1. Які мае адносіны да школы (у 1, 2 знач.). Школьны будынак. Школьны двор. Школьная сістэма ацэнкі ведаў.// Які абслугоўвае школу, працуе ў школе. Школьныя настаўнікі. Школьны ўрач. Школьная бібліятэка.
2. Звязаны з навучаннем у школе, знаходжаннем у школе. Школьныя прыналежнасць. Школьная форма. Школьны ўзрост. Школьныя гады. Школьны таварыш. Школьныя канікулы. □ Маленства! Ты гарыш агнём начлежным, Ты школьным заліваешся званком.Панчанка.
3. Праведзены, выкананы ў школе, школьнікамі, сярод школьнікаў. Школьная насценгазета. □ Перадавалі аб усім: .. на колькі працэнтаў выканала дзённае заданне брыгада цесляроў, хто з вучняў перамог у школьных лыжных спаборніцтвах.Шамякін.// Які складаецца са школьнікаў, створаны школьнікамі (звычайна адной школы). Школьны хор. Школьная самадзейнасць. Школьная каманда гімнастаў.// Прызначаны для школьнікаў; разлічаны на школьнікаў. Школьны лекторый.
4.перан. Несамастойны, вучнёўскі, не падмацаваны жыццёвым вопытам. Школьныя разважанні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дама́шні, ‑яя, ‑яе.
1. Прызначаны для задавальнення бытавых патрэб у доме. Дамашні тэлефон. Дамашнія туфлі. □ Убачыўшы паважную жанчыну ў багатым дамашнім халаце, чалавек у цывільнай вопратцы памякчэў, зняў капялюш.Машара.// Звязаны з доглядам дома, сям’і і пад. Справіць дамашнюю работу.
2. Зроблены, прыгатаваны дома, у сваёй гаспадарцы; не куплены. Дамашні хлеб. □ Злева перад сцэнаю, якая была збіта з новых смалістых дошак і завешана заслонаю з дамашніх тканін, сядзелі музыкі.Гартны.// Прызначаны для выканання дома. Дамашняе заданне.
3. Сямейны, прыватны. Дамашні настаўнік. Дамашняе выхаванне. Дамашнія абставіны. □ Дзядзька Марцін паехаў араць, а Лабановіч некаторы час сядзеў і слухаў навіны дамашняга жыцця.Колас.
4.узнач.наз.дама́шнія, ‑іх. Члены сям’і; асобы, якія жывуць з кім‑н. разам. Надышла цішыня: дамашнія вячэралі.Мележ.
5. Свойскі, не дзікі (пра жывёл, птушак). Валяліся пярыны, падушкі, самакаты, труны розных дамашніх жывёл.Шамякін.
•••
Дамашні арыштгл. арышт.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пяцёрка, ‑і, ДМ ‑рцы; Рмн. ‑рак; ж.
1. Лічба «5». //Разм. Назва розных прадметаў, якія нумаруюцца гэтай лічбай (трамваяў, аўтобусаў і пад.).
2. Адзнака паспяховасці ў пяцібальнай сістэме, якая абазначае «выдатна». Звычайна за вучнем замацоўваецца ў школе стандарт — троечнік, чацвёрачнік, выдатнік. А ў Тамары былі пяцёркі і тут жа тройкі.Ермаловіч.
3.Разм. Колькасць 5; пяцёра. Падзяліўшы групу напалам, .. [Шыбаеў] пакінуў пяцёрку байцоў у лесе паблізу дарогі.Краўчанка.// Група, якая складаецца з пяці чалавек або з пяці прадметаў. [Мікола:] — Мазурэнка сказаў расшырыць арганізацыю. Браць правераных. Уключаць у пяцёркі. Так, каб адзін другога не ведалі, а толькі таго, хто дае заданне.Навуменка.
4.Разм. Грашовы знак або сума ў пяць рублёў. Калі дзялілі каравай, на талерку клаў кожны, колькі мог. Палажыў і Якаў цэлую пяцёрку.Чарнышэвіч.[Соня] разгладжвала пакалечаных рублёўкі, траячкі, пяцёркі.Корбан.
