Тэ́бель ‘свердзел’ (ТСБМ, Мядзв., Янк., Жд. 3, Касп., Арх. Вяр., ТС), тэ́быль ‘тс’ (драг., Жыв. сл.), ты́бель ‘тс’ (Пятк. 1), тэ́бяльдраўляны шып’, ‘свердзел’ (Сцяшк., Скарбы), ту́бель, ты́бель, тэ́баль, тэ́бэль, тэ́бяль (Сл. ПЗБ), тэ́бель, тэ́бел, тэ́бол ‘свердзел’, ‘драўляны гвозд, шпунт’ (ТС). Праз польскую мову, дзе tybelдраўляны гвозд, якім злучаюць часткі драўляных вырабаў’, рэдка ‘свердзел’, што, у сваю чаргу, з с.-в.-ням. tübel ‘гвозд, калок’, якое выводзіцца са ст.-в.-ням. *(gi)tubili ‘выразка; стык; тое, што ўбілі’, ўрэшце ўзыходзіць да і.-е. *dheu̯bh‑, dhubh‑ ‘біць, дзяўбці; драўляны гвозд, клін’ (Köbler, Wörterbuch des althochdeutschen Sprachschatzen, Paderborn, 1993, 1098). Таго ж паходжання дзю́бель ‘прабойнік, клін, устаўка ў адтуліну’, што выводзіцца з н.-в.-ням. Dübel ‘гвозд, клін’, відаць, непасрэдна з нямецкай прафесійнай лексікі, магчыма, набліжанае да дзюба, дзюбаць. Гл. таксама ЕСУМ, 5, 564; Вінцэнц. Сюды ж дзеяслоў тэблёваць ‘рабіць тэблем дзірку ў дрэве, свідраваць’ (ТС) і фанетычныя варыянты тэблёва́ты ‘тс’ (Сл. Брэс.), тэблява́ць ‘тс’ (Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

спі́ца, -ы, мн. -ы, спіц, ж.

1. Адзін з драўляных або металічных стрыжняў, які злучае калодку кола з вобадам.

У коле не хапае многа спіц.

2. Драўляны або металічны стрыжань рознага прызначэння.

3. Плоскае выгнутае шыла для пляцення лапцей.

4. Тонкі драцяны стрыжань для вязання.

Апошняя спіца ў калясніцы (разм.) —

1) чалавек, які адыгрывае нязначную ролю ў жыцці, грамадстве, у якой-н. справе;

2) тое, што не мае вялікага значэння.

|| прым. спі́цавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Мялка, мня́лкадраўляны таўкач’, ’церніца’ (ТСБМ, Уладз., Бяльк., Сл. ПЗБ), ’жанчына, якая церла лён’ (чэрв., Сл. ПЗБ). Рус. мя́лка. Бел.-рус. ізалекса. Да мяць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

БЕРАСЦЯ́НКА,

1) лёгкі адна- або двухвёславы човен. Аснова — драўляны каркас, абцягнуты спец. апрацаванай бяростай. Здаўна бытавалі на Палессі, а таксама ў народаў Амурскага басейна (нанайцаў, ульчаў, эвенкаў).

2) Невялікая бочачка з вечкам для захоўвання мёду, круп, прыпраў і інш. прадуктаў у беларусаў. Рабілі з берасцянага скрутка, канцы якога замацоўвалі фігурным злучэннем у «замок». Сценкі берасцянкі аздаблялі ціснёным узорам у выглядзе сеткі ці хваёвых лапак; трубачкай ці цвіком наносілі ланцужкі ўзораў з кружочкаў і кропак. У наш час выйшлі з ужытку.

Берасцянка.

т. 3, с. 108

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПІ́НСКІ КАСЦЁЛ І КЛЯ́ШТАР БЕРНАРДЗІ́НЦАЎ,

помнік архітэктуры 18—19 ст. ў г. Пінск Брэсцкай вобл. Касцёл пабудаваны ў 1765—86 з цэглы ў стылі барока (з 1830-х г. Варварынская царква) на месцы драўлянага касцёла пач. 18 ст. Прамавугольны ў плане аднанефавы храм з паўкруглай алтарнай апсідай. Гал. фасад аздоблены пілястрамі, карнізамі, нішамі і завершаны 3-лопасцевым франтонам. Перспектыву інтэр’ера замыкае размалёўка апсіды ў тэхніцы грызайль. Захаваўся помнік іканапісу 16 ст. — абраз «Маці Божая Адзігітрыя Іерусалімская». У пач. 19 ст. побач узведзены мураваны 2-павярховы корпус кляштара (у 1832 скасаваны; у 1858—75 тут размяшчаўся правасл. Пінскі Варварынскі манастыр, у 1993 адноўлены).

Драўляны касцёл Міхаіла Архангела пабудаваны ў 1712 у прадмесці Пінска Каралін па фундацыі М.​Вішнявецкага і яго жонкі Кацярыны з Дольскіх. Аднанефавы прамавугольны ў плане будынак быў накрыты 2-схільным дахам. Гал. фасад з трохвугольным франтонам і арачным парталам увахода фланкіравалі 2 трох’ярусныя вежы (2 ніжнія ярусы чацверыковыя, верхні васьмерыковы, завершаны купалком). Побач стаяў невял. 1-павярховы драўляны будынак кляштара. Касцёл і кляштар адлюстраваны на карце бернардзінскіх кляштараў літ. правінцыі, выгравіраванай Г.​Ляйбовічам у 1750—60-я г.

Р.​В.​Баравы, Ю.​А.​Якімовіч, А.​А.​Ярашэвіч.

Пінскі касцёл і кляштар бернардзінцаў. Варварынская царква. Здымак 2000.

т. 12, с. 371

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ля́мус

(польск. lamus, lemus, ад с.-в.-ням. lem-hus = гліняны будынак)

мураваны або драўляны будынак для зберагання гаспадарчых прылад, збожжа, прадуктаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Табу́р ’качарга’ (брасл., Сл. ПЗБ). Няясна. Малаверагодная сувязь з сіб. табу́рка ’скобка, якая паказвае вагу на бязмене’, ’драўляны завостраны стрыжань’ без пэўнай этымалогіі, параўн. Анікін, 520.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кавяла́, ы́; мн. кавёлы (з ліч. 2, 3, 4 кавялы́), кавёл; ж.

Разм. Самаробны драўляны пратэз для нагі. Мыліцы Уладысь паставіў дома за ложкам — гэта больш святочнае прыладдзе, — а для работы змайстраваў кавялу: хоць не так і хораша, а — зручна. Скрыган. Дзядзька быў інвалід, на кавяле, і з аднастволкай. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзеравя́ны, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Зроблены з дрэва; драўляны. Дзеравяны ложак, прыбраны сціпла і чыста, прытуліўся да акна. Мурашка. Пад самаю паліцаю, ля сцяны па ўслончыку, стаіць дзеравянае вядро з вадою. Сабаленка.

2. перан. Нерухомы, нежывы. Дзеравяны твар. // Невыразны, бясстрасны. — Ну на табе! Кахаю!.. — вымармытаў я глухім дзеравяным голасам. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ву́залавакдраўляны брусок над пярэдняй воссю ў возе’ (свісл., Шатал.), ву́залаўка ’тс’ (Жд., 2). Да вузгалавак ’тс’ са спрашчэннем спалучэння зычных, звязаным з дээтымалагізацыяй слова, гл. вузгалаўе.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)