вы́раб, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. гл. вырабіць.

2. Якасны бок апрацоўкі чаго-н.

Медная ручка адмысловага вырабу.

3. Спосаб, від вытворчасці прадукцыі.

Ручны в. скур.

Рэчы хатняга вырабу.

4. пераважна мн. Вырабленыя рэчы, прадукт працы.

Металічныя вырабы.

Аўчынка вырабу не варта (прымаўка) — справа, не вартая турбот.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ке́рнер, ‑а, м.

1. Слясарны інструмент у выглядзе завостранага стальнога стрыжня, які прымяняецца пры разметцы загатовак для далейшай апрацоўкі.

2. Пункты, зробленыя гэтым інструментам на загатоўках пры іх разметцы.

[Ням. Körner.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

На́сырава ’начыста, зусім’: душа вылазіць насырава (калі нясуць непасільнае, Ян.). Няясна, магчыма, да сыравы ’суравы’ (Ян.), г. зн. ’без апрацоўкі, у сырым выглядзе’, аднак семантычная сувязь застаецца праблематычнай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ПОШТААПРАЦО́ЎЧЫЯ МАШЫ́НЫ,

машыны для апрацоўкі паштовых адпраўленняў; гл. ў арт. Паштовая тэхніка.

т. 12, с. 522

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

струг,

землярыйная машына ці яе частка; пласкадоннае судна; інструмент для апрацоўкі драўніны.

т. 15, с. 208

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛІ́ЧБАВАГА КАНТРО́ЛЮ МАШЫ́НА,

разнавіднасць кіравальнага выліч. комплексу для атрымання і апрацоўкі вымяральнай, кантрольнай, дыягнастычнай інфармацыі. Выкарыстоўваюцца ў гібкіх аўтаматызаваных вытворчасцях, на заводах-аўтаматах, ў сістэмах аўтам. кіравання тэхнал. працэсамі і абсталяваннем, станках з лічбавым кіраваннем і інш.

Звычайна ўбудоўваецца ў абсталяванне ў розным канструкцыйным выкананні, радзей як Л.к.м. выкарыстоўваюцца аўтаномныя міні- ці мікра-ЭВМ. Маюць абмежаваныя магчымасці апрацоўкі інфармацыі, спрошчаную арганізацыю прылад уводу-вываду (для сувязі са знешнімі крыніцамі інфармацыі дадаткова забяспечваюцца стандартнымі блокамі ўводу-вываду) і невял. колькасць перыферыйных прылад. Пры выкарыстанні Л.к.м. працэс кантролю, рэгулявання і кіравання зводзіцца да выканання тыповых алгарытмаў першапачатковай апрацоўкі інфармацыі, праграмна-лагічнага кантролю і кіравання, ідэнтыфікацыі, аптымальнага і адаптыўнага кіравання і рэгулявання.

М.​П.​Савік.

т. 9, с. 327

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

тэрмі́чны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з выкарыстаннем цеплавой энергіі. Тэрмічны рэжым. Тэрмічнае дзеянне току. // Заснаваны на дзеянні цеплавой энергіі. Тэрмічная апрацоўка металаў. Тэрмічнае рэле. // Прызначаны для цеплавой апрацоўкі металаў. Тэрмічны цэх.

[Ад грэч. thermos — гарачы, цёплы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хімізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.

Укараніць (укараняць) дасягненні хіміі і хімічных метадаў апрацоўкі рэчываў у тэхніцы, прамысловасці і сельскай гаспадарцы. Хімізаваць сельскую гаспадарку. // Падвяргаць хімізацыі. Хімізаваць глебу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

на́дфіль

(ням. Nadelfeile)

невялікі напільнік з дробнай насечкай для апрацоўкі дакладных дэталей.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

плане́т

(фр. planette)

ручны або конны культыватар для апрацоўкі міжраддзяў агародных культур.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)