Сто́гнуць ‘выдаваць працяглыя глухія гукі’ (Нас., Байк. і Некр.): на ўси животы стогнець (Нас.). Гл. стагнаць. Сюды ж стогоне́ць ‘гудзець, аддавацца гулам’ (ТС), што можна разглядаць як другаснае пашырэнне асновы, і стогне́ць ‘дрэнна захоўвацца, псавацца’ (ТС) — магчымы ітэратыў да стагнаць з семантыкай ‘дрэнна сябе адчуваць; дрэнна пачувацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

няёмкасць ж.

1. (свойство, качество) неудо́бство ср., нело́вкость;

2. (неудачный поступок) нело́вкость;

3. (чувство стеснительности) нело́вкость;

адчува́ць н. пе́рад кім-не́будзь — чу́вствовать нело́вкость пе́ред ке́м-л.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бры́дзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; незак.

1. Выказваць, адчуваць агіду да каго‑, чаго‑н. адмоўнага, брыдкага; гадзіцца. [Арлоўскі:] — Не даваць ніякага спуску парушальнікам! Цягнуць іх на сход, на суд грамадскі! І сарамаціць так, каб парушальнік брыдзіўся самога сябе за свой учынак! Паслядовіч.

2. Тое, што і брудзіцца.

3. Зал. да брыдзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ганары́цца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; незак.

1. кім-чым і са злучн. «што». Усведамляць, адчуваць гонар (у 2 знач.). Адным заўсёды ганаруся, Што я — савецкі чалавек. Астрэйка. Ганаруся нашым часам, З кожным днём мацнеюць справы — Ёсць у нас цяпер калгасы, У якіх нямала славы. Броўка.

2. Быць ганарыстым; задавацца, выхваляцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хва́лісты, ‑ая, ‑ае.

Падобны на хвалі, на паверхню вады, пакрытую хвалямі. Хвалістыя валасы. □ Прыемна адчуваць.. [Амельцы] было хвалісты шоўк чорных і бліскучых валасоў Яніны. Мурашка. Па хвалістых перакатах збажыны відаць было, што вецер падзімае немалы. Беразняк. // Бугрысты, з пагоркамі. Хвалістая мясцовасць паступова зніжаецца і пераходзіць у пойму ракі. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жывёла, -ы, мн. -ы, -вёл, ж.

1. Усякая жывая істота, арганізм, якія маюць здольнасць рухацца і адчуваць і харчуюцца ў адрозненне ад раслін гатовымі арганічнымі злучэннямі.

Тыпы і віды жывёл.

Беспазваночныя жывёлы.

Дзікія жывёлы.

2. зб. Свойская сельскагаспадарчая скаціна.

Накарміць жывёлу.

3. перан. Пра чалавека, які вызначаецца грубымі, нізкімі паводзінамі, учынкамі і пад. (разм., лаянк.).

|| прым. жывёльны, -ая, -ае.

Ж. свет.

Ж. арганізм.

Жывёльныя пабуджэнні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прэтэ́нзія, -і, мн. -і, -зій, ж.

1. Прад’яўленне сваіх правоў на валоданне кім-, чым-н., атрыманне чаго-н.

П. на спадчыну.

2. Паводзіны таго, хто жадае прызнання за ім якіх-н. добрых якасцей, якія ён сабе прыпісвае.

Чалавек з прэтэнзіямі.

П. на элегантнасць.

Быць у прэтэнзіі на кагоадчуваць незадаволенасць, крыўду ў адносінах да каго-н.

|| прым. прэтэнзі́йны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).

Прэтэнзійная заява.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

це́шыцца, -шуся, -шышся, -шыцца; незак.

1. кім-чым і з каго-чаго. Адчуваць асалоду, задавальненне ад чаго-н., радавацца чаму-н.

Ц. дасягнутымі поспехамі.

Ц. з дзяцей.

2. Радавацца, весяліцца.

Цешыліся дарослыя і дзеці, чуліся песні.

3. кім-чым і з каго-чаго. Забаўляцца, пацяшацца.

Дзіця ц. новай цацкай.

4. чым. Суцяшаць, абнадзейваць сябе.

Людзі цешыліся думкай аб лепшым будучым.

|| зак. паце́шыцца, -шуся, -шышся, -шыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

czuć

czu|ć

незак.

1. адчуваць; пачуваць;

~ć wstręt — адчуваць агіду;

~ję, że ... — я адчуваю, што...;

2. пахнуць;

~ć mu z ust — у яго пахне з рота;

~ć spaleniznę! — пахне гарэлым!;

3. усведамляць;

~j duch! уст. беражыся!; увага!;

~ć pismo nosem — адчуваць, чым пахне;

co przez skórę — адчуваць што скурай (спінным мозгам)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Лохнуць1 ’прагнуць’ (стаўб., Сл. бел. нар. фраз.; Жд. 2). Прасл. loknǫti — дзеяслоў закончанага трывання ад lokati ’хлябтаць’, параўн. бел. локаць ’піць’ (Нас.). Этымалогію гл. лакта́ць. Параўн. таксама Слаўскі (5, 151–153, 160). Куркіна (Этимология–72, 75) супастаўляе славен. lohnẹ́tiадчуваць, імкнуцца, патрабаваць’ са славац. lochať ’хлябтаць’, láchať ’хацець, піць’, укр. лохати(ся)адчуваць голад’ і зводзіць іх (і іншыя) да асноў: lox‑/las‑/laš‑. Сюды яна адносіць і ўкр. ло́хнути ’быць у адчаі’, ’сумаваць’, параўн. наступнае слова.

*Лохнуць2, лохнути ’сумаваць, трывожыцца’ (Бес.), рус. гло́хнуць ’сумаваць, быць у адзіноце’, польск. głuchnąć ’сціхаць, замаўкаць’, балг. глъ́хна ’сціхаць’, ’заглушацца пустазеллем (аб расліне)’, глʼкна ’перастаць плакаць, страціўшы голас’. Прасл. gluxnǫti/glъxnǫti (Трубачоў, Эт. сл., 6, 145 і 157). Да глухі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)