Краве́ц1 ’спецыяліст па шыццю адзення’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., ТС, Сл. паўн.-зах., Бяльк., Мядзв., Грыг., Мал., Сержп. Ск., Сержп. Грам., Шпіл.). Параўн. укр.кравець і рус. (зах.) кравец ’тс’. Геаграфія сведчыць у карысць запазычання з польск.krawiec ’тс’ (Слаўскі, 3, 71; Кюнэ, Poln., 68).
Краве́ц2 ’від рака’ (Дэмб. II, Яшк.). Да кравец1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дро́жкі ’калёсы, вазок’ (БРС). Відаць, запазычанне з рус.дро́жки ’тс’ (як і ўкр.дро́жка; гл. Фасмер, 1, 540). Аб гэтым сведчыць адсутнасць гэтага слова ў гаворках. Рус.дро́жки < дрога́ ’брус, які злучае пярэднюю і заднюю восі павозкі’. Адсюль і рус.дро́ги ’від павозкі’. Магчыма, такога ж паходжання і бел.дро́гі ’калёсы, развалкі’ (Бяльк., Сл. паўн.-зах.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дро́цік ’від зброі’ (БРС). Запазычанне з рус.дро́тик ’тс’ (у рус. мове слова вядома з 1682 г.). Паходжанне рус. слова не вельмі яснае. Лічыцца запазычаннем з грэч.δόρυ ’кап’ё’. Іншыя шукаюць іранскую крыніцу; агляд версій у Фасмера, 1, 542. Трубачоў (Дополн., 1, 542) тлумачыць рус. слова з *гротик < грот ’дроцік’. Параўн. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 195.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыпрэ́жка, пры́пражка ’далучэнне да раней запрэжаных жывёл’; від запрэжкі каня: збоку ад аглабель для дапамогі каранніку; прыпражны конь’ (Нас., Гарэц., Ласт., Байк. і Некр., ТСБМ; віл., Сл. ПЗБ), прыпрэ́жный ’прыпражны’ (Бяльк.). Да прыпрагаць, прэфіксальнага дзеяслова ад прасл.*pręgǫ, pręgti (гл. упрэ́гці). Аналагічныя вытворныя і ў іншых славянскіх мовах, параўн. рус.дыял.припря́жний ’прыпражны’, укр.припря́жений ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пустагра́к (pustohräk) ’чалавек ні да чога не здатны; непрыдатная рэч; самахвал, хвалько’ (Чач.). Чачот (там жа) адносіць да грак (“gawron, ptak”), відаць, пад уплывам слоў тыпу сіваграк ’від птушкі’; параўн., аднак, бранск.пустогряка ’гультай’, рус.дыял.пустограй ’балбатун, насмешнік’, пустограйничатъ ’гультаяваць’, што дазваляе суаднесці з пусты ’непатрэбны, несур’ёзны’ і граць ’гуляць’ або гракаць ’шумець, крычаць’ (< *grajatH).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сёмга ‘прамысловая рыба сямейства ласасёвых’ (ТСБМ), звычайна ласо́сь (Ласт.; гл.). Паводле Крукоўскага (Уплыў, 73), з рус.сёмга, якое вядома з 1526 г.; ст.-рус.семга (1625 г.). Не мае пэўнай этымалогіі; лічаць запазычаннем з фін.tonka, Р. скл. tongan ‘від дробнага ласося’ ці з лац.salmo ‘ласось’ або тур.semek ‘рыба’. Падрабязна гл. Фасмер (3, 598).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
То́пель ’таптуха лавіць рыбу’ (люб., Паўл.), сюды ж з іншай суфіксацыяй то́пень ’рыбалавецкая снасць, зробленая з лазовых дубцоў у выглядзе конуса’ (глус., Янк. Мат.; ПСл, Мат. Гом.), ’таптуха, рыбалоўная снасць’ (ст.-дар., Нар. сл.), ’таптуха’ (ст.-дар., Сл. ПЗБ). Ад тапіць1 (гл.), параўн. чэш.tápal ’від рыбацкай сеткі’ (ад ст.-чэш.tápati se < topiti se, гл. Махэк₂, 636).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БІЛЬЯ́РД (франц. billard, ад bille шар),
настольная гульня з шарамі. Вядзецца на пакрытым сукном стале (3,66 × 1,83 м; наз. таксама більярд) з бартамі, якія маюць 6 адтулін (лузаў) з сеткай; некаторыя більярды лузаў не маюць. Радзімай більярда лічаць Індыю і Кітай. Гульня вядзецца шарамі са слановай косці ці пластмасы. Кіем (даўж. 1,5 м) удараюць шары адзін аб адзін, каб загнаць іх у лузы. Існуе некалькі відаў гульні: амер. більярд (пул), англ. (снукер), італьян. (разнавіднасці — фішкі і карамболь); у краінах СНД і Францыі пашыраны рус. (класічны) більярд (разнавіднасці — рус. і маскоўская піраміды, амерыканка).
