вялікая княгіня маскоўская. Дачка вял.кн.ВКЛВітаўта і яго 2-й жонкі смаленскай князёўны Ганны Святаслаўны, жонка (з 1391) маскоўскага вял.кн.Васіля I [1398—1425], Маці Васіля II [1425—62]. Дзякуючы яе шлюбу паміж ВКЛ і Масквой усталяваліся працяглыя мірныя адносіны. У гады малалецтва Васіля II (н. 1415) і пазней энергічная і смелая С.В. фактычна ўзначальвала маскоўскі ўрад, вяла ўзбр. барацьбу з прэтэндэнтамі на трон Юрыем Дзмітрыевічам (братам Васіля I), яго сынамі Дзмітрыем Шамякам і Васілём Касавокім. Двойчы (1433, 1446) зняволена паліт. праціўнікамі. Удзельнічала ў абароне Масквы ад татар (1451). Перад смерцю прыняла манаства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯМЕ́ЙКА Мікалай Іларыёнавіч (25.3.1923, г. Славянск Данецкай вобл., Украіна — 20.4.1945),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. ДвойчыГерой Сав. Саюза (19.4 і 29.6.1945). Скончыў Варашылаўградскую ваен.авіяц. школу пілотаў і курсы ўдасканалення начсаставу (1942). У Вял.Айч. вайну з 1943 камандзір экіпажа, звяна, эскадрыллі, штурман штурмавога авіяпалка на Паўд., 4-м Укр. і 3-м Бел. франтах. Удзельнік баёў пад Сталінградам, вызвалення Данбаса, Крыма, Украіны, Беларусі (летам 1944 наносіў удары па ням.-фаш. войсках на чыг. лініі Орша—Мінск, а таксама ў Мінскім «катле»). Здзейсніў 227 баявых вылетаў. Загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСЕ́ВАЛАД ВЯЛІ́КАЕ ГНЯЗДО́ (у хрышчэнні Дзмітрый; 22.10.1154—13.4.1212),
вялікі князь кіеўскі [1173], уладзімірскі [1176—1212]. Сын Юрыя Далгарукага. У 1155—62 князь растоўскі і суздальскі (з братам Міхаілам). У 1162 выгнаны братам Андрэем Багалюбскім і выехаў у Візантыю. Да 1168 вярнуўся на Русь, у 1173 двойчы княжыў у Кіеве. Пасля забойства Андрэя (1174) дапамог брату Міхаілу заняць уладзімірскі прастол, пасля яго смерці (1176) сам стаў вял.кн. уладзімірскім. За шматдзетнасць (8 сыноў, 4 дачкі) атрымаў мянушку Вял. Гняздо. Ваяваў з Чарнігавам, Волжска-Камскай Балгарыяй, полаўцамі і інш., значна пашырыў межы Уладзімірскага княства, трымаў у залежнасці Ноўгарад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЁДАРАЎ Аляксей Фёдаравіч (30.3.1901, в. Лоцманская Каменка, цяпер у складзе г. Днепрапятроўск, Украіна — 1989),
адзін з кіраўнікоў партыз. руху на Украіне ў Вял.Айч. вайну. Ген.-маёр (1943).
ДвойчыГерой Сав. Саюза (1942, 1944). З вер. 1941—1-ы сакратар Чарнігаўскага, з 1943 — Валынскага падп. абкомаў КП(б)У, адначасова камандзір Чарнігаўскага, пазней — Чарнігаўска-Валынскага партыз. злучэнняў, якія дзейнічалі на Украіне, Беларусі і ў Расіі. З 1944 на парт. рабоце, у 1957—79 — міністр сац. забеспячэння УССР. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1537—79. Аўтар кніг «Падпольны абком дзейнічае» (кн. 1—2, 1949), «Апошняя зіма» (1965).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНО́ЎСКІ Казімір Гаўрылавіч (1791, в. Карытніца Вілейскага р-на Мінскай вобл. — 8.11.1847),
адзін з вынаходнікаў падводнага карабля. З дваран. З 1824 у С.-Пецярбургу вучыўся ў медыка-хірургічнай акадэміі. Двойчы зняволены за прыналежнасць да рэв.т-ва (1829) і падрыхтоўку паўстання (1839). Памёр у ссылцы ў г. Сарапул (Удмурція). У 1825—29 распрацаваў праект падводнага карабля. Прапанаваў будаваць карабель цыліндрычнай формы з метал. корпусам і рухомым перыскопам. Ідэю Ч. ажыццявіў рас.ген. К.А.Шыльдэр, які першы пабудаваў метал. падводную лодку (1834). Макет падводнага карабля Ч. экспануецца ў Дзярж. музеі Беларусі.
