Перабо́й 1 ’падарункі ад кумоў у час хрысцін’ (ТС). Да пера- і біць (гл.) — у час хрысцін разбіваюць гаршчок з бабінай кашай, і бабка-павітуха атрымоўвае падарунак.
Перабо́й 2 ’светаяннік, Hypericum perforatum L.’ (чач., ЛА, 1). Фармальна да пера- і біць (гл.). Аднак, параўнаўшы іншыя назвы расліны, можна дапусціць, што перабой — таксама відазмененая назва зверабой ’тс’, як сверабой, верабой, зварабой, варэбай (там жа).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
lovely [ˈlʌvli] adj. прыго́жы, прыва́бны, цудо́ўны, прые́мны;
We had a lovely time. Мы цудоўна правялі час;
You look lovely today. Ты выглядаеш вельмі прыгожай сёння.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Квіты́нь ’час, калі пачало каласіцца жыта’ (Выг.). Да квісць ’цвісці’. Для мадэлі на ‑упь не характэрна аддзеяслоўнае ўтварэнне (SP, 1, 141).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Патруда́ць ’перахварэць’ (паст., Сл. ПЗБ). Да трудзіць (гл.). Прэфікс па‑ па ўзору літ. pa‑sirgti ’пахварэць (пэўны, працяглы час)’ — sirgti ’хварэць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пале́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Праводзіць час лежачы; ляжаць час ад часу. Палежваць на печы. □ «Масквічык» гэты быў ужо не новы, ды і ездзіў Якаў не з асаблівай асцярогай, таму даводзілася палежваць пад рысорамі. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паціра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.
Час ад часу, злёгку церці. Паціраць рукі. □ Сузану засталося адно: маўчаць. Ён сядзеў ссутулены і паціраў лоб. Лынькоў. Чалавек дыхаў на поўныя грудзі, час ад часу паціраў азяблыя плечы. Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хранало́гія
(лац. chronologia, ад гр. chronos = час + logos = вучэнне)
1) дапаможная гістарычная дысцыпліна, што ўстанаўлівае гістарычныя даты, час з’яўлення дакументаў і інш.;
2) пералік падзей у парадку іх паслядоўнасці ў часе;
3) паслядоўнасць з’яўлення чаго-н. у часе.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гада́мі, прысл.
Доўгі час, на працягу некалькіх гадоў запар. Гадамі працаваць над творам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гадзі́намі, прысл.
Доўгі час, на працягу некалькіх гадзін запар. Гадзінамі праседжваць над кнігай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зайгра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Захапіўшыся ігрой, забыцца пра час. Зайграцца на скрыпцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)