Вы́гаварка ’вымаўленне’ (Нас.) і выгаворка ’тс’ (Байк. і Некр., Нас.), рус. выговор ’тс’. Суфіксальнае ўтварэнне ад дзеяслова вы́гаварыць ’вымавіць’; параўн. вы́піўка з выпіць і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Набра́нка 1 ’вымова, прачуханка’ (Нас., Байк. і Некр.). Відаць, ад рус. набранить ’насварыцца’.
◎ Набра́нка 2 (ныбрянка) ’сукенка з куплёнага (набранага) тавару’ (Бяльк.). Ад набраць ’купіць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прылі́стак, прылісьцік ’лістападобны парастак, які знаходзіцца ў аснове ліста некаторых раслін’ (Ласт., Байк. і Некр., ТСБМ). Лексікалізацыя словазлучэння пры лісце; параўн. аналагічнае ўкр. при́листок ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Суглі́нак ’глініста-пясчаная глеба’ (ТСБМ, Некр. і Байк.). Параўн. укр. су́глинок, рус. сугли́нок, для якіх Трубачоў (Этногенез₂, 457) узнаўляе прасл. *sǫglinъkъ. Гл. су- і гліна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Суцы́ль ’дачышчаны лён’ (Касп.), суцэ́ль прысл. ’цалкам, нічога не адзяляючы’ (Нас., Байк. і Некр.). Да цэлы. Паводле Борыся (Prefiks., 129), прасл. усх. *sǫcělь < прасл. *cělъ.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сіпа́йла ‘той, хто сіпіць, сіплы’ (Гарэц., Др.-Падб., Некр. і Байк.). Ад сіпець (гл.) з дыялектным экспрэсіўным суфіксам ‑айла (Сцяцко, Афікс. наз., 93 і наст.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Та́нчык ’танец’ (Ян.), та́ньчык ’танец, скокавыя спевы’ (Байк. і Некр.). З польск. tańczyk ’невялікі музычны твор’ (з XVII ст.) або самастойнае ўтварэнне ад танчыць, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Та́ніць ’прадаваць танней за належнае’ (Байк. і Некр.), тані́ць ’паніжаць цану’ (Сцяшк.), ’збіваць кошт, цаніць затанна’ (Нас.), та́ніцца ’танна аддаваць пры пакупцы’ (Нас.). Гл. танны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тварэ́нне ’стварэнне; твор’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк.), творэ́нне ’тс’: bożaje tworèńnie (Пятк. 2), творыенʼе ’тс’ (Вруб.). Аддзеяслоўны назоўнік ад тварыць 1; параўн. стварэнне, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трапе́чнік ’падлеснік, Sanicula L.’ (Байк. і Некр.). Няясна. Відаць, ад трапятаць (гл.): расліна мае лісты на доўгіх сцяблах, якія трапечуцца сярод іншых невысокіх раслін падлеску.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)