Літ.:
Быховский И.А. Рассказы о русских кораблестроителях. Л., 1966.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКВА́ТАР (позналац. aequator ад лац. aequo раблю роўным) геаграфічны, зямны, лінія сячэння зямнога шара плоскасцю, якая праходзіць праз цэнтр Зямлі перпендыкулярна ўяўнай восі яе вярчэння. Э. падзяляе зямны шар на Паўн. і Паўд. паўшар’і. На Пн і на Пд ад Э. адлічваюцца геагр. шыроты (0—90°). Даўж. Э. (паводле Ф.М.Красоўскага) складае 40 075 696 м, даўж. 1° даўгаты па Э. — 111 321,4 м. Э. з’яўляецца лініяй пастаяннага раўнадзенства (адсюль назва). Сонца бывае над Э. у зеніце двойчы за год — у дні вясенняга (20—21 сакавіка) і асенняга (23 верасня) раўнадзенства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІ́КАЛСАН (Nicholson) Джэк (н. 22.4.1937, г. Непцьюн, штат Нью-Джэрсі, ЗША),
амерыканскі акцёр, сцэнарыст, кінарэжысёр, прадзюсер. У кіно з 1956. Зняўся ў фільмах: «Пяць лёгкіх п’ес» (1970), «Апошні нарад» (прэмія Міжнар. кінафестывалю ў Канах), «Кітайскі квартал» (абодва 1974), «Палёт над гняздом зязюлі» (1975, прэмія «Оскар»), «Апошні магнат» (1976), «Ззянне» (1980), «Паштальён заўсёды звоніць двойчы» (1981), «Словы пяшчотнасці» (1983, прэмія «Оскар»), «Гонар сям’і Прыцы» (1985), «Іствікскія ведзьмы» (1987), «Бэтмэн» (1989), «Некалькі добрых хлопцаў» (1992), «Воўк» (1994), «Марс атакуе!» (1996), «Лепш не бывае» (1997), «Абяцанне» (2001) і інш. З 1971 выступае як рэжысёр і прадзюсер. Сааўтар шэрагу кінасцэнарыяў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
прыспа́ць, ‑сплю, ‑спіш, ‑спіць; зак., каго-што.
1. Выклікаць сон, прымусіць заснуць, лёгшы побач. — Паспрабуй іх [дзяцей] укласці, яны двойчы мяне самога прыспалі, шпакі гэтыя.Шамякін.Ледзь пацямнее, бяжыць у каноплі [Васіль] і чакае, ніяк не дачакаецца, калі яна нарэшце прыспіць мужа і прыйдзе да яго.Сачанка.
2.Разм. Выпадкова задушыць у сне (дзіця).
3.перан. Прытупіць, паслабіць увагу, пільнасць і пад. Мае думкі, жаль няўтульны Ты прыспі, прыспі!Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бісексуалі́зм
(ад лац. bis = двойчы + sexualis = палавы)
1) палавая цяга да асоб як процілеглага, так і свайго полу (параўн.гетэрасексуалізм, гомасексуалізм);
2) тое, што і андрагінія.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
дыло́гія
[гр. dilogia, ад di(s) = двойчы + logos = слова]
два творы аднаго аўтара (у літаратуры, музыцы, кіно), звязаныя адзінствам задумы і пераемнасцю сюжэта (параўн.трылогія, тэтралогія).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)