Паўю́ха ’павітуха, Cuscuta L.’ (ваўк., Сл. ПЗБ). Да па- (< прасл. po‑) і віцца (гл.). Аб суфіксе ‑юха гл. Сцяцко, Афікс. наз., 71.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перагаво́ршчык ’перакладчык’ (Сл. ПЗБ., Мат. Гом., ТС, Скарбы). Ад перагаво́рваць, параўн. тураў. перэговора́ць ’пераказваць’. Аб суф. ‑шчык гл. Сцяцко, Афікс. наз., 75.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Вярцёха, бяроз. вэртёха ’матавіла’ — рэгіянальнае ўтварэнне, складзенае з асновы вярцець (гл.) і экспрэсіўнага суф. ‑ʼох‑а (‑ёх‑а) (Сцяцко, Афікс. наз., 63).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Клубня́к 1 ’скрутак лык’ (Бяльк.), ’клубок’ (Мат. Гом.). Утварэнне са значэннем сукупнасці прадметаў на ‑няк (Сцяцко, Афікс. наз., 118–119). Гл. клубок.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ла́зілка ’лесвіца’ (Касп.). Беларускае ўтварэнне ад лазіць і суф. ‑лк‑а (прыклады іншых лексем з гэтым суф. гл. Сцяцко, Афікс. наз., 51).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рыжме́ль ’рыжы чалавек’ (Янк. Мат.). Ад ры́жы (гл.) з дапамогай экспрэсіўнага суфікса ‑мель, як глушме́ль ’глухі’, брухме́ль ’пузаты’ (Сцяцко, Афікс. наз., 116).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Смагу́ла ‘працавіты, але скупаваты чалавек’ (мядз., Нар. словатв.). Да смага, смагнуць з суф. ‑ул‑(а), аб якім гл. Сцяцко, Афікс. наз., 42.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Іла́га ’яловы лес, ельнік’ (в.-дзвін., Нар. сл., 146). Ад ель (гл.) з нерэгулярным суф. ‑аг‑а. Гл. Сцяцко, Афікс. наз., 207.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Про́сьбіт ’той, хто звяртаецца з просьбай, прашэннем да каго-небудзь’ (ТСБМ). Да просьба < прасіць з агентыўным суф. ‑іт; параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 44.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Му́лле, му́льля ’шышкі на целе, скулы, якія перашкаджаюць спаць’, ’ангіна’ (Нас., Грыг.). Да му́ліць (гл.). Аб суфіксе ‑ьje гл. Сцяцко, Афікс. наз., 46.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)