ДЗЬЕНБ’ЕНФУ́ (Diên Bien Phu),

мясцовасць на ПнЗ В’етнама каля граніцы з Лаосам, дзе адбыліся вырашальныя баі на заключным этапе Індакітайскай вайны 1946—54. Стратэгічна важны ў ваен. адносінах раён Дз, 20.3.1953 у выніку паветрана-дэсантнай аперацыі занялі франц. экспедыцыйныя войскі, якія пазней ператварылі яго ў добра ўмацаваны рубеж абароны (49 апорных пунктаў, 15—16-тыс. гарнізон на чале з ген. Дэ Кастры). У ходзе цяжкіх баёў 13.3—7.5.1954 часці В’етнамскай нар. арміі на чале з Во Нгуен Зіяпам блакіравалі раён Дз. і паступова авалодалі ўсімі яго ўмацаваннямі, што паскорыла заканчэнне вайны і вызваленне В’етнама з-пад франц. панавання.

т. 6, с. 125

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЭ́ВІТ (Davitt) Майкл (25.3.1846, Стрэйд, каля г. Белфаст, Вялікабрытанія — 31.5.1906),

дзеяч ірландскага нац.-вызв. руху. З 1865 удзельнік руху феніяў, у 1870—77 зняволены. Адмовіўшыся ад тэрарыст. тактыкі феніяў, выступаў за спалучэнне масавага руху за аграрныя пераўтварэнні з парламенцкай барацьбой за нац. вызваленне. У 1879 разам з Ч.​С.​Парнелам заснаваў Зямельную лігу. У 1890 парваў з лідэрамі руху за Гомруль. З 1895 чл. парламента, у 1899 у знак пратэсту супраць англабурскай вайны 1899—1902 склаў з сябе парламенцкія паўнамоцтвы. Удзельнік к-та рабочага прадстаўніцтва (засн. ў 1900, з 1906 Лейбарысцкая партыя).

т. 6, с. 322

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛУНІНЕ́ЦКІ КРАЯЗНА́ЎЧЫ МУЗЕ́Й.

Створаны ў 1978, адкрыты ў 1986 у г. Лунінец Брэсцкай вобл. Пл. экспазіцыі 170 м², каля 6,5 тыс. экспанатаў асн. фонду (1999). Сярод экспанатаў рубілы і сякеры каменнага веку з раскопак археал. помнікаў Лунінеччыны, старадрук «Мінеі-чэцці» за жн. 1705, інтэр’ер сял. хаты з кроснамі і інш. прыладамі працы, вышыванкі, самаробныя вопратка і абутак пач. 20 ст., дакументы і матэрыялы пра рэв. рух 1905, грамадз. вайну, Вял. Айч. вайну (стварэнне і дзейнасць падполля і партыз. руху), вызваленне раёна ад ням.-фаш. захопнікаў, пра пасляваеннае аднаўленне і развіццё нар. гаспадаркі, устаноў культуры і аховы здароўя.

т. 9, с. 370

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРЫ́НЦЫП Гаўрыла (30.6 або 25.7.1894, Грахава, Боснія і Герцагавіна — 29.4.1918),

удзельнік сербскага нац. руху. З 1914 чл. сербска-харвацкай арг-цыі «Маладая Боснія», якая выступала за вызваленне краю ад аўстра-венг. акупацыі і стварэнне адзінай югасл. дзяржавы. Па яе заданні 28.6.1914 забіў у г. Сараева наследніка аўстра-венг. прастола Франца Фердынанда і яго жонку (паводле інш. звестак дзеянні П. і яго паплечнікаў накіроўвала блізкая да сербскай ваен. разведкі тайная арг-цыя «Чорная рука», гл. Сараеўскае забойства), што стала зачэпкай для развязвання 1-й сусв. вайны. Непаўналетні П. прыгавораны да 20 гадоў катаргі, памёр у турме ад сухотаў.

т. 13, с. 74

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СУХАВА́РАЎ Дзмітрый Гаўрылавіч (12.6.1904, в. Жакаўка Дрыбінскага р-на Магілёўскай вобл. — 4.3.1983),

Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Кіеўскае пях. вучылішча (1931), курсы ўдасканалення каманднага саставу пры Ваен. акадэміі Генштаба (1935), Ваенна-паліт. акадэмію (1941). У Чырв. Арміі з 1926. Удзельнік паходу Чырв. Арміі ў Зах. Украіну восенню 1939. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Паўн.-Зах., Зах., Сталінградскім, Варонежскім, Сцяпным, 1-м Укр., Далёкаўсх. франтах. Танк. полк на чале з падпалкоўнікам С. вызначыўся 5.11.1943 у баях за вызваленне Кіева. Удзельнік вайны з Японіяй 1945. Да 1957 у Сав. Арміі, да 1965 на адм. рабоце.

