1. Купацца, мыцца шумна, пырскаючыся. Дзеці ўвесь дзень палошчуцца ў рацэ.// Апускацца ў што‑н. вадкае, сыпкае, узмахваючы крыламі (пра птушак). [Куры] паласкаліся ў пяску, у градах, у крапіве, ля плота...Пестрак.
2.(1і2ас.неўжыв.)Разм. Калыхацца, удараючыся аб што‑н. з плёскатам. Палошчуцца хвалі аб каменны мол, і яхта на хвалях — як лялька.Дудар.
3.(1і2ас.неўжыв.). Трапятацца на ветры. Кавалак.. брызенту, нібы на развітанне былым спадарожнікам Міхася, доўга яшчэ мігатліва паласкаўся над кузавам.Б. Стральцоў.Побач з брыгадай палошчацца на ветры палатно чырвонага сцяга.Галавач.
4.Зал.да паласкаць (у 1, 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перапалі́ць, ‑палю, ‑паліш, ‑паліць; зак., што.
1. Раздзяліць што‑н. напалам, на часткі агнём, едкім рэчывам. Перапаліць вяроўку. Перапаліць дроцік.
3. Спаліць усё, многае. Перапаліць усе дровы. □ [Палашка:] — Учора, што вы думаеце, надумаўся [дзед Аўсей] аладкі пячы: колькі мукі перапсаваў, сала перапаліў...Лынькоў.
4. і чаго. Расходаваць вельмі многа або больш, чым трэба (паліва, гаручага). Не так гэта лёгка — з дня на дзень сляпіцца над чужым шытвом (о, гэты страх ускраіннай краўчыхі, што дзяўчаты-памочніцы перапаляць газы!).Мехаў.
5.Спец. Перапрацаваць што‑н. з дапамогай агню; падвергнуць тэрмічнай апрацоўцы. Перапаліць руду. Перапаліць вапняк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2. Тое, што падаслана, падкладзена пад што‑н. Бетон згружалі на дашчаны подсціл.Хадкевіч.[Гарвась] скалупвае дзеркачом гразь з падэшваў ботаў, доўга трэ іх аб яловы подсціл і ўзнімаецца на прыступкі.Хадановіч.// Салома, сухое лісце і пад., якімі падсцілаюць жывёлу. — Саломы? — перапытала .. [Калініха]. — Паўтара цэнтнера! Ну малайчына, сынок! Подсцілу няма, парсюкі і карова хутка ў гнаі будуць плаваць.Чарнышэвіч.Пахла завялая свірэпка на дварах, яе прыносілі ад праполатых палёў на подсціл жывёле.Лупсякоў.
3. Пласт апалых лісцяў, хвоі і пад., якія пакрываюць зямлю ў лесе. Над намі зялёныя кроны высокіх дрэў, пад намі — цёплы мох і подсціл з хваінак і лісця.Гарбук.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прасвятле́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. Стаць светлым, святлейшым. Пад раніцу дождж перасціх. Край неба над вёскай Камчаны прасвятлеў. Шыловіч /убезас.ужыв.За акном сціх дождж, прасвятлела.М. Ткачоў.
2.перан. Стаць ясным, спакойным, радасным. Твар чалавека раптам прасвятлеў, зрабіўся нават прыемны, і я заўважыў, як з нейкай асаблівай удзячнасцю паглядзеў чалавек на жанчыну.Чыгрынаў.Усцін Тарасавіч прасвятлеў з твару, нейкае незвычайнае пачуццё нібы будзіла, нібы падымала яго.Марціновіч.Ледзь кранула. Пагукала... Не адказвае, маўчыць... Да самой яе прыпала, Прасвятлела: будзе жыць!Броўка./убезас.ужыв.На душы прасвятлела.
3.перан. Стаць ясным, лагічным, нармальным (пра думкі, усведамленне і пад.). Думкі прасвятлелі./убезас.ужыв.У галаве адразу прасвятлела.Мехаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хво́я, ‑і, ж.
1. Вечназялёнае дрэва сямейства хваёвых з высокім прамым ствалом і доўгай ігліцай; сасна. Люблю я лес, адвечны бор, Дзе ўзносяць хвоі ўгору шапкі.Колас.Стромкія хвоі ўзнімалі свае вяршыні над лесам, нібы яны сябравалі з Вялікай Мядзведзіцай.Краўчанка.
2.зб.Абл. Ігліца. Крайнія хаты стаялі амаль пад самымі соснамі, так што шышкі і хвоя заляталі ў двары.Шамякін.// Пра пах ігліцы. Пахла хвояй. Чырвоныя мурашкі паўзлі па сухім моху, па пнях.Бядуля.