5. Ігральная карта, якая мае пяць ачкоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узмацне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Узмацніцца, павялічыцца ў сіле (пра вецер, дождж і пад.). Вецер узмацнеў і са злосцю круціў вадзяныя струмені.Хадкевіч./ Пра голас, гукі. Шум, які пачаў спадаць, узмацнеў.Шахавец.— Гэта ваша апошняе заданне. — Голас у Хмары ўзмацнеў.Шашкоў./ Пра думкі, пачуцці і пад. Потым, як пайшлі ў школу, дружба .. [Федзькі з Эдзікам] яшчэ больш узмацнела.Пальчэўскі.// Стаць больш трывалым, цвёрдым. Лёд узмацнеў.//перан. Стаць больш дасканалым, выразным. Лірычны маналог у творчасці Брыля асабліва ўзмацнеў у апошнія дзесяцігоддзі.Мальдзіс.
2.(1і2ас.неўжыв.). Стаць больш моцным; умацавацца. Калгас гэтым часам узмацнеў. Пачала папаўняцца малочная ферма. На другі год вялікі прыбытак даў лён.Чарнышэвіч.
3. Стаць больш здаровым, вынослівым; падужэць, паздаравець. Вось выраслі дзеткі, За лета ўзмацнелі, Пад восень у вырай Яны паляцелі.Журба./ Пра расліны. Маладая вішанька ўзмацнела.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2. (заданне) Áufgabe f -, -n, Schúlaufgabe f, Háusaufgabe f;
рабі́ць уро́кі die Áufgaben [Háusaufgaben, Schúlaufgaben] máchen;
адка́зваць уро́к die Áufgabe hérsagen;
3.перан. Léhre f -, -en; Beléhrung f;
гэ́та бу́дзе [паслу́жыць] табе ўро́кам das wird dir éine Léhre sein;
атрыма́ць до́бры ўро́к gehörig Léhrgeld záhlen;
уро́к не пайшоў яму́ на кары́сць er hat nichts zúgelernt
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
прагра́ма, ‑ы, ж.
1. План дзейнасці, работ і пад. [Вулай:] — Становішча такое, што цэх ледзь укладваецца ў праграму.Шыцік.//Спец. План дзейнасці, заданне для аўтаматычнай выканання на станку, машыне і пад. Праграма для электроннай вылічальнай машыны.
2. Дакумент, у якім выкладзены асноўныя задачы і мэты, намечаныя партыяй, грамадскай арганізацыяй і пад. Праграма КПСС. □ У «Маніфесце» намечана ў агульных рысах праграма дзеянняў пралетарыяту.«Беларусь».
3. План, парадак правядзення чаго‑н. Праграма работы з’езда.
4. Сукупнасць нумароў, твораў, якія выконваюцца на канцэрце, у цырку, перадаюцца па радыё, тэлебачанні і пад. У праграме канцэрта ёсць вельмі цікавы нумар.Самуйлёнак.// Друкаваны ўказальнік нумароў, п’ес, выканаўцаў (у канцэрце, спектаклі, радыёперадачы і пад.). Бегла кідаючы позірк на прозвішчы артыстаў у праграме,.. [Казанцаў] спыніўся на адным.Васілевіч.
5. Кароткі змест курса таго ці іншага прадмета, які вывучаецца ў навучальнай установе. Праграма па гісторыі. Праграма па геаграфіі.// Сукупнасць дысцыплін, якія выкладаюцца ў навучальнай установе, на факультэце, курсе. Праграма сярэдняй школы. Праграма матэматычнага факультэта.
6. Тэма, сюжэт музычнага твора.
[Ад грэч. programma — распараджэнне, аб’ява.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
утаймава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак.
1.каго. Уціхамірыць, супакоіць (непаслухмянага, раззлаванага чалавека). Не так лёгка было Данілу ўтаймаваць Сымона. У таго ад злосці прыбавілася сілы, ён нібы звар’яцеў. Нарэшце абяссілены, спацелы і раскудлачаны Сымон здаўся.Чарнышэвіч.// Падпарадкаваць сваёй волі чые‑н. дзеянні, учынкі. Мы ўтаймуем ворагаў зямлі, Мы здолеем у пыл іх планы сцерці!Панчанка.// Падпарадкаваць волі чалавека дзікую або непаслухмяную жывёлу. Утаймаваць тыгра.
