цаўё, ‑я, н.

1. Пярэдняя частка ложа стралковай зброі, на якую ўкладваецца ствол.

2. Доўгая тонкая частка чаго‑н., звычайна дзяржання. У рыдлёўцы доўгае цаўё, і Юрку ў яме з ёй цесна... Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пласці́натонкая палоска цвёрдага матэрыялу (ТСБМ), ’плаха, палова распілаванага уздоўж бервяна’ (шальч., беласт., Сл. ПЗБ; воран., Сцяшк. Сл.; Мат. Гом.), рус. дыял. пласти́на ’палова распілаванага ў даўжыню бервяна, ад якога адрэзаны гарбылі; самая тоўстая дошка’. Беларуска-руская ізалекса. Да пласт (гл.). Сюды ж пласцінкатонкая палоска гліны, адрэзаная ганчаром’ (баран., ЖНС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарнато́ўкатонкая шарсцяная хустка чорнага або белага колеру ў чырвоныя кветкі’ (стаўб., Нар. сл.). Гл. тараноўка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

texture

[ˈtekstʃər]

n.

1) ткані́на f.; я́касьць ткані́ны

coarse (fine) texture — груба́я (то́нкая) ткані́на

2) будо́ва, структу́ра, тэксту́ра f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

крэпдэшы́н

(фр. crêpe de Chine = кітайскі крэп)

густая і тонкая матавая шаўковая тканіна.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

аргандзі́

(фр. organdi)

вельмі тонкая шорсткая празрыстая матавая шаўковая тканіна з дробнаўзорыстым перапляценнем.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

муслі́н

(польск. muslin, ад фр. mousseline)

тонкая баваўняная ці шаўковая тканіна палатнянага перапляцення.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

штрых

(ням. Strich)

1) тонкая рыса, лінія;

2) перан. характэрная ўласцівасць чаго-н.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

БЭ́РА ЗАЛАТА́Я, цукроўка двайная,

сорт грушы народнай селекцыі. На Беларусі рэкамендаваны ў прысядзібным садаводстве, акрамя Віцебскай вобл.

Дрэва сярэднярослае, крона круглавата-пірамідальная, густая. Плоданашэнне пачынаецца на 5—6-ы год. Сорт сярэднезімаўстойлівы, ураджайны, амаль не пашкоджваецца хваробамі. Плады сярэдняй велічыні (да 90 г), кароткаўсечана-канічнай формы. Скурка тонкая, гладкая, залаціста-жоўтая з інтэнсіўным румянцам чырванавата-бурага колеру амаль на ўсім плодзе. Мякаць белая, сакаўная, вельмі салодкая, добрага смаку. Спажывецкая спеласць настае ў сярэдзіне жніўня.

М.​Р.​Мялік.

Бэра залатая.

т. 3, с. 385

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЖГУ́ЦІКІ,

ніткападобныя рухомыя цытаплазматычныя вырасты цела ў жгуцікавых, многіх бактэрый, зааспор, сперматазоідаў раслін і жывёл. Служаць пераважна для перамяшчэння ў вадкім асяроддзі. У клетцы бывае 1—4 (зрэдку больш) Ж. Структура Ж. складаная: звонку тонкая мембрана (пелікула), за ўнутр. поласці цытаплазма. Падоўжная вось складаецца з 2 цэнтр. і 9 перыферычных (простых або падвойных) вельмі тонкіх ніцей (фібрыл). У аснове Ж. — 2 перпендыкулярныя базальныя цельцы. Рухаюцца пераважна хвалепадобна. Знаходзяцца з аднаго, абодвух бакоў або па ўсёй паверхні клеткі.

т. 6, с. 430

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)