ЦІХАНО́ВІЧ Міхаіл Рыгоравіч (н. 17.9.1920, в. Дубаўляны Мінскага р-на),
поўны кавалер ордэна Славы. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 на Паўд., Зах., Варонежскім, Цэнтр., 1-м Укр. франтах. Камандзір сапёрнага аддзялення ст. сяржант Ц. вызначыўся ў баях за вызваленне Украіны, Польшчы і Чэхаславакіі: 4.7.1944 з групай сапёраў размініраваў 2 мінныя палі і зрабіў праход у драцяной загародзе праціўніка; 6.11.1944 пад варожым агнём з групай сапёраў зрабіў праход для разведкі, зняў 25 процітанк. мін; 30.1.1945 у час наступлення выявіў міннае поле, паранены, абясшкодзіў 14 процітанк. мін. Да 1983 у нар. гаспадарцы.
т. 17, с. 125
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)