3. Галінка хвойнага дрэва. Чырвань, хвоя на дамах, Лозунгі, вядома.Броўка.// Хваёвы лес; сасняк. Зялёны ранак сонечнай нядзелі Не можа радасць цішыні ўтаіць. Відаць, субота добра пагудзела, Калі ў хвоях шум яшчэ стаіць.Чэрня.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ху́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., накаго-што, ушто і без дап.
Выпускаць ротам струмень паветра, каб сагрэць, прыцішыць боль і пад. [Міканор] абціраў рукі аб палу світы, хукаў — грэў — і зноў з вясёлай ахвотаю пілаваў, абсякаў, валок да саней.Мележ.Нага апухла ад нечага, відаць, дужа баліць, і.. [хлапчук] увесь час згінаецца над ёю ды хукае на яе.Галавач.[Крук] даставаў пячатку, хукаў на яе, паднёсшы да самага рота, як усё роўна грэў пальцы ад холаду, тады стукаў па стале па сініх паперах — у адным месцы, у другім.Пташнікаў./уперан.ужыв.Сапраўды, з гэтага нарыса.. [Марына] выглядала нейкай спешчанай матчынай дачкой, на якую ўсё жыццё хукалі.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АРГАНІЗА́ЦЫЯ ЎКРАІ́НСКІХ НАЦЫЯНАЛІ́СТАЎ (АУН),
украінская паліт. арганізацыя. Створана ў 1929 Я.Канавальцам. У сваёй праграме абвяшчала непрымірымыя адносіны да камунізму. Паставіла сябе надінш.ўкр. партыямі і рухамі, пачаўшы з імі барацьбу. Імкнулася пры дапамозе ўсенар. паўстання аб’яднаць усе ўкр. землі ва Укр. Самастойную Саборную Дзяржаву (УССД). У 1940 з-за ўнутр. рознагалоссяў распалася на АУН (м) — мельнікаўцаў і АУН (б) — бандэраўцаў (паводле прозвішчаў кіраўнікоў — А.Мельніка і С.Бандэры). На пач. 2-й сусв. вайны выступіла супраць Польшчы, потым супраць СССР на баку Германіі. Пасля адмовы гітлераўскіх уладаў прызнаць Акт аднаўлення Украінскай Дзяржавы (30.6.1941) АУН (б) перайшла ў апазіцыю да акупац. рэжыму, разгарнула супраць яго прапаганду. На гэта фашысты адказалі арыштамі і расстрэламі бандэраўцаў. Мельнікаўцы стаялі на змоўніцкіх пазіцыях да фашыстаў. Вясной 1943 АУН (б) абвясціла стратэгію «двухфрантавой» барацьбы супраць Берліна і Масквы — «Украінская паўстанцкая армія» («УПА») пачала на Валыні і бел.-ўкр. Палессі дзеянні супраць гітлераўцаў і сав. партызанаў. З 1944 гал. сілы АУН разгарнулі антысав. барацьбу, якая ахапіла пераважна зах. вобласці Украіны і працягвалася да сярэдзіны 1950-х г. Пасля вайны асн. кадры абедзвюх частак АУН былі ў эміграцыі. З абвяшчэннем дзярж. суверэнітэту Украіны ў 1991 АУН перанесла сваю дзейнасць на радзіму і скіравала яе на пабудову дэмакр., паліт. і эканам. незалежнай укр. дзяржавы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛЬТЫВА́ТАР,
прылада для рыхлення глебы, знішчэння пустазелля, акучвання і падкормкі раслін (гл.Культывацыя). Падзяляюцца на папарныя (для суцэльнай апрацоўкі глебы) і прапашныя (для міжрадковай апрацоўкі прапашных культур); прычапныя, навясныя і паўнавясныя.
Папарныя К. бываюць лапавыя (палявыя, садовыя, ягаднікавыя, лясныя, рыхліцелі і проціэразійныя са стральчатымі лапамі), штангавыя (з франтальна размешчанай штангай, якая пры вярчэнні вырывае пустазелле) і пласкарэзы (для апрацоўкі глебы, схільнай да ветравой эрозіі). Прапашныя К., у т. л.К.-раслінасілкавальнікі, К.-акучнікі выкарыстоўваюць для рыхлення глебы і знішчэння пустазелля ў міжрадкоўях, падкормкі раслін і іх акучвання, наразання барознаў для паліву. У залежнасці ад велічыні прасвету пад рамай (для праходу над раслінамі) бываюць для апрацоўкі пасеваў нізкасцябловых (буракоў і інш. караняплодаў) і высокасцябловых (кукурузы, бульбы, капусты і інш.) культур. Універсальныя К. прыстасаваны для суцэльнай апрацоўкі глебы і догляду за пасевамі. К. забяспечваюцца зменнымі рабочымі органамі.
