відаць, да спор1, у аснове дзеепрыметнік на ‑ом ад спары́ць ‘памнажаць, прыбываць’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ніве́чыць ’калечыць’ (Нас.). Гл. нявечыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гандлява́ць (Нас., Шат.). Гл. га́ндаль.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ду́ды ’падман’ (Нас.). Гл. дуда́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Келбаса́ ’каўбаса’ (Нас.). Гл. каўбаса.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клані́цца ’схіляцца’ (Нас.). Гл. маніць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клупа́ць ’калупаць’ (Нас.). Гл. калупаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клюва́ць ’кляваць’ (Нас.). Гл. кляваць.