ШАЎЦО́Ў Юрый Анатолевіч (н. 16.12.1959, Мінск),
бел. спартсмен і трэнер (гандбол). Засл. майстар спорту СССР (1988). Скончыў Бел. ін-т фіз. культуры. Чэмпіён XXIV Алімп. гульняў (1988, Сеул). Чэмпіён свету (1982), СССР (1981, 1984, 1985, 1986, 1988, 1989). Уладальнік Кубка еўрап. чэмпіёнаў (1987, 1988, 1989, 1990), Кубка кубкаў (1983, 1988), Суперкубка (1989). Гуляў у складзе каманды СКА (Мінск, 1978—90), з 1991 у Германіі. У 1990—91 трэнер юнацкай зборнай каманды Беларусі па гандболе. З 1992 на трэнерскай рабоце ў клубах Германіі [у якасці трэнера чэмпіён Германіі (1997), сярэбраны прызёр Кубка Германіі].
А.М.Петрыкаў.
т. 17, с. 391
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)