Скрыдэ́ль ‘скрыль’, памянш. скрыдэ́лек, скрыдэ́лак (беласт., ашм., гродз., Сл. ПЗБ), скры́длікі ‘страва з цёртай бульбы’ (Сцяшк. Сл.), сюды ж, відаць, скрыдле́ўе ‘скібы змёрзлай зямлі’ (віц., Хрэст. дыял.). Кантамінацыя скрыль і скрыдла, скрыдля (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кархаві́нне ’макрота, якая выдзяляецца пры кашлі’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб., Шатал.), да кархаць 1 (гл.), не зусім ясна агаласоўка рэгулярнага суфікса.

Кархаві́нне ’жабіна ікра’ (Сл. паўн.-зах.), пераносна да папярэдняга. Кантамінацыя з кракавінне (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Алі́ ’ці, або’ (Нас.), рус. али, ст.-рус. али, серб.-харв. а̏ли, славен. ali ’тс’ да а і лі (гл.). Частковая семантычная кантамінацыя з але (гл.), якое іншага паходжання. Параўн. Шанскі, 1, А, 75.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Разкярэ́ша (розкере́ша) ’нерастаропны, маруда’ (іван., Непакупны, Связи, 194), ’брудны, мурза’ (пруж., там жа), укр. палес. розкере́ша ’крываногі, клышаногі’, ’развілка ў сасне’. Кантамінацыя балт. keréža і разкарака (разкоря́ка) ’разгалінаванае дрэва’ (Непакупны, Связи, 195). Гл. раскярэша.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Важґа́цца 1 ’прагінацца’ (гук ґ выбухны) (З нар. сл.): «кладка важгаецца». Да вага (?). Магчыма, кантамінацыя ва́жыцца ’вагацца, хістацца’ (Мат. Гом.) і вагацца. Параўн. рус. провеситься, серб.-харв. ва́гнути узважыць’ і ’прагнуцца’.

Важга́цца 2. Гл. важдацца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Капу́ша ’звязка лістоў тытуню’ (хойн. Мат. Гом.). Да папуша < папужа ’скрутак лісця’. Балтызм. Параўн. літ. papūža ’пачак, стос’ (Грынавецкене. Сл. паўн.-зах., 3, 405). Не выключана кантамінацыя з рус. пампу́ша ’тс’ (гл. Фасмер, 3, 195).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́дзерка 1 ’гаёк, лясок’ (Нас., Чач., Бяльк., Жд. 2, З нар. сл., Нар. сл., Яшк.). Да кудра (гл.). Магчыма, кантамінацыя з кудзер (гл.).

Ку́дзерка 2 ’кавалачак недажатага збожжа, барада’ (З нар. сл.). Гл. кудзерка 1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ганбузава́ць ’ганьбаваць’ (Шатал.). Відавочна, гібрыднае слова, кантамінацыя слоў тыпу га́ніць, га́ньбіць + бузава́ць. Але параўн. форму без г‑ (анбузава́ць ’перабіраць, капрызіць’, Шатал.). З прыкладаў, якія прыводзіць Шаталава, відаць, што гэта па значэнню адно і тое ж слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клундзю́к ’страўнік, начынены мясам’ (гл. кіндзюк) (Сл. паўн.-зах.). Параўн. літ. skilandziukas ’тс’ (Сл. паўн.-зах., 2, 480), ’тоўсты, брухаты’ (параўн. таксама кіндзюк) (З нар. сл.), ’сляпая кішка ў кабана’ (Нар. сл.). Кантамінацыя кіндзюк і клунак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тра́хлы ‘трухлявы’ (Мат. Гом.). Мажліва, кантамінацыя тру́хлы і дра́хлы (гл.), параўн. рус.-ц.-слав. друхлый ‘прыгнечаны’, звязанае чаргаваннем з дряхлый ‘стары, трухлявы’ (Фасмер, 1, 544). Магчыма аддаленая сувязь з літ. trèšti ‘псавацца, гніць, трухлявець, рабіцца мяккім’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)