Балабо́ст ’балбатун’ (Бір. Дзярж.). Запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск.дыял. (з бел. тэрыторыі; Карловіч, 1, 41) bałaboste ’гаспадар або гаспадыня карчмы’ (а гэта з той жа крыніцы; што і балабо́с1 (гл.); Варш. сл., 1, 89). На семантыку запазычанага слова, мабыць, аказала ўплыў падобнае да яго балабо́с ’балбатун’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кага́л ’шумны натоўп, зборышча’ (ТСБМ; бяроз., Выг.; Др.-Падб., Касп., Нас., Шат., Янк., Яўс.), ’гурт. грамада’ (Бір. Дзярж., Нар. лекс.). Рус.зах.-бран.кагал ’шумны натоўп’. Укр.кагал ’шумнае зборышча’. Утворана ад кагал ’яўрэйскае абшчыннае самакіраванне і сама абшчына’, адкуль значэнні ’гурт’ і ’шумны натоўп’ маглі развівацца незалежна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АБРА́ЖАННЕ МАЯСТА́ТУ (ображенье маестату; ад лац. majestas вялікасць, гонар),
юрыдычны тэрмін часоў ВКЛ, які азначаў замах на дзярж. ўладу; у шырокім сэнсе слова — дзярж. здрада, замах на гонар і годнасць вял. князя, распаўсюджанне лжывых, ганебных чутак пра яго. У адпаведнасці з артыкуламі Статута ВКЛ 1588 абражанне маястату каралася смерцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯНЕ́ЎСКІ (Казімір Іванавіч) (23.8.1896, г.п. Ліцін Вінніцкай вобл., Украіна — 3.7.1968),
бел. альтыст. Засл. арт. Беларусі (1955). Вучыўся ў Варшаўскай кансерваторыі (1918—21). Працаваў у аркестрах муз. т-раў Вінніцы, Кіева, Баку. У 1937—68 канцэртмайстар групы альтоў у аркестры Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. Удзельнік Дзярж. квартэта БССР.
расійская артыстка балета, балетмайстар, педагог. Нар.арт. Расіі (1978). Нар.арт.СССР (1989). Скончыла Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва імя Луначарскага (1973). З 1957 салістка Дзярж.акад. харэаграфічнага ансамбля «Бярозка», з 1980 яго маст. кіраўнік. Стварыла шэраг танцаў і кампазіцый, прасякнутых яскравым нац. каларытам, лірызмам.
расійскі кінарэжысёр. Засл. дз. маст. Расіі (1990). Сын Ю.П.Германа. Скончыў Ленінградскі дзярж.ін-тт-ра, музыкі і кінематаграфіі (1960). Паставіў фільмы: «Праверка на дарогах» (1972, вып. 1986, Дзярж. прэмія СССР 1987), «Дваццаць дзён без вайны» (1977, прэмія імя Ж.Садуля, Францыя), «Мой сябра Іван Лапшын» (1982, вып. 1985, Дзярж. прэмія Расіі імя братоў Васільевых 1986), «Хрусталёў, машыну!» (1991—97), дзе дакументавана дакладная перадача атмасферы мінулага часу стала маст. фундаментам філас. роздуму пра суадносіны асабістага і гістарычнага. Як акцёр здымаўся ў фільмах: «Раферці», «Сяргей Іванавіч ідзе на пенсію» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСМА́ТАЎ (Леанід Васілевіч) (12.1.1901, с. Верхні Ломаў Ніжняломаўскага р-на Пензенскай вобл., Расія — 2.8.1977),
расійскі кінааператар. Засл. дз. мастацтваў Расіі (1944). Скончыў Дзярж. тэхнікум кінематаграфіі (1927). З 1929 выкладаў ва Усесаюзным дзярж. ін-це кінематаграфіі (з 1950 праф.). Сярод знятых фільмаў «Зямля прагне» (1930), «Лётчыкі» (1935), «Досвіткі Парыжа» (1937), «Сям’я Апенгейм» (1939), «Узнятая цаліна» (1940), «Справа Артамонавых» (1941). Наватар у стварэнні сав. каляровага кіно [фільмы «Мічурын» (1949, з Ю.М.Кунам), «Падзенне Берліна» (1950), «Вольніца» (1956), кінатрылогія «Блуканне па пакутах» («Сёстры», «Васемнаццаты год», «Пахмурная раніца» (1957—59)]. Здымаў шырокафарматныя фільмы: «Суд звар’яцелых» (1962), «Год як жыццё» («Карл Маркс», 1966). Аўтар вынаходніцтваў у галіне камбінаваных здымак, каляровага і шырокафарматнага кіно. Дзярж. прэміі СССР 1947, 1949, 1950.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫВАШЭ́ЕЎ (Мікалай Аляксеевіч) (н. 16.4.1949, г. Ніжнія Сяргі Свярдлоўскай вобл., Расія),
бел. музыкант, педагог. Засл. арт. Беларусі (1998). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1976). З 1976 канцэртмайстар аркестра Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі, з 1979 саліст Дзярж. камернага аркестра, з 1980 канцэртмайстар групы кантрабасаў Дзярж.акад.сімф. аркестра Рэспублікі Беларусь. З 1979 адначасова выкладае ў Бел. акадэміі музыкі і ў гімназіі-каледжы пры ёй. Выконвае сола ў аркестры, у т. л. канцэрты для кантрабаса з арк., выступае з сольнымі канцэртамі. Аўтар транскрыпцый для кантрабаса многіх твораў бел. кампазітараў. Дыпламант міжнар. конкурсу імя Я.Кокі (1997, Кішынёў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІНЬКО́ЎСКІ (Аляксандр Захаравіч) (25.12.1900, с. Снежная Вінніцкай вобл., Украіна — 12.4.1979),
украінскі харавы дырыжор, педагог. Нар.арт.СССР (1960). Скончыў кіеўскі Муз.-драм.ін-т імя М.Лысенкі (1930). У 1934—41 маст. кіраўнік і гал. дырыжор хар. капэлы Укр. радыё, з 1943 дырэктар і дырыжор Укр.дзярж.нар. хору, у 1946—73 маст. кіраўнік і гал. дырыжор Дзярж. капэлы бандурыстаў Украіны. З 1951 выкладаў у Кіеўскай кансерваторыі (з 1965 праф.). Складальнік зборнікаў для хар. калектываў, ансамбляў і капэл бандурыстаў, аўтар музыказнаўчых артыкулаў. Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Шаўчэнкі 1969.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЭ́ЙДЖАР ((Major) Джон) (н. 29.3.1943, г. Мертан, Вялікабрытанія),
брытанскі паліт. і дзярж. дзеяч. Скончыў Ін-т банкіраў. У 1965—79 банкаўскі служачы. З 1979 дэп. палаты абшчын парламента ад Кансерватыўнай партыі. З 1986 дзярж. міністр сац. забеспячэння. з 1987 ген. сакратар мін-ва фінансаў, з ліп. 1989 міністр замежных спраў, з кастр. 1989 міністр фінансаў. У 1990—97 прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі і лідэр Кансерватыўнай партыі. Працягваў у асноўным паліт. курс М.Тэтчэр, але з іншым вырашэннем сац.-эканам. пытанняў (прыватызацыя дзярж. прадпрыемстваў, павышэнне падаткаў і інш.). Дамогся ратыфікацыі ў Вялікабрытаніі Маастрыхцкага дагавора 1992.