ПІЛІ́ПАЎСКІЯ ПЕ́СНІ,

песні зімовага цыкла каляндарна-абрадавай паэзіі. Выконвалі іх на вячорках, прадучы кудзелю ў піліпаўку (6-тыднёвы пост перад калядамі). Ў іх пераважаюць сумныя матывы, у т. л. пра гаротнае жыццё замужняй жанчыны-сялянкі. Вылучаюцца 2 асн. тэмы П.п.: праца сялянкі ў доўгія зімовыя вечары (услаўляюцца ўмелыя працавітыя майстрыхі-рукадзельніцы, з’едліва высмейваюцца гультайкі і няўмекі), сямейныя ўзаемаадносіны (цяжкае, бяспраўнае становішча нявесткі ў сям’і мужа). Сярод П.п. трапляюцца таксама песні баладнага тыпу, жартоўныя, любоўная лірыка.

Публ.: Зімовыя песні. Мн., 1975.

Літ.:

Карский Е.Ф. Белорусы. М., 1916. Т. 3, ч. 1. С. 97—137.

А.​І.​Гурскі.

т. 12, с. 357

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

эдэ́м, ‑у, м.

1. Паводле біблейскага падання — краіна, дзе жылі Адам і Ева да іх грэхападзення; рай.

2. перан. Прыгожая мясцовасць; месца, дзе можна бесклапотна і шчасліва жыць. Сын кулака Юхім Кашлаты доўгія гады марыў аб шчаслівым жыцці, аб жыцці ў раі — эдэме. Кудраўцаў.

[Стараж.-яўр.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ляга́ра, ляґарэ́ ’ляжак пад бярвеннямі’ (Сл. ПЗБ; слонім., Нар. словатв.), лягары́, лягера́ ’ляды, рычагі (бярвёны), прыстасаванцу для падняцця цяжару’ (рэч., Нар. сл.; Мат. Гом.), ’доўгія бярвенні, па якіх выкочваюць на бераг бярвенні з плыта’ (гродз., Нар. сл.; лунін., Шатал.), ’падваліны’ (Сцяшк., Сцяц.; бяроз., маст., Шатал.; зэльв., Сцяц. Словаўтв.), лігар ’папярочка на капылах саней’ (малар., Нар. словатв.). Да ле́гар (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Касмы́ль ’пасма’ (Касп., БРС); ’касматы чалавек’ (Сл. паўн.-зах., 2). Параўн. рус. дыял. космы́льдоўгія раскудлачаныя валасы’, ’нячэсаная галава’. Вытворнае (суфіксам ‑ylь) ад прасл. *kosmъ, *kosma ’волас, валасы’, ’колер шэрсці жывёлы’, ’шэрсць’ і г. д. Здаецца, тып *kosmylъ з’яўляецца славянскім дыялектным утварэннем (бел.-рус. гаворкі) позняга часу (у Трубачова, Эт. сл., 11, 145–147, у іншых мовах не адзначаецца).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыгалаве́шка ’два палены, якія кладуцца на паду ў печ паралельна, а на іх канцамі кладуцца дровы’ (Янк.), мн. л. прыгало́вічы, пры́галавічыдоўгія палены дроў (звычайна два), якія кладуцца спераду ў печ’ (Жд., Нар. сл.), параўн. укр. при́голова́ч, при́голо́вачок, при́головок ’палена, якое кладзецца ўпоперак печы, каб на яго можна было класці палены ўпоперак’. Да галава, галавешка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ста́ер

(англ. stayer = літар. вынослівы чалавек)

1) спартсмен, які спецыялізуецца ў бегу ці гонках на доўгія дыстанцыі (параўн. спрынтэр);

2) конь, які дасягнуў на скачках найбольшай хуткасці на доўгіх дыстанцыях (параўн. фляер).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

разва́ліны, ‑лін; адз. няма.

Разм. Тое, што і развалкі. Сані, тыя самыя разваліны, што доўгія гады пад’язджаў ён [Пніцкі] на іх усё пад станцыю .., стаялі прыпёртыя да суседняй сцяны. Чорны. Антон вынес з пуні і палажыў на разваліны і адзін ахапак сена, і другі, і трэці. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

размаі́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Якому ўласцівы розныя прыкметы; неаднолькавы, разнастайны. Прыпарвала, і бор аж млеў ад размаітых пахаў — хвоі, ягадніку, травы. Сачанка. Ужо можна было разгледзець іх размаітую вопратку: доўгія і кароткія сялянскія кажухі, салдацкія шынялі, картовыя чорныя ватоўку і зайздрасць многіх партызан — зялёныя армейскія бушлаты. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ВАДАРЭ́ЗЫ (Rynchopidae),

сямейства птушак атр. сеўцападобных. 3 віды: вадарэз афрыканскі (Rynchops flavirostis), вадарэз амерыканскі, або чорны (R. nigra), вадарэз індыйскі (R. albicollis). Жывуць у тропіках у вусцях вял. рэк, каля марскіх узбярэжжаў і на вял. унутр. вадаёмах Афрыкі, Паўд. Амерыкі, ПдУ Паўн. Амерыкі, Індастана і часткі Індакітая.

Даўж. да 45 см. Зверху чорныя, знізу белыя. Крылы доўгія і вострыя. Дзюба доўгая, ніжняя частка на ​1/3 даўжэйшая за верхнюю. Ногі кароткія. Шчылінападобная зрэнка — выключэнне ў класе птушак Лятаюць над вадой у пошуках корму, здабываюць дробную рыбу, вадзяных насякомых, рачкоў. Гнёзды на водмелях пясчаных астравоў. Нясуць 2—5 яец.

Вадарэз індыйскі.

т. 3, с. 434

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АРАНГУТА́Н (Pongo),

род чалавекападобных малпаў сям. пангідаў атр. прыматаў. Адзіны від — арангутан звычайны (P. pygmaeus). Жыве ў забалочаных трапічных лясах а-воў Суматра і Калімантан.

Рост самцоў да 1,5 м, маса да 200 кг, самкі значна меншыя. Склад цела масіўны. Заднія канечнасці кароткія, пярэднія доўгія з размахам да 2,25 м. Вельмі развітая мускулатура. Цела ўкрытае рэдкімі валасамі чырвонакарычневага колеру, на плячах даўж. валасоў да 40 см. Жывуць на дрэвах, дзе будуюць гнёзды. Кормяцца пладамі (найчасцей дурыяну), птушанятамі, яйкамі. Нараджаюць 1 дзіцяня масай 1,5—2 кг, якое маці корміць малаком да 3—4 гадоў. Жывуць да 30 гадоў. Колькасць невялікая. Ахоўваецца.

Арангутан.

т. 1, с. 452

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)