На Беларусі найб. выкарыстоўваюць К. з палольнымі лапамі (аднабаковыя, стральчатыя пласкарэзныя і універсальныя), з разрыхляльнымі лапамі (долата- і коп’епадобныя), акучвальныя карпусы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́ПЕЛЬСКАЕ ВО́ЗЕРА, Лепель,
у Лепельскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Ула (выцякае з возера), на паўн. ускраіне г. Лепель. Пл. 10,18 км², даўж. 7,6 км, найб.шыр. больш за 2 км, найб.глыб. 33,7 м, даўж. берагавой лініі 39,6 км. Пл. вадазбору 1280 км². Катлавіна падзяляецца на З часткі, якія маюць мясц. назвы: паўн. — Кусцінскае воз. (глыб. 23 м), паўд. — Гарадское воз. (глыб. 19,5 м), усх. — Белае воз. (глыб. 33,7 м). Схілы катлавіны на Пд і ПдУ і месцамі на Звыш. да 25 м, з асыпкамі і апоўзнямі, месцамі задзернаваныя; астатнія выш. каля 10 м, над пасевамі, на У пад лесам. Шмат заліваў і паўастравоў. Берагі нізкія, задзернаваныя, месцамі пад хмызняком, на Пд і ПдУ зліваюцца са схіламі, месцамі абразійныя. У 1958, калі на р. Ула пабудавана Лепельская ГЭС, узровень возера падняты прыкладна на 4 м, што істотна змяніла яго гідралагічны рэжым і канфігурацыю берагавой лініі. Падводная ч. катлавіны ўскладнена шматлікімі мелямі на месцы былых астравоў і ўпадзінамі. Дно да глыб. 7—7,5 м выслана пяскамі, глыбей — сапрапелямі. Шыр. паласы прыбярэжнай расліннасці да 300 м. Упадаюць рэкі Эса (на Пд) і Зеха (на Пн). Выкарыстоўваецца для адпачынку і ў аздараўленчых мэтах (на беразе дзіцячы санаторый).
расійскі рэжысёр, акцёр. Нар.арт. Расіі (1984). Сын С.У.Міхалкова, брат А.С.Міхалкова-Канчалоўскага. Вучыўся ў тэатр. вучылішчы імя Б.Шчукіна (1963—66). Скончыў Усесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі (1971). У кіно з 1961 (фільм «Хмары над Борскам»). Паставіў фільмы: «Спакойны дзень у канцы вайны» (1971), «Свой сярод чужых, чужы сярод сваіх» (1974), «Раба кахання» (1976), «Няскончаная п’еса для механічнага піяніна» (паводле А.Чэхава, 1977; гал. прыз Міжнар. кінафестывалю ў Сан-Себасцьяне; паставіў таксама ў Рымскім т-ры «Арджанціна» з удзелам М.Мастраяні, 1987), «Пяць вечароў» (паводле аднайм. п’есы А.Валодзіна, 1979), «Некалькі дзён з жыцця І.І.Абломава» (паводле рамана «Абломаў» І.Ганчарова, 1980), «Радня» (1982), «Вочы чорныя» (1987, Італія—СССР), «Урга — тэрыторыя кахання» (1991, Францыя — СССР, гал. прыз Міжнар. кінафестывалю ў Кёльне), «Стомленыя сонцам» (1994, Францыя—Расія, «Оскар» 1995), «Сібірскі цырульнік» (1999) і інш. Здымаўся ў сваіх фільмах і ў фільмах інш. рэжысёраў; «Я крочу па Маскве», «Жорсткі раманс», «Прыніжаныя і зняважаныя», «Сібірыяда», «Рэвізор» і інш. Творчасць М. адметная высокім прафесіяналізмам, разнастайнасцю жанрава-стылявых вырашэнняў, майстэрскім выкарыстаннем выразных сродкаў, вастрынёй пастаноўкі маральных праблем. Аўтар кінасцэнарыяў. Старшыня Саюза кінематаграфістаў Расіі (з 1998). Дзярж. прэмія Казахстана 1978. Дзярж. прэміі Расіі 1993, 1995.