КАЧКАНА́РСКАЯ ГРУ́ПА ЖАЛЕЗАРУ́ДНЫХ РАДО́ВІШЧАЎ У Свярдлоўскай вобл. Расіі. Вядома з 18 ст.Гал. радовішчы: Качканарскае і Гусевагорскае. Радовішчы магматычнага паходжання. Разведаныя запасы больш за 12 млрд.т з колькасцю жалеза 17%. Руды змяшчаюць тытан, ванадый. З 1963 распрацоўваецца Гусевагорскае радовішча. Здабыча руды адкрытым спосабам. Абагачэнне мокрай магнітнай сепарацыяй. Колькасць жалеза ў канцэнтраце 61%. 2 кар’еры; ф-кі: абагачальная, агламерацыйная і акамкавання. Асн.прамысл. цэнтр — г. Качканар.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАТАРЫ́НГСКІ ЖАЛЕЗАРУ́ДНЫ БАСЕ́ЙН,
буйнейшы ў Зах. Еўропе рудны раён на паграніччы Францыі, Германіі, Бельгіі і Люксембурга. Пл. басейна каля 1100 км². Асадкавага паходжання. Руданосная пясчана-карбанатная тоўшча юрскага ўзросту, магутнасць 10—60 м, рудных пластоў — 1—13 м. Руды дробнааалітавыя, з гётыту, жалезістых хларытаў і сідэрыту. Агульныя запасы руд 15 млрд.т, дзе жалеза 31—32%. Здабыча падземным спосабам. Цэнтр здабычы — г. Мец (Францыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НОВАМАСКО́ЎСК,
горад у Тульскай вобл., у Расіі, каля вытокаў рэк Дон і Шат. Да 1934 наз. Бобрыкі, да 1961 Сталінагорск. 142,9 тыс.ж. (1996). Чыг. станцыя. Цэнтр вытв-сці мінер. угнаенняў і інш. відаў хім. прам-сці; машынабудаванне, металаапр., дрэваапр., лёгкая, харч.прам-сць. Здабыча бурага вугалю. ГРЭС. Драм.тэатр. Музей гісторыі горада. Арх. помнікі; рэшткі манастыра 17 ст., драўляны Троіцкі сабор (2-я пал. 18 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́РЛАНД (Norrland),
пласкагор’е на УСкандынаўскага паўвострава на Пн Швецыі і Фінляндыі. Паніжаецца прыступкамі з З на У (ад Скандынаўскіх гор да Батнічнага зал.) ад 800 да 200 м. Складзена з крышт. парод Балтыйскага шчыта. Характэрны марэнныя грады і інш. формы стараж.-ледавіковага рэльефу, азёры, паўнаводныя парожыстыя рэкі. Расліннае покрыва — таежныя лясы. Лесанарыхтоўкі. Каскады ГЭС. Здабычажал. руды (цэнтр — г. Кіруна), руд каляровых металаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎНО́ЧНАЯ ТЭРЫТО́РЫЯ (Northern Territory),
адм. адзінка на Пн Аўстраліі. Пл. 1,4 млн.км². Нас. 187,1 тыс.чал. (1997), у т. л. больш за 30 тыс. аўстралійцаў-абарыгенаў. Адм. ц., гал. порт — г. Дарвін. Займае пясчанікава-вапняковае плато выш. 200—300 м, на Пд невял. горныя хрыбты выш. да 1510 м. Радовішчы уранавых, медных, алюмініевых, марганцавых і інш. руд, золата. Клімат на Пн трапічны, мусонны, на Пд пустынны. Сярэдняя т-растудз. 29 °C, ліп. ад 24 °C на Пн да 12 °C на Пд. На Пн выпадае штогод да 1500 мм ападкаў, на Пд каля 200—300 мм. Пераважае пустынная і паўпустынная расліннасць, на Пн — трапічныя рэдкалессі і хмызнякі. Аснова гаспадаркі — здабыча карысных выкапняў і мясная жывёлагадоўля. Здабыча уранавых і марганцавых руд, золата, нафты. Гадуюць буйн. раг. жывёлу і буйвалаў (разам каля 1,5 млн. галоў). Невялікія пасевы кукурузы, сорга, арахісу, фасолі, рысу, соі. Агародніцтва (дыні, кавуны, памідоры). Садоўніцтва (апельсіны і бананы). Марское рыбалоўства. У прам-сці пераважае харч. галіна (мясная, рыбакансервавая). Ёсць прадпрыемствы па вытв-сці адзення, буд. матэрыялаў, метал. вырабаў, сувеніраў. Турызм. Транспарт пераважна аўтамабільны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
pastwa
ж.уст. корм; харч; здабыча;
porzucić na ~ę losu — пакінуць на волю лёсу;
stać się ~ą płomieni — стаць здабычай агню
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Raubm -(e)s
1) рабу́нак, грабе́ж
2) здабы́ча;
an j-metw. ~ begéhen* [verüben] гра́біць, рабава́ць каго́-н., што-н.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
БУРЭІ́НСКІ ВУ́ГАЛЬНЫ БАСЕ́ЙН,
у Хабараўскім краі Расійскай Федэрацыі. Працягласць 150 км, шыр. 50—60 км. Пл. 6000 км². Вугляносныя адклады верхняй юры—ніжняга мелу. Балансавыя запасы да глыб. 300 — 1,9 млрд.т.
Адкрыты ў 1844, прамысл. распрацоўка з 1939. Вуглі каменныя, маркі Г. Цеплыня згарання на рабочае паліва каля 20 МДж/кг. Здабыча падземным і адкрытым спосабамі. Вуглі выкарыстоўваюцца як энергет. паліва на ТЭЦ (80%) і прамысл. прадпрыемствамі рэгіёна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́СМУТАВЫЯ РУ́ДЫ,
мінеральныя ўтварэнні, якія маюць вісмут у колькасцях, дастатковых для прамысл. атрымання. Вядома больш за 60 рудных вісмутавых мінералаў. Асноўныя: вісмут самародны, вісмуцін, тэтрадыміт, казаліт, бісміт, бісмуціт, тэлуравісмуціт. Радовішчы эндагенныя (постмагматычныя і гідратэрмальныя) і экзагенныя. Радовішчы ўласна вісмутавых руд, у якіх больш за 0,2% вісмуту, рэдкія. Асноўнае значэнне маюць вісмутзмяшчальныя руды (0,001—0,1 Ві) вальфрамавых, алавяных, медных, залатарудных і свінцова-цынкавых радовішчаў. Здабыча ў Аўстраліі, Японіі, Перу, Мексіцы, Балівіі, ЗША.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХО́ДНЕ-АФРЫКА́НСКАЯ ПРАВІ́НЦЫЯ БАКСІ́ТАЎ,
на тэр. Гвінеі, Сьера-Леоне, Малі, Ганы, Камеруна.
Пл. больш за 1,75 млн.км² Разведаныя запасы каля 7 млрд.т. Асваенне з 1941. Адкрыта каля 100 радовішчаў. Звязана з латэрытнай карой выветрывання стараж. і седыментацыйных басейнаў Афрыканскай платформы. Баксіты гібсітавыя, абломкавыя з утрыманнем 45—50% гліназёму сярэднегатунковага і больш за 50% высокагатунковага. Здабыча адкрытым спосабам. Гал. цэнтры: Баке, Фрыя, Кіндыя (Гвінея), Аваса (Гана), Маканджы (Сьера-Леоне).