вы́марать сов., прост.

1. (испачкать) вы́пацкаць, мног. павыпэ́цкваць, запэ́цкаць, мног. пазапэ́цкваць, упэ́цкаць; забру́дзіць, мног. пазабру́джваць;

2. (вычеркнуть) вы́красліць, мног. павыкрэ́сліваць, вы́касаваць, мног. павыкасо́ўваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́качаць, выка́чваць

1. (бялізну і г. д.) mngeln vt;

2. разм. (у што-н.) inrollen vt; wnden* vt (у муку);

3. (запэцкаць) beschmtzen vt, schmtzig mchen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

забру́дзіць, ‑бруджу, ‑брудзіш, ‑брудзіць; зак., каго-што.

1. Зрабіць брудным; запэцкаць. Забрудзіць сукенку. Забрудзіць падлогу. Забрудзіць ваду.

2. перан. Пазбавіць маральнай чысціні; запляміць, зняславіць. Але знайдзі ў сабе сілы, бо гэта адзіная магчымасць ратаваць сваё шчасце, інакш яго растопчуць, забрудзяць. Шамякін. Сваім учынкам Мачулін кінуў цень і на [Ціхана], нібы забрудзіў яго чыстыя і шчырыя пачуцці да Мальвіны. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́качаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. што. Разгладзіць качаннем. Выкачаць бялізну качалкай. // Качаючыся, прымяць, змяць, утрамбаваць што‑н. Сёння раніцай жонка пайшла ў агарод па цыбулю і прыбегла плачучы: нехта ўсе грады выкачаў. Сяргейчык.

2. каго-што. Пераварочваючы з боку на бок, укачаць, абляпіць у што‑н. Выкачаць цеста ў муку. // Запэцкаць у што‑н. Выкачаць яблыкі ў пясок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ума́заць, умажу, умажаш, умажа; зак., што.

1. Запэцкаць, забрудзіць. Умазаць лоб у сажу. □ [Сашка] вунь ужо ўюном палез паміж машын і пад машыны. І ўмажа што-небудзь, абавязкова ўмажа, не вопратку, дык рукі. «Беларусь». Боганчык стаў церці рукамі вочы — згледзеў, што чорныя пальцы: умазаў, калі бег праз гарэлы сасоннік. Пташнікаў.

2. Замацаваць што‑н. устаўленае растворам гліны, цэменту. Умазаць кацёл у печ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

zababrać

зак.

1. забрудзіць; запэцкаць; запляміць;

2. перан. занядбаць; запусціць; заблытаць;

zababrać sprawę — занядбаць справу

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

скрыва́віць, ‑ваўлю, ‑вавіш, ‑вавіць; зак., каго-што.

Разм. Збіць, зраніць да крыві; пакрыць, запэцкаць кроўю. [Тодар:] — А Голавкокавага быў збілі на горкі яблык .. Скрывавілі ўсяго хлопца як мае быць. Крапіва. [Дубіцкі:] — Тады мяне тапталі нагамі, таварыш Кісялёў, мяне скрывавілі да таго, што я не мог ні ляжаць, ні сядзець. Чарнышэвіч. Раненне ў Міколы было не цяжкае — кантузія і некалькі невялікіх асколкаў парвалі пінжак ды скрывавілі плечы. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

укача́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. у што. Выкачаць, запэцкаць у што‑н. Хлопцы і дзяўчаты выходзілі .. на раку Случ, каб пакоўзацца на лёдзе, укачаць адзін аднаго ў снег, пажартаваць. Чарнышэвіч. // Качаючы, пакрыць чым‑н. сыпкім, абкачаць у чым‑н. Антось пацёр стрэптацыду, укачаў у яго бульбяныя галушкі і накарміў імі жорава. Ляўданскі.

2. Качаючыся, прымяць што‑н. Укачалі коні траву на прыгуменні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Смарка́ць, смарка́цца ‘ачышчаць нос’. Параўн. укр. сморка́ти, рус. сморка́ть(ся), стараж.-рус. смъркати, ц.-слав. смръкати, смръкъ ‘смаркачы’, польск. smarkać, smark ‘смаркачы’, в.-луж. smorkać, н.-луж. smarkaś, чэш. smrkati, славац. smrkať, серб.-харв. шмр́кати, славен. smŕkati, smŕk ‘соплі’, балг. смъ́ркам, макед. смрка, шмрка. Прасл. *smъrkъ, *smъrkati (або *smr̥kati) роднаснае літ. smùrgas ‘соплі’, smurkštintiзапэцкаць, забрудзіць’, лат. smurgât, новаперс. morg ‘соплі’; усё з і.-е. *smerk‑/*smerg‑ (параўн. сморгаць). Гл. Фасмер, 3, 691; Махэк₂, 562; Шустар-Шэўц, 1323; Сной₁, 586; Рэйзак, 586; Борысь, 562. Сюды ж смаркачы́ ‘соплі’, смарка́ч ‘малады нявопытны чалавек’, смаркуль ‘тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

забрудзіць, запэцкаць, выпацкаць, упэцкаць, запляміць, занасіць; абляпаць, заляпаць, запаскудзіць, урабіць, абрабіць, выквацаць (разм.); перавэдзгаць (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)