рака ў Веткаўскім р-не Гомельскай вобл., левы прыток р. Сож (бас. Дняпра). Даўж. каля 15 км. Пачынаецца за 3 км на ПдЗ ад в. Залужжа. Ад вытоку на працягу 3 кмрэчышча каналізаванае. На берагах ракі забалочаны лес, прывусцевы ўчастак на забалочанай пойме Сажа сярод шматлікіх старычных азёр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕМАЙЦЯ́НКА, Неймайцянка,
рака ў Сенненскім р-не Віцебскай вобл., левы прыток р. Субота (бас.р.Зах. Дзвіна). Даўж. 24 км. Пл. вадазбору 86,3 км². Пачынаецца на У ад в. Каралі, вусце за 1,4 км на ПнУ ад в. Серкуці. У верхнім цячэнні наз. Брус. Рэчышча ад вытоку на працягу 5,5 км каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́НАЧ,
рака ў Калінкавіцкім і Мазырскім р-нах Гомельскай вобл., левы прыток р. Прыпяць. Даўж. 41 км. Пл. вадазбору 796 км. Пачынаецца за 2 км на ПдУ ад в. Рудніца Калінкавіцкага р-на, вусце каля рачнога порта Мазыр (Пхоў). Цячэ па Прыдняпроўскай нізіне і Мазырскім Палессі. Рэчышча ад вытоку на працягу 34,6 км каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕРАТО́ЎКА,
рака ў Акцябрскім р-не Гомельскай вобл., левы прыток р. Пціч (бас.р. Прыпяць). Даўж. 33,5 км. Пл. вадазбору 183 км². Пачынаецца за 1,8 км на З ад в. Рассвет, вусце за 4 км на ПдЗ ад чыг. ст. Рабкор. Цячэ па паўн.-ўсх.ч. нізіны Прыпяцкае Палессе. Рэчышча каналізаванае. На рацэ — г.п. Акцябрскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯРО́ПЛЯ,
рака ў Бялыніцкім р-не Магілёўскай вобл., левы прыток р. Друць (бас.р. Дняпро). Даўж. 30 км. Пл. вадазбору 200 км². Пачынаецца за 1 км на Пд ад в. Ількавічы, цячэ праз воз.Няропля, вусце за 3 км на ПнУ ад в. Калінаўка. Рэчышча, за выключэннем 2 км у вярхоўі, каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯСЛУ́ХА,
рака ў Драгічынскім і Іванаўскім р-нах Брэсцкай вобл., левы прыток р. Піна (бас.р. Прыпяць). Даўж. 32 км. Пл. вадазбору 422 км². Пачынаецца каля в. Заплессе Драгічынскага р-на, у верхнім цячэнні называецца Стрымня, цячэ ў межах раўніны Загароддзе і нізіны Прыпяцкае Палессе. Вусце насупраць в. Патапавічы Іванаўскага р-на. Рэчышча каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯЦЁША,
рака ў Добрушскім р-не Гомельскай вобл. і Бранскай вобл. Расіі, левы прыток р. Іпуць (бас.р. Дняпро). Даўж. 29 км. Пл. вадазбору 132 км². Пачынаецца за 1 км на З ад в. Пятроўка ў Бранскай вобл., вусце за 3,5 км на ПнУ ад г. Добруш. Рэчышча на працягу 20 км каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЦІЦА,
рака ў Міёрскім і Шаркаўшчынскім р-нах Віцебскай вобл., левы прыток р. Дзісна (бас.р.Зах. Дзвіна). Даўж. 27 км. Пл. вадазбору 117 км². Пачынаецца за 1 км на ПдЗ ад в. Смолеўцы Міёрскага р-на, цячэ на паўд.-зах.ч. Полацкай нізіны. Рэчышча ад вытоку на працягу 7 км каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРО́ФІЛЬ РАЎНАВА́ГІ РАКІ́,
падоўжны профіль рэчышча, выпрацаваны ракой пры працяглым тэктанічным спакоі, нязменным клімаце, стабільным становішчы базіса эрозіі і дапушчэнні, што рэкі толькі перамяшчаюць матэрыял, які паступае са схілаў, без эрозіі і акумуляцыі. Мае выгляд плаўнай увагнутай крывой: больш стромкай у верхнім цячэнні і спадзістай у ніжнім. У прыродзе падоўжны профіль рэчышча не ўяўляе сабой ідэальна плаўную крывую, ён зведвае бесперапынную перабудову ў выніку ваганняў клімату, змянення базіса эрозіі, тэктанічных рухаў і інш. Паняцце «П.р.р.» ўмоўнае, мае тэарэт. значэнне як гранічная форма профілю, да выпрацоўкі якой імкнецца рака. З рэк Беларусі бліжэй да раўнавагі падоўжны профіль рэчышчаў Прыпяці, Дняпра, верхняга цячэння Нёмана, Бярэзіны і большасці іх прытокаў. Падоўжныя профілі рэк Бел. Паазер’я не выпрацаваныя, на асобных участках захоўваюць выгляд ламанай лініі.
Да арт.Профіль раўнавагі ракі: 1 — нявыпрацаваныя профілі рэк Беларускага Паазер’я; 2 — выпрацаваныя профілі рэк Перадпалесся і Беларускага Палесся, блізкія да профілю раўнавагі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
siphon2[ˈsaɪfn]v. адка́чваць, зліва́ць сіфо́нам;
siphon water from the cellar выка́чваць ваду́ з падва́ла
siphon off[ˌsaɪfnˈɒf]phr. v.infml перака́чваць; накіро́ўваць у і́ншае рэ́чышча, на і́ншыя патрэ́бы; The big clubs siphon off all the best players. Вялікія клубы пераманьваюць усіх лепшых ігракоў.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)