У шэрагу краін, у т. л. ў Беларусі, більярд лічыцца відам спорту. Праводзяцца спаборніцтвы, у т. л. чэмпіянаты свету. На Беларусі як спорт більярд развіваецца з 1989. Існуе (з 1991) мінская федэрацыя більярда. З 1992 праводзяцца чэмпіянаты Беларусі. Бел. майстры більярда ўдзельнічалі ў чэмпіянатах СССР і свету па рус. більярдзе. На Алімпійскіх гульнях 1996 у Атланце більярд прадстаўлены як паказальны від спорту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́ПНАЎКА (Gypsophila),
род кветкавых раслін сям. гваздзіковых. Больш за 120 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Азіі і Аўстраліі (1 від). На Беларусі 7 відаў: 2 дзікарослыя — вапнаўка мяцёлчатая (G. paniculata), расце па дарогах і чыгунках, на ўзлесках хваёвых лясоў і дзюнах, вырошчваецца ў культуры, і вапнаўка пучкаватая (G. fastigiata), расце ў сухіх і светлых хваёвых барах, на ўзлесках, мелавых агаленнях і ўздоўж дарог; 2 занесеныя — вапнаўка пранізаналістая (G. perfoliata) і вапнаўка чорнакаранялістая (G. scorzonerifolia), растуць па чыгунках, на сметніках; 3 інтрадукаваныя — вапнаўка зграбная (G. elegans), вапнаўка найвышэйшая (G. altissima) і вапнаўка ціхаакіянская (G. pacifica), растуць у кветніках, садах, часам як здзічэлыя на газонах.
Шмат- і аднагаловыя травяністыя расліны, радзей паўкусты з прамастойным, узыходным і распасцёртым, пераважна моцна разгалінаваным (ёсць шарападобныя, т.зв. «перакаці-поле», і падушкападобныя формы) сцяблом. Лісце дробнае, суцэльнае, сядзячае, ад лінейна-ланцэтнага да ланцэтна-яйцападобнага. Кветкі дробныя, белыя, лілова-чырвоныя ці ружовыя, у складаных мяцёлчатых і шчыткападобных суквеццях. Плод — аднагнездавая каробачка. Дэкар., тэхн., лек. і меданосныя расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАТЫ́ЧНАЕ ПІСЬМО́, гатычны мінускул,
почыркавая разнавіднасць лацінскага пісьма эпохі сярэдневякоўя (12—15 ст.). Характарызуецца вуглавымі і востраканцовымі формамі. Першыя ўзоры гатычнага пісьма сустракаюцца ў Італіі ў 10 ст. З сярэдзіны 11 ст. прыходзіць на змену круглаватаму мінускульнаму пісьму эпохі Каралінгаў. У 12 ст. ў краінах Зах. Еўропы, якія карысталіся лацінкаю, выпрацаваўся больш-менш адзіны тып гатычнага пісьма. Для яго ўласцівы выцягнутыя літары, шчыльнае напісанне іх адна побач з адной, ламаная лінія контуру. З канца 12 ст. гэты адзіны тып стаў развівацца з улікам нац. асаблівасцей кожнай краіны. У Італіі пачынае пераважаць круглаватая форма літар, т.ч. гатычнае пісьмо знікае ўжо ў 14 ст. У Германіі гатычнае пісьмо атрымала далейшае развіццё і захоўвалася да пач. 20 ст., потым было выцеснена простым лац. шрыфтам (антыквай).
Адрозніваюць 4 віды гатычнага пісьма: тэкстура — вострае пісьмо; фактура — вострае пісьмо з ламанымі абрысамі; швабахер — ламанае пісьмо з акруглымі абрысамі некат. літар; круглагатычнае, пераходны від ад гатычнага да гуманіст. пісьма эпохі Адраджэння.