2.што. Зменшыць, аслабіць або суцішыць (боль). Я падзякаваў сваёй выратавальніцы і папрасіў, каб яна дала мне ў дарогу гэты корань: — Калі зуб забаліць зноў, я адразу ўтаймую боль.Дубоўка.// Заглушыць, прыглушыць (якое‑н. пачуццё, хваляванне і пад.). Нейкае хваляванне ахапіла ўсіх. Каб утаймаваць яго, людзі пачалі прасіцца ісці на заданне.Шамякін.Мы сядзелі дзе хто, маўчалі, .. не маглі ўтаймаваць сваіх пачуццяў.Няхай.// Заспакоіць, здаволіць (пра жаданні, патрэбы і пад.). [Цвыркун:] — Дзякуй, пане, нешта мне піць хочацца, а салодкім чаем не ўтаймуеш смагі.Пальчэўскі.// Справіцца з якімі‑н. стыхійнымі з’явамі. Утаймаваць пажар. □ Уся брыгада працавала тады цэлага паўдня, пакуль.. утаймавалі шалёную ваду.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
планм.
1. Plan m -(e)s, Pläne; (заданне) Plánsoll n -s, -s; Plánziel n -(e)s, -e; (праект) Entwúrf m -(e)s, -würfe;
навуча́льны план Léhrplan m;
тэматы́чны план Thémenplan m;
калянда́рны план Termínplan m;
склада́ць планéinen Plan áufstellen [entwérfen*, erstéllen];
стро́іць планы Pläne schmíeden;
выко́нваць план den Plan erfüllen [áusführen];
2. (малюнак) Plan m, Grúndriss m -es, -e;
3.
пярэ́дні план Vórdergrund m -(e)s;
за́дні план Híntergrund m -(e)s;
на пярэ́днім плане im Vórdergrund;
буйны́м планамкіно in Gróßaufnahme
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
перарэ́заць, ‑рэжу, ‑рэжаш, ‑рэжа; зак.
1.каго-што. Разрэзаць надвае. Перарэзаць вяроўкі. Перарэзаць тэлефонны провад. □ [Краб] перарэзаў [клюшнямі] рыбіну на дзве часткі, нібы нажніцамі для бляхі паперу.Караткевіч.
2.што. Перайсці, пераехаць што‑н. у якім‑н. напрамку; перасячы. Хацелася перарэзаць на чайцы возера па ўсёй яго даўжыні і шырыні, але ж трэба час.Сташэўскі.
3.што. Стаўшы ўпоперак чаго‑н., спыніць далейшы рух; перагарадзіць. Пасля кароткай парады афіцэраў у камандзіра батальёна .. рота атрымала заданне перарэзаць шлях адступлення немцам з суседняй вёскі.Васілевіч.Не паспеў я адбегчыся шагоў сотню, як раптам дарогу перарэзаў знаёмы рыбак.Якімовіч.Неўзабаве шлях перарэзалі стальныя дзверы.Шыцік.//перан. Парушыць сувязь, зносіны. Збіраўся [Алеська] прыехаць на пабыўку. Ды вайна перарэзала шляхі-дарогі.Б. Стральцоў.
4.перан.; што. Пралягаючы ў якім‑н. напрамку, раздзяліць на часткі што‑н. [Чыгунка] самаўладна перарэзала надвае векавечны лес.Шынклер./ Пра рубцы, маршчыны і пад. Круты смуглявы лоб ад скроні да скроні перарэзалі раўчакі маршчын.Мележ.
5.што. Разм. Размежаваць зямлю нанава, іначай. Большасць галасоў паказала, што ўсю прыбалотную зямлю трэба перамераць і перарэзаць.Чорны.
6.каго-што. Зарэзаць, парэзаць усіх, многіх або ўсё, многае. Перарэзаць усю жывёлу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасла́цьIсов.
1. посла́ть; усла́ть;
п. рэпарцёраў на зада́нне — посла́ть репортёров на зада́ние;
п. кур’е́ра з паке́там — посла́ть (усла́ть) курье́ра с паке́том;
2. (письмо и т.п.) посла́ть, отосла́ть;
3. наряди́ть, посла́ть;
п. фурма́нку — уст. наряди́ть (посла́ть) подво́ду;
4. (направить) посла́ть;
п. ку́лю — посла́ть пу́лю;
◊ пашлі́ дурно́га, а за ім друго́га — посл. дурака́ пошлёшь, а за ним и сам пойдёшь
пасла́цьIIсов., в разн. знач. постла́ть, постели́ть;
п. абру́с на стол — постла́ть (постели́ть) ска́терть на стол;
п. пасце́ль — постла́ть (постели́ть) посте́ль
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)