Дз.Г.Сухавараў.

т. 15, с. 293

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТЭСЕ́Й, Тэзей,

старажытнагрэчаскі герой, цар г. Афіны (паводле традыцыі, каля 13 ст. да н.э.), вобраз якога быў у значнай ступені міфалагізаваны. Ант. традыцыя прыпісвае Т. шэраг легендарных подзвігаў (удзел у вайне з амазонкамі і паходзе арганаўтаў, перамогу над разбойнікам Пракрустам, забойства пачвары-людаеда Мінатаўра і інш.) і гіст. дзеянняў: вызваленне Афін ад гегемоніі Крыта, аб’яднанне Атыкі, заснаванне Істмійскіх гульняў, першы сац. падзел афінян на еўпатрыдаў (знаць), геамораў і дэміургаў. Культ Т. сфарміраваўся ў Афінах у 5 ст. да н.э. У яго гонар наладжваліся штогадовыя (дзень, калі паводле міфа Т. выратаваў афінскую моладзь ад Мінатаўра) і штомесячныя святы.

т. 16, с. 144

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЦІХАНО́ВІЧ Міхаіл Рыгоравіч (н. 17.9.1920, в. Дубаўляны Мінскага р-на),

поўны кавалер ордэна Славы. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 на Паўд., Зах., Варонежскім, Цэнтр., 1-м Укр. франтах. Камандзір сапёрнага аддзялення ст. сяржант Ц. вызначыўся ў баях за вызваленне Украіны, Польшчы і Чэхаславакіі: 4.7.1944 з групай сапёраў размініраваў 2 мінныя палі і зрабіў праход у драцяной загародзе праціўніка; 6.11.1944 пад варожым агнём з групай сапёраў зрабіў праход для разведкі, зняў 25 процітанк. мін; 30.1.1945 у час наступлення выявіў міннае поле, паранены, абясшкодзіў 14 процітанк. мін. Да 1983 у нар. гаспадарцы.

т. 17, с. 125

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЭЎРАЦЫЯ́ЛЬНЫЯ (Eurotiales),

парадак сумчатых грыбоў з групы парадкаў плектаміцэтаў. 3 сямействы: гімнааскавыя, эўроцыевыя, элафаміцэтавыя. Каля 150 відаў. Пашыраны ўсюды. Большасць сапратрофы на субстратах расл. і жывёльнага паходжання, некат. віды — паразіты раслін, жывёл і чалавека.

Пладовыя целы — клейстатэцыі, звычайна мікраскапічныя. на паверхні субстрату або апушчаныя ў яго. Сумкі ўтвараюцца групамі адкрыта ці ў клейстатэцыях. Вызваленне спор пасіўнае. Важнае значэнне ў жыццёвым цыкле мае канідыяльная стадыя. У многіх Э. палавая стадыя адсутнічае або трапляецца рэдка. Выкарыстоўваюцца ў мікрабіял. прам-сці для атрымання арган. к-т, ферментаў. антыбіётыкаў (сумчатыя стадыі аспергіла, пеніцыла).

С.​І.​Бельская.

т. 18, кн. 1, с. 188

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЯФІ́МАЎ Фёдар Архіпавіч (н. 5.5.1933, с. Наватроіцкае Цярноўскага р-на Варонежскай вобл., Расія),

бел. паэт. Скончыў Літ. ін-т імя М.​Горкага ў Маскве (1967). З 1959 жыве ў Мінску. Друкуецца з 1951. У паэт. зб-ках «Армія» (1962), «Ранішні аўтобус» (1964), «Дням цяперашнім» (1972), «Светлыя зімовыя ночы» (1982), «Перайсці поле» (1991), «Падстэп’е» (1995) і інш. прац. і армейскія будні, услаўленне подзвігу народа ў Вял. Айч. вайне. На рус. мову пераклаў вершы А.​Русака (зб. «Праляцелі вятры», 1969) і А.​Лойкі (зб. «Вызваленне ад чараў Палесся», 1976). Выступае з літ.-крытычнымі артыкуламі.

т. 18, кн. 1, с. 319

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дыя́ліз

(гр. dialysis = раздзяленне)

вызваленне калоідных раствораў і раствораў высокамалекулярных рэчываў ад раствораных у іх солей і іншых нізкамалекулярных рэчываў; прымяняецца ў прамысловасці, медыцыне, фізіка-хімічных і біялагічных даследаваннях.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)