разадра́ць, -здзяру́, -здзярэ́ш, -здзярэ́; -здзяро́м, -здзераце́, -здзяру́ць; -здзяры́; -задра́ны; зак. (разм.).

1. каго-што. Рэзкім рухам раздзяліць на часткі; парушыць што-н. цэлае, зрабіць драным.

Р. паперу на дробныя кавалкі.

Р. плашч.

2. каго. Пазбавіць жыцця (пра драпежных жывёл, птушак).

Воўк разадраў авечку.

3. што. Нанесці рану, драпіну.

Р. нагу аб дрот.

|| незак. раздзіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дражэ́

(фр. dragée)

1) дробныя цукеркі круглай формы;

2) медыцынскія пілюлі і вітаміны ў форме такіх цукерак.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

мікрагаме́ты

(адмікра- + гаметы)

мужчынскія палавыя клеткі ў спаравікоў, звычайна рухомыя і больш дробныя, чым жаночыя (параўн. макрагаметы).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

міцэ́лы

(н.-лац. micella, ад лац. mica = крошка, крупінка)

вельмі дробныя крышталічныя часцінкі ў складзе калоіднага рэчыва.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

замо́раны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад замарыць.

2. у знач. прым. Моцна стомлены, змучаны. Замораны выгляд. □ Лабановічу кінулася ў вочы, што людзі, з якімі ён тут сустракаўся, былі дробныя, худыя, замораныя. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надрабі́ць 1, ‑раблю, ‑робіш, ‑робіць; зак., што.

Падоўжыць, павялічыць вязаннем што‑н. Надрабіць панчохі.

надрабі́ць 2, ‑драблю, ‑дробіш, ‑дробіць; зак., чаго.

Разбіўшы, разламаўшы на дробныя часткі, нагатаваць нейкую колькасць чаго‑н. Надрабіць кучу камення.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тры́шчыць1 ‘крышыць, ламаць на дробныя часткі пад цяжарам’ (Нас., Байк. і Некр.), трі́шчыты ‘лупцаваць’ (кам., ЖНС), трышчэ́нне ‘ламанне’ (Юрч. СНС), трышчэ́ньнік ‘ламальшчык’ (там жа); тры́шчыцца ‘раскрывацца (пра пупышкі на дрэвах)’ (Касп.), ‘крышыцца на дробныя часткі’ (Нас., Байк. і Некр.), тры́шчаны ‘раздроблены’ (там жа). Да трысці́ць2, трушчыць, гл.

Тры́шчыць2 ‘сукаць’ (Сцяшк. Сл.). Да трысці́ць1 (гл.), тры́шчаны ‘злучаны з двух-трох столак, нітак’ (Нас.), ‘ссуканы’ (Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жарства́ Буйны пясок, дробныя каменьчыкі з разбуранага граніту (БРС). Тое ж жаршня́ (Лёзн.), жораст (Сміл. Шат.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Плавуне́ц ’раска, Lemna minor L.’ (саліг., ЛА, 1). З плавунt (гл.). Суфікс ‑eif адлюстроўвае дробныя памеры расліны. Параўн. укр. плаву́шник -вадаперыца балотная, Hottonia palustris L.’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́цепнік, паціпнік, пацапнік, пацяпнік, пацемнік, пацэпнік, поцепнік ’драбналессе, хмызняк, кусты’, ’густы невялікі лес’ (Нас., Мядзв., Юрч., ТС), слаўг. поцябнік, поцяпнік ’тс’ (Яшк.), ’дробныя, абцярэбленыя сукі; дробныя дровы з парасніку’ (Нас.; маг., Яшк.), ’дробны лес, які застаўся на месцы высечанага лесу’ (Касп.). Беларускае. Утворана, як і па‑рас‑нік ’малады лес’. У якасці роднасных іншаславянскіх лексем можна ўказаць польск. ciepać, ciepnąć, ćpać, ćpić ’кідаць, кінуць, ціснуць’, ’ударыць’, ’махнуць’ (параўн. фразу: Глядзі, які лес вымахаў/), якія можна зблізіць семантычна са значэннем бел. слова ’дробныя, абцярэбленыя сукі, дровы’. Другая група значэнняў ’драбналессе; густы, невялікі лес на месцы высечанага’ працягвае семантыку літ. stieptis ’выцягвацца, цягнуцца ўверх’, лат. stiepties ’тс’, ’расці’ пра хуткі рост. У гэтым выпадку можна бачыць балтызм.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)