успе́рці, узапру, узапрэш, узапрэ; узапром, узапраце; пр. успёр, ‑перла; зак., каго-што.

Разм.

1. Падняўшы, ускласці што‑н. цяжкае, грувасткае на каго‑, што‑н., куды‑н. Усперці мяшок на спіну.

2. Надзець, абуць што‑н. цеснае. Боты цесныя, ледзь успёр на ногі.

3. Абаперці (рукі, ногі і пад.) на каго‑, што‑н. Лапы сам [заяц] На пень успёр, Азірнуў натоўп і бор. Калачынскі.

4. Узнесці. Усперці шафу на чацвёрты паверх.

5. перан. Пералажыць якія‑н. цяжкія абавязкі, віну і пад. на каго‑н. другога. Добра, што Лейкі не было. А каб была! Яна б завыла, залямантавала, вылаяла б увесь свет, а потым усю віну ўсперла б на Алтара. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уссо́ўваць, уссу́нуць

1. (сунучы, падымаць наверх) hinufschleppen vt, hinufziehen* vt (у напрамку ад таго, хто гаворыць); herufschleppen vt, herufziehen* vt (у напрамку да таго, хто гаворыць);

2. разм. (абуць, надзець) (mit Mühe) nziehen* vt; auf sich zwängen; ufstülpen vt; ufsetzen vt (капялюш і г. д.); sich etw. drüberziehen* (вопратку)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

put on

а) надзе́ць (капялю́ш), апрану́ць (пальто́ і пад.); абу́ць (чаравікі́, бо́ты)

б) She put on an air of innocence — Яна́ прыкі́нулася няві́ннай

в) The driver put on speed — Шафёр пабо́льшыў ху́ткасьць

г) to put on the clock — падагна́ць гадзі́ньнік

д) to put on a play — паста́віць п’е́су

е) Sl. стро́іць жа́рты

Are you putting me on? — Ты што — жарту́еш?

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

накі́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., што.

1. Кінуўшы наверх, прыкрыць, накрыць каго‑, што‑н. Рамір зняў куртку, накінуў на Верыны плечы. Асіпенка. Паставілі [дзяўчаты станок] ў кутку каля ложка, пакінулі на яго коўдру, зверху навалілі адзежы. Арабей. // Наспех надзець на сябе што‑н. Не надзеючы кашулі, [Платон] накінуў паліто на плечы, уздзеў кепку, схапіў са сцяны дубальтоўку і выскачыў. Пестрак. Маці хуценька апранулася, пакінула на сябе кажух і подбегам кінулася да Аксаны. Скрыпка. // Начапіць кідком што‑н. [Дамінік] лёгка саскочыў з возіка, накінуў лейцы на шула, прывітаўся з братамі. С. Александровіч.

2. Разм. Дабавіць, прыбавіць да чаго‑н. — Вы не толькі вучыце, але і выхоўваеце .. [сыноў], — прыязна сказаў.. [Рымашэўскі] Лабановічу і ўжо сам па сваёй добрай волі накінуў яшчэ тры рублі за навучанне. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Zügel

m -s, - вуздэ́чка, павадо́к, абро́ць, цу́глі

die ~ straff nziehen* — нацягну́ць павады́ (тс. перан.)

die ~ scheßen lssen* [lcker lssen*] — адпусці́ць павады́е́йцы]; разбэ́сціцца, да́ць во́лю (пачуццям, захапленням і да т.п.)

den [die] ~ nlegen — надзе́ць абро́ць, закілза́ць (тс. перан.)

mit verhängtem ~ [verhängten ~n] riten* — імча́цца наўска́ч

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

перасадзі́ць, -саджу́, -са́дзіш, -са́дзіць; -са́джаны; зак.

1. каго (што). Прымусіць перасесці, пасадзіць на іншае месца, прапанаваць абмяняцца месцамі.

П. вучня на першую парту. П. пасажыраў з аднаго аўтобуса ў другі.

2. што. Выкапаўшы (расліну), пасадзіць у іншым месцы.

П. кветкі.

3. што. Зрэзаўшы, або выразаўшы (частку косці, тканкі, орган), перанесці для прыжыўлення на іншым месцы або ў другім арганізме.

П. нырку.

4. што. Насадзіць, надзець на што-н. другое.

П. сякеру на другое тапарышча.

5. каго (што). Памагчы каму-н. пералезці цераз што-н.

П. дзіця цераз парог.

6. каго-што. Пасадзіць усё, многае або ўсіх, многіх.

За свой век ён многа дрэў перасадзіў.

Акупанты перасадзілі ў турмы нямала людзей.

|| незак. пераса́джваць, -аю, -аеш, -ае (да 1—5 знач.).

|| наз. пераса́джванне, -я, н. (да 2 і 3 знач.) і пераса́дка, -і, ДМ -дцы, ж. (да 1—4 знач.).

Зрабіць перасадку пасажыраў на другі самалёт.

Перасадка дрэў.

Перасадка скуры.

|| прым. пераса́дачны, -ая, -ае (да 2 знач.).

П. матэрыял.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прысво́іць, ‑свою, ‑своіш, ‑своіць; зак., каго-што.

1. Зрабіць што‑н. чужое сваёй уласнасцю. Кожны тыдзень, а то і два разы на тыдні Арцём вазіў дровы ў Глыбокае, і ўсё ішло добра. Ён быў вельмі сумленны хлопец і ні разу не прысвоіў сабе гроша. Машара. — [Еўдакія] хітрая, можа забраць, прысвоіць, а надзець, так хутка не надзене. Кулакоўскі. Аднойчы .. [Іван], прабраўшыся ў друкарскі цэх, дацягнуўся да наборнай касы і прысвоіў поўную жменю літар. Навуменка. // Выдаць за сваё, прыпісаць сабе што‑н. — Змог жа Марконі прысвоіць вынаходства Нанова і пажыць мільёны. Зуб.

2. Надзяліць чым‑н., даць што‑н. (званне, імя, чын і пад.). Прысвоіць званне ўдарніка камуністычнай працы. □ Паслаў .. [Заслонаў] Жэню ў дэпо вучыцца на слесара, а праз два месяцы яму прысвоілі трэці разрад. Шчарбатаў. Неўзабаве [Лескаўцу] прысвоілі званне старшага лейтэнанта. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

залама́ць 1, ‑ламлю, ‑ломіш, ‑ломіць; зак.

1. што. Сагнуўшы, надламаць. Заламаць галінку на дрэве.

2. Разм. Крута павярнуць убок. Арцём звярнуў на агароды, шуснуў у каноплі, адтуль разораю між капусты забег у падворак Юркі Труса, з надворка заламаў у вулачку. Колас.

3. што. Разм. Надта дорага запрасіць. Зарослы сівой шчацінай дзед, перш чым перавезці Сяргея цераз Прыпяць, заламаў дзвесце рублёў. Навуменка.

•••

Асінку заламаць — даць зарок не рабіць чаго‑н., палажыць канец чаму‑н.

Заламаць залом (уст.) — зблытаць і заламаць на чыім‑н. полі пук жытніх сцяблоў з мэтай паклікаць бяду на гаспадара поля (з павер’я забабонных людзей).

Заламаць рукі — моцна загнуць каму‑н. рукі назад, за спіну.

Заламаць шапкунадзець шапку набакір або ссунуць яе на патыліцу.

залама́ць 2, ‑ламлю, ‑ломіш, ‑ломіць; зак.

Разм. Пачаць ламаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сверх предлог с род.

1. (поверх чего-л.) на, зве́рху, паве́рх, наве́рх;

наде́ть сверх руба́шки надзе́ць паве́рх на саро́чку (наве́рх на саро́чку, зве́рху);

2. (превыше чего-л.) звыш (чаго); це́раз, праз (што);

расхо́ды сверх сме́ты выда́ткі звыш каштары́са;

3. (помимо чего-л.) апрача́, звыш (чаго);

сверх зарпла́ты он получи́л пре́мию звыш (апрача́) зарпла́ты ён атрыма́ў прэ́мію;

сверх ожида́ния зусі́м неспадзява́на.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

nawlec

зак.

1. надзець; нацягнуць;

nawlec poszewkę — нацягнуць наўлечку;

2. зацягнуць; уцягнуць;

nawlec igłę (na nitkę) — зацягнуць (уцягнуць) нітку (у іголку);

3. нанізаць; налыгаць;

nawlec korale — нанізаць каралі;

4. нацягнуць; нацягаць;

nawlec gałęzi — нацягнуць (нацягаць) галля

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)