1.Дзеяннепаводледзеясл. спайваць — спаяць (у 1 знач.) істанпаводледзеясл. спайвацца — спаяцца (у 1 знач.).
2. Тое, што і спайка (у 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спахмурне́ласць, ‑і, ж.
Уласцівасць і стан спахмурнелага. Твар у Яраша змяніўся: зніклі складкі іранічнай усмешкі каля рота, спакой, задаволенасць, з’явілася спахмурнеласць і пакута, быццам чалавеку штосьці забалела раптам.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хво́расць, ‑і, ж.
Разм. Хвароба, недамаганне, хваравіты стан. Хворасць у дзеда з гадамі не прайшла, а большала.Сачанка.У Мікалаеўшчыне розныя рэўматычныя хворасці выганялі з дапамогай мясцовай гразі.Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чаргава́нне, ‑я, н.
Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. чаргаваць істанпаводлезнач.дзеясл. чаргавацца. Рух, дзеянне ў апавяданні перадаецца амаль выключна зменай, чаргаваннем настрояў героя і развіццём думкі.Каваленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
revert[rɪˈvɜ:t]v.(to)
1. вярта́цца (у папярэдні стан)
2. вярта́цца (да ранейшай тэмы);
I’d like to revert to the first point of our discussion. Мне хацелася б вярнуцца да першага пункта нашага абмеркавання.
3.law вярта́цца (пра маёмасць, правы)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
misrule
[,mɪsˈru:l]1.
n.
1) благо́е або́ неразу́мнае кірава́ньне
2) стан бязла́дзьдзя, бязла́дзіца f.; замяша́ньне n.
the misrule of mobs — бязла́дзьдзе нато́ўпу
2.
v.t.
дрэ́нна, няўда́ла кірава́ць чым
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
АСТА́Ф’ЕЎ (Віктар Пятровіч) (н.1.5.1924, г.п. Аўсянка Краснаярскага краю, Расія),
рускі пісьменнік. Герой Сац. Працы (1989). Друкуецца з 1951. У псіхал. аповесцях пра вайну і сучасную сібірскую вёску «Крадзеж» (1966), «Пастух і пастушка» (1971), у цыкле аўтабіягр. апавяданняў і аповесцяў «Недзе грыміць вайна» (1967), «Апошні паклон» (кн. 1—2, 1968—78), узнімае тэму процістаяння духоўнаму і маральнаму распаду. Раман «Цар-рыба» (1976, Дзярж. прэмія СССР 1978) пра пагрозу знішчэння рус. прыроды. У рамане «Сумны дэтэктыў» (1986) аналізуе духоўны і сацыяльны стан сучаснага грамадства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКІСЛЕ́ННЕў хіміі,
працэс злучэння якога-н. рэчыва з кіслародам; хімічная рэакцыя, пры якой адбываецца адыманне электронаў ад атамаў, пераразмеркаванне электроннай шчыльнасці паміж атамамі (гл.Акісленне-аднаўленне). Ступень акіслення не заўсёды адпавядае валентнасці атама і можа быць адмоўнай або дадатнай велічынёй. Сярод працэсаў акіслення вылучаюцца: акісленне арган. злучэнняў, у т. л. нафтапрадуктаў, акісленне металаў і акісленне біялагічнае. Сучаснае разуменне механізма акіслення арган. злучэнняў засн. на пераксіднай тэорыі, паводле якой з кіслародам рэагуюць злучэнні, што папярэдне перайшлі ў актыўны стан (гл.Пераксіды арганічныя). Пачатковая стадыя акіслення — ланцуговая хімічная рэакцыя. Актыўныя акісляльнікі — кісларод O2, азон O3, пераксід вадароду H2O2, хлор Cl2, фтор F2, перманганат калію KMnO4 і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎТАРЭГУЛЯ́ЦЫЯў прыродзе,
прыродныя механізмы, якія забяспечваюць падтрыманне дынамічнай раўнавагі ў экалагічных сістэмах рознага ўзроўню — ад біягеацэнозаў да біясферы ў цэлым. Грунтуецца на прамых і зваротных функцыянальных сувязях паміж асобнымі кампанентамі экасістэм і накіравана на нейтралізацыю ўзрушэнняў, што ўзнікаюць пад уплывам вонкавых абіятычных, біятычных і антрапагенных фактараў, спрыяе самаразвіццю экасістэмы. Пры перавышэнні неспрыяльных для экасістэмы магчымасцяў аўтарэгуляцыя можа пераходзіць у стан дэградацыі і разбурэння. Вывучэнне механізмаў аўтарэгуляцыі дае магчымасць планаваць гасп. дзейнасць чалавека і вызначаць кірункі прыродаахоўных мерапрыемстваў. Аўтарэгуляцыя ўласціва асобным арганізмам і іх папуляцыям (самарэгуляцыя), спрыяе іх адаптацыі да змененых умоў існавання, а таксама біял. сістэмам даарганізмавага ўзроўню (напр., пэўным біяхім. цыклам і працэсам).