міжара́бскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да некалькіх арабскіх краін, які ажыццяўляецца паміж імі. Міжарабская палітыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

laissez-faire [ˌleseɪˈfeə] n. франц. неўмяша́льніцтва; неўмяша́нне;

a policy of laissez-faire палі́тыка неўмяша́льніцтва

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

рэакцыя,

дзеянне; палітыка супраціўлення грамадскаму прагрэсу.

т. 13, с. 534

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

сегрэгацыя,

палітыка прымусовага аддзялення груп насельніцтва.

т. 14, с. 294

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

нэп, -а, м.

Скарачэнне: новая эканамічная палітыка, якая праводзілася савецкай дзяржавай у 1921—1928 гг. з мэтай адраджэння народнай гаспадаркі пры часовым дапушчэнні капіталістычных элементаў, аднак пры захаванні камандных вышынь у руках пралетарскай дзяржавы.

|| прым. нэ́паўскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

two-edged

[,tu:ˈedʒd]

adj.

1) во́стры з або́двух бако́ў, двухбако́ва во́стры (пра збро́ю)

2) на два бакі́, двухбако́вы

two-edged policy — няста́лая палі́тыка, палі́тыка на два бакі́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

злачы́нны, ‑ая, ‑ае.

Які зрабіў злачынства, парушыў закон. Злачынная банда. // Які заключае ў сабе злачынства. Злачынная палітыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

агрэсі́ўны, ‑ая, ‑ае.

Захопніцкі. Агрэсіўная акцыя, палітыка, Агрэсіўны блок. Агрэсіўныя сілы. // Варожы, наступальны. Агрэсіўны тон. Агрэсіўныя дзеянні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сіяні́зм, ‑у, м.

Рэакцыйныя ідэалогія і палітыка яўрэйскай буржуазіі, якія адрозніваюцца ваяўнічым шавінізмам, расізмам, антыкамунізмам і антысаветызмам.

[Ад назвы гары Сіён паблізу Іерусаліма.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тары́зм, ‑у, м.

Ідэалогія і палітыка торы, англійскай партыі 17–19 стст., якая адлюстроўвала інтарэсы буйных землеўласнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)