Малодушка, моло́душка ’авечка, якая ўпершыню акацілася’ (беласт., Сл. ПЗБ), драг. ’маладая курыца, якая пачынае несціся’ (Сл. ПЗБ), малодушкі ’падрослыя кураняты’ (лельч., ДАБМ, к. 296). Рус. наўг., цвяр., арханг. моло́душка, молоду́шка ’маладая курыца’, малодка ’маладая курыца’, ’маладая кабыла’, ’маладая авечка’, ’карова, якая ацялілася першы раз’, польск. młódka ’самка, якая яшчэ не раджала’, ’кабыла, якая ажарабілася першы раз’, ’маладая курапатка’. Да малодка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лабу́к1карова без рагоў’ (віл., швянч., Сл. паўн.-зах.). Да лоб1 (гл.). Аб суфіксе ‑ук гл. Сцяцко (Афікс. наз., 178). Параўн. таксама лаба́н2.

Лабу́к2 ’страха над ганкам’ (віл., Сл. паўн.-зах.). З клабук ’шапка, капялюш, брыль’ (ужо ст.-бел. клобукъ, ст.-польск. kłobuk ’капялюш, шалом’) з адпадзеннем к‑.

Лабу́к3 ’нехлямяжы чалавек’ (Сл. паўн.-зах.). Відавочна, да лоб1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

забрысці́, ‑брыду, ‑брыдзеш, ‑брыдзе; ‑брыдзём, ‑брыдзяце; пр. забраў, ‑ла, ‑ло; зак.

Разм.

1. Брыдучы, зайсці далёка. [Тварыцкі] не даглядзеў чараду, і адна карова забрыла ў лес. Чорны. — Добрую сухастоіну знайсці нялёгка: аж пад Пугачову грыву забрылі. М. Стральцоў.

2. Брыдучы, зайсці куды‑н. выпадкова, мімаходам. Ніхто не заглядвае, мабыць, сюды, Не кратае хмызу, зарослых дарожак, Хіба забрыдзе калі лось малады, Зашоргае лісцем асыпаным вожык. Ляпёшкін. З хаты Тарэнта бачыць увесь свой хутар, кожнага чалавека, які забрыдзе на яго зямлю. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

або́ра 1, ‑ы, ж.

Вераўчаны або раменны шнур пры лапцях для прывязання іх да нагі. У пакоі селянін азірнуўся на бакі і, развязаўшы аборы з лапця, дастаў з-пад анучы лісток паперы. Мурашка. Мокрыя аборы рэзалі ногі, ціснула на плечы сярмяга. Каваль.

або́ра 2, ‑ы, ж.

Вялікае памяшканне для жывёлы; кароўнік. З краю, на ўзгорку, былі заўсёды добра відаць доўгія будыніны калгасных абор і свірнаў. Мележ. У свінарніках пішчаць парасяты, рыкае цельная карова, дзесьці ў аборы... Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пы́са, ‑ы, ж.

1. Ніжняя частка галавы (з губамі і ноздрамі) у жывёл. Карова працягвае пысу, ліжа руку шурпатым цёплым языком. Асіпенка. Конь .. шумна фыркнуў, дакрануўся пысай да вады, але піць не захацеў. Хомчанка. З суседняга пакоя выйшаў сабака, прыязна абцёрся аб мае ногі і паклаў пысу мне на калені. Карпюк. Андрушка трымаў абедзвюма рукамі Лыску за пысу, каб той не брахнуў. Лобан.

2. Разм. груб. Твар. Дзядзька вырывае з маіх рук лыжку, строга загадвае: — Пысу памый! Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Мурава́ты, мурова́ты ’цёмна-шэры’ (ТС), му́ры ’светла-карычневай масці’ (мазыр., З нар. сл.), ’цёмна-сівы’ (лельч., Нар. лекс.), ’смуглы, светла-карычневы’ (ТС), рус. мурый ’цёмна-карычневы’, укр. му́рий ’цёмна-шэры з плямамі (аб масці)’, ’смуглы’, чэш. mourovatý ’пачарнелы, цемнаваты’, moura ’шэрая (бурая) карова’. Да прасл. murъ, і.-е. адпаведнікамі якога з’яўляюцца: ст.-грэч. ἀμαυρός ’цёмны’, аркадск. μαῦρος, с.-грэч. μαῦρος ’цёмны, чорны’ (Цупіца, BB, 25, 101; Фасмер, 3, 15; Махэк₂, 377).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лабы́р1 ’лабок, высокае месца, узгорак’ (Бяльк., Касп., Нас.). Рэгіяналізм, утвораны пры дапамозе суф. -ыр (< zyr7 > ) ад лобі (гл.) паводле тыпу адпрыметнікавых экспрэсіўпых назоўнікаў. Параўн. пустыр (Сцяцко, Афікс. наз., 182; Слаўскі, SP, 11, 28).

Лабы́р2 ’лабатая карова’ (глыб., Сл. паўн.-зах.). Да лобі, лабаты (гл.).

Лабы́р3 ’кавалкі засохлай зямлі’ (Бяльк.). Экспрэсіўнае ўтварэнне ад Л062 (гл.) ’пакрытая ледзяной карой зямля пасля дажджу, адлігі’ і суф. ‑ыр.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пярво́сцінка, пярву́сцепкакарова першага ацёлу’ (маг., віц., ЛА, 1), пярву́шчанка ’тс’ (гом., ЛА, 1, Бар. сл.), пярву́стка ’тс’ (клім., ЛА, 1), пярву́сцінак ’тс’ (Мат. Гом.), пярэсцінка ’тс’ (тамсама), пярсцёнка, пярвёсянка ’тс’ (Шатал.); рус. пёрвёстинка ’тс’, макед. първостинка ’авечка, якая акацілася першы раз’, ’першароднае дзіця’, пьрвостин ’першае дзіця’. Паводле Трубачова (Проспект, 75–76), да праслав. *pervest(ь)nъjь < *pervestь ’першасць’, параўн. укр. пе́рвісний ’першапачатковы’, рус. пе́рвостный ’тс’ і пад. Гл. таксама пёрвісінка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кало́ць¹, калю́, ко́леш, ко́ле; калі́; незак.

1. каго-што. Датыкаючыся чым-н. вострым, выклікаць боль.

К. іголкай.

Цэлы дзень калола (безас.) пад сэрцам (перан.).

2. каго (што). Рабіць укол, уколы (разм.).

Хвораму калолі антыбіётыкі.

3. каго (што). Забіваць чым-н. вострым.

К. свінню.

4. каго-што. Біць рагамі, бадаць (разм.).

Бедная тая дамова, дзе вала коле карова (прыказка).

5. перан., каго (што) і без дап. Рабіць каму-н. колкія заўвагі, папракаць.

К. дакорамі.

Калоць (у) вочы (разм.) — папікаць, дакараць, сарамаціць.

Праўда вочы коле (прыказка) — пра нежаданне слухаць непрыемную праўду.

|| зак. закало́ць, -калю́, -ко́леш, -ко́ле; -калі́; -ко́латы (да 3 знач.).

|| аднакр. кальну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ (да 1, 2 і 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бу́ры 1, ‑ая, ‑ае.

Шаравата-карычневы. Бурыя скалы. Бурыя тарфянікі. □ Спіна ў ліня мае цёмна-бурую афарбоўку, бакі — бурыя ці зеленавата-жоўтыя з характэрным залацістым адценнем. Матрунёнак. Чорныя, як смоль, валасы і буры ад загару твар, высокі рост і магутныя плечы Арцёма вылучалі яго сярод астатніх у людскім патоку. Ваданосаў. // Цёмна-руды з чырванаватым адлівам (пра масць жывёл). Бурая карова. Буры мядзведзь.

•••

Буры жалязняк гл. жалязняк.

бу́ры 2, ‑аў; адз. бур, ‑а, м.

Нашчадкі еўрапейскіх (пераважна галандскіх) каланістаў, якія асталяваліся на поўдні Афрыкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)