This car should be returned to its rightful owner. Гэтую машыну належыць вярнуць законнаму ўладальніку.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Во́тчыч ’пчаляр’ (Маш., рэч., Янк. II, глус.), воцціч (Мат. Гом.), отчыч (КТС) ’тс’. Рус.вотчинник ’уладальнік вотчыны (пасекі), пчаляр’, укр.палес.вочичь ’пчаляр’. Да вотчына ’пасека’ (Малько, БЛ, 9, 57). У семантычных адносінах параўн. ст.-в.-луж.dedicz, dediczer ’пчаляр, бортнік’ (Шустэр–Шэўц, Probeheft, 53). Гл. таксама воччан.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
КРЫ́ЧАЎСКІЯ МАНУФАКТУ́РЫ,
тры мануфактуры, якія дзейнічалі ў канцы 18—1-й пал. 19 ст. ў мяст. Крычаў (цяпер г. Крычаў Магілёўскай вобл.). 1-я парусінавая мануфактура існавала ў 1783—1845. Уладальнік граф Р.А.Пацёмкін. За тыдзень вырабляла каля 100 кавалкаў (5 тыс. аршынаў) парусіны. У 1783 выраблена 820 кавалкаў паруснага палатна масай 1120 пудоў. У 1786 расходавана каля 1200 пудоў пражы. У 1797 было 112 станкоў, працавалі 224 прыгонныя, выраблена 900 кавалкаў парусіны. Яе прадукцыя ішла на Крычаўскую суднаверф, а таксама ў Херсон і Крамянчуг. 2-я парусінавая мануфактура існавала ў 1786—1831. Уладальнік памешчык Галынскі. Вырабляла белае і шэрае палатно (50 тыс. аршынаў у 1796), брызентавую тканіну (33 тыс. аршынаў у 1797), суравое палатно (77 тыс. аршынаў у 1823). У 1786 было 170 ткацкіх станкоў. У 1797—1814 мелася 120 рабочых, акрамя сялянак-прадзільшчыц, якія працавалі ў вёсках у залік паншчыны. Прадукцыя ішла ў Херсон, Крамянчуг, Рыгу, Пецярбург і інш.Канатная мануфактура існавала ў 1785—98. Размяшчалася ў 2 будынках, мела 24 колы, печ для варкі смалы з попелам. Працавала каля 300 прыгонных. У 1787 вырабляла па 1000 пудоў канатаў за тыдзень. У 1785 для Херсонскага адміралцейства выпушчана канатаў на 117,2 тыс. руб.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРДЫНА́ЦКІ СУД,
прыватнаўласніцкі суд у ардынацыях Рэчы Паспалітай у 16—18 ст. Склад суда вызначаў уладальнік ардынацыі (ардынат), звычайна ў яго ўваходзілі староста (намеснік) ардынацыі, падстароста, пісар. Ардынацкі суд мог наз. замкавым або гродскім судом. Аб’ядноўваў функцыі дзярж.гродскага суда і земскага суда, разглядаў маёмасныя, крымінальныя і грамадзянскія справы. Падсуднымі ардынацкага суда былі залежныя ад уладальніка ардынацыі шляхта, мяшчане, ваеннаслужачыя, татарскае і яўрэйскае насельніцтва і інш. Суд вёўся паводле нормаў агульнадзярж. права, мог выносіць і смяротныя прысуды. На Беларусі ардынацкія суды дзейнічалі ў Нясвіжы (сесіі таксама ў Міры), Клецку, Давыд-Гарадку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІН ((Bean) Алан) (н. 15.3.1932, Уілер, штат Тэхас, ЗША),
касманаўт ЗША. Капітан 1-га рангу ВМС. Скончыў Тэхаскі ун-т (1955). З 1963 у групе касманаўтаў НАСА. З Ч.Конрадам і Р.Горданам здзейсніў 14—24.11.1969 палёт на Месяц, у час якога двойчы выходзіў (разам з Конрадам) на яго паверхню. 28.7—25.9.1973 разам з О.Гэрыётам і Дж.Лусмам ажыццявіў палёт на арбітальнай станцыі «Скайлэб» (з выхадам у адкрыты космас). Агульная працягласць палёту 69,7 сут. Уладальнік 11 сусв. рэкордаў у галіне касм. палётаў. Залаты медаль імя Ю.А.Гагарына.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫНЕ́ВІЧ (Тамаш Міхайлавіч) (1815 — 28.7.1863),
кіраўнік атрада ў час паўстання 1863—64. Уладальнік маёнтка Верхняя Тошчыца ў Рагачоўскім пав. У 1834—44 на ваен. службе. Выйшаў у адстаўку ў чыне штабс-ротмістра і пасяліўся на радзіме. У крас. 1863 арганізаваў і ўзначаліў паўстанцкі атрад у Рагачоўскім пав. Атрад не паспеў разгарнуць актыўных дзеянняў, быў рассеяны паблізу в. Верхняя Тошчыца войскамі, якім дапамагалі сяляне. Паводле прыгавору суда, зацверджанага М.М.Мураўёвым, публічна расстраляны ў Рагачове. Прататып Усяслава Грынкевіча ў рамане У.Караткевіча «Нельга забыць».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕЛЕ́ [Pelé; сапр.ду Насіменту (do Nascimento) Эдсан Арантыс; н. 21.10.1940, г. Трэс-Карасойнс, Бразілія],
бразільскі спартсмен (футбол). У 1995—99 міністр спорту Бразіліі. Чэмпіён свету (1958, Швецыя; 1962, Чылі; 1970, Мексіка). Уладальнік Кубка Лібертадорэс (Кубка паўднёваамер. чэмпіёнаў) і Міжкантынент. кубка (1962, 1963), Кубка Бразіліі (1961—65). Лепшы футбаліст 20 ст. (на версіі ФІФА; 2000, Рым). Лепшы спартсмен свету (1970), лепшы футбаліст чэмпіянатаў свету (1958, 1970), лепшы паўднёваамер. футбаліст (1960, 1964, 1965, 1970). Выступаў за клубы: «Бауру» (1949—55), «Сантас» (1955—74), «Космас», Нью-Йорк (1975—77).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́НСКІ МАНЕ́ТНЫ СКАРБ.
Знойдзены ў 1804 у г. Пінск Брэсцкай вобл.Уладальнік зямлі, на якой быў выяўлены скарб, шляхціц Рыдзеўскі падараваў імператару Аляксандру I 20 залатых манет, у т. л. 6 златнікаў Уладзіміра Святаславіча(980—1015), візант. намісмы Васілія II (976—1025) і Канстанціна VIII (1025—28), 4 або 5 намісмаў Рамана IV (1068—71), 2 намісмы Нікіфара Ватаніята (1078—81) і, верагодна, інш. імператараў. У Эрмітаж перададзена 12 манет — усе златнікі і 6 намісмаў. Лёс астатніх манет скарбу невядомы. Ўхаваны ў 3-й чвэрці 11 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
рэстара́тар, ‑а, м.
Уст.Уладальнік, гаспадар рэстарана. Але нічога каўказскага ў тым рэстаране не было, і нават гаспадар яго мала чым з выгляду адрозніваўся ад Бабекі: тая ж раздвоеная барада, толькі не сівая, а цёмна-русая, і сам рэстаратар быў шчуплейшы.Колас.
[Фр. restaurateur.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
НЁМАНСКІЯ ШКЛОЗАВО́ДЫ.
Першы шклозавод засн. ў 1883 у маёнтку Заенчыцы Лідскага пав. Віленскай губ. (цяпер урочышча Устронь Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл., за 6 км ад г. Бярозаўка Лідскага р-на). Уладальнік памешчык З.А.Ленскі. Існаваў да 1898 (з 1891 як фірма «Краеўскі—Столле»). У 1897 меў лакамабіль, ручны прэс, шліфавальню; працавала 164 рабочыя. Вырабляў шкляны сталовы посуд, лямпавае і аптэкарскае шкло, прадметы раскошы. У 1895 В.А.Краеўскі і Ю.А.Столле пабудавалі «Новую гуту» за 4 км ад «Старой гуты» ва ўрочышчы Малодзіна Лідскага пав. (цяпер г. Бярозаўка). У 1897 «Новая гута» мела 3 шклоплавільныя печы, 2 паравыя машыны, 2 шліфавальні, 20 прэсаў, працавала 636 чалавек. У 1898 Краеўскі і Столле набылі гуту, пабудаваную ў 1894—95 каля пас. Бярозаўка Лідскага пав. (цяпер г. Бярозаўка), якая стала гал. прадпрыемствам кампаніі «Краеўскі і Столле» і наз. «Хрусталёвая ф-ка Нёман-А», «Новая гута» наз. «Хрусталёвая ф-ка Нёман-Б»; «Старая гута» ліквідавана. З 1905 уладальнік фірмы Столле. Паводле прэйскуранта, выдадзенага фірмай у 1911, ф-кі выраблялі 1828 узораў шклавырабаў, у т. л. сталовыя сервізы, шклянкі, чаркі, бакалы, фужэры, чашкі, сподачкі, талеркі, краманкі, вазы, падсвечнікі, туалетныя флаконы і інш. У 1914 наладжана вытв-сць ізалятараў для рас. арміі. У 1-ю сусв. вайну хрусталёвыя ф-кі спалены. Каштоўнае абсталяванне перавезена на шклозавод фірмы ў Ганцавічах. У 1921 адноўлены і працуюць як шклозавод